Выбрать главу

вернуться

55

Больш таго, месцамі было заўважана, што тэхналогія выбараў дазваляла вылічыць тых, хто не галасаваў за адзінага ў бюлетэні кандыдата. Гэта значыць, новая ўлада, акрамя пастаноўкі спектакля па юрыдычным афармленні далучэння зямель, паралельна выяўляла іх антысавецкі патэнцыял. Да таго ж савецкія «выбары» на Заходняй Беларусі, як сведчаць адрасаваныя ўладам пытанні бескампраміснай моладзі, адбываліся пад пагрозай савецкай зброі. Пра ролю Чырвонай Арміі ў ходзе выбараў на Заходняй Беларусі ў навуковы зварот ужо ўведзены матэрыялы, якія адлюстроўваюць, як тысячы чырвонаармейцаў дыктавалі саветызуемаму народу «яго» ж волю. А ў снежні 1940 г. на выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы ўлады не толькі навязвалі сваіх дэпутатаў, але пры гэтым адхілялі вылучаных ад народа. У Столінскім раёне такіх апынулася ажно 76. Са старых часоў на выбарчых участках захаваўся надпіс: «Пакіньце адно прозвішча, а астатнія выкрасліце». Гэта здзіўляла, бянтэжыла, абурала выбаршчыкаў.

вернуться

56

Post actum (лац.) — пасля падзеі — Polochanin72

вернуться

57

Sic (лац.) — «такім чынам», «менавіта так» — Polochanin72