Зьміцер Захарэвіч
ЛІРЫКА З ЭЛЕМЭНТАМІ РАДЗІМЫ І ПАГАНСТВА
smiech12@tut.by
Менск 2013
ЗЬМЕСТ
СЛОВА ДА ЧЫТАЧА 4
ЛІРЫКА З ЭЛЕМЭНТАМІ РАДЗІМЫ І ПАГАНСТВА 5
“Туманоў прасьцірадлы…” 6
“...Я ШПАЦЫРУЮ” 7
АЙЧЫНА8
РАССТРАЛЯНАЙ ЦЯЖАРНАЙ ДЗЯЎЧЫНЕ9
“Неба сутоньняў Парыжу…” 11
KEIN RUSSLAND! 12
КАЛЯДОВЫ 14
“Занялася срэбрам…” 15
“Занядбаны сьпіць стары Бог…” 16
“Я пакланюся…” 17
ПРАДВЕСЬНЕ 18
“Расчыніцца бяздонная зямля…” 19
“Ў разводзьдзі электрычнасьці…” 20
ЗАДУШАНАЯ СПРОБА 21
“Я кахаю ў ейных вачох…” 22
“Як файна жыць…” 24
“Яшчэ ня вырас з бацькавай кашулі…” 25
“Традыцыі каханьня і вайны…” 26
“Штыхет…” 28
КАРАЛЕВА БАЛЮ 29
ДЗЯДЫ 30
“Нас няма…” 32
“Цішынёю ўбраная хата…” 33
“Аскепкам-месяцам Сусьвет расколаты…” 34
ПРА НОЧ 35
ЭПІЗОДЫ 36
“Учора ўзялі горад «N»…” 38
“Піла з крыніцы…” 39
ПРАВОДЗІНЫ 40
“Яна прыходзіць не адна…” 42
“Будуць доўга ўлашчваць і тлумачыць…” 43
НА ІЛЬЛЮ 44
НЯБЁСЫ ТВАЁЙ ПРЫСУТНАСЬЦІ 45
“І лягуць першыя сьляды…” 46
НОВЫ САВАНАРОЛА 47
“Пахнуць промнямі…” 48
ВАРАЖБА 49
“Бесстароньне па сьвеце…” 51
ЗАГІНУЛЫМ У 1831 г. і 1863-64 гг. 52
“Ад прысадаў, што смугою запарушаныя…” 53
СЬНЕГАПАД 54
ROMANTIC GOTHIC 55
“Праўдзівых хочацца радасьцяў…” 56
ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ 57
ПРА ПРАВЫ 59
СЛОВА ДА ЧЫТАЧА
Вашай увазе прапануецца саматужны электронны (спадзяюся пакуль) зборнік маіх вершаў і тэкстаў некторых песень розных гадоў.
Я не шукайце ў ім нейкай асаблівай храналягічнасьці і тым больш аб’яднаньня твораў паводле тэматыкі. Апошняга не рабіў сьвядома – вершы рэдка пішуцца сэрыямі, а гэтак чытачу насамрэч бачна, што іх нарэджэньне галоўным чынам залежыць ад таго, што ў той альбо іншы момант хвалюе аўтара.
Хай чытача не бянтэжыць вялікая колькасьць безназоўных тэкстаў. Справа ў тым, што калі ў іх уважліва ўчытацца, дык, я спадзяюся, можна заўважыць усю гаму пачуцьцяў, якую я спрабаваў выкласьці, хоць канешне яны маюць пэўную стрыжневую ідэю.
І апошняе. Чаму “лірыка”, здаецца, зразумела. А чаму “з элемэнтамі Радзімы і паганства”? Калі хочаце, глядзіце на гэта як на паэтычную мэтафару. Зрэшты, лепш чытайце і самі ўсё зразумееце.
Зьміцер Захарэвіч
ЛІРЫКА З ЭЛЕМЭНТАМІ РАДЗІМЫ І ПАГАНСТВА
З роднага Сьпева:
Лес,
рэчка,
нябёсы,
Модлы,
Кавалкі чэрствага хлеба,
Хворае сэрца,
Сьлёзы,
Занядбаныя і забытыя
У перарваных шляхах
Да сябе спраўдных –
Язычаскіх,
Да сьпелае нівы, да вас,
Мая бедная, мая мілая,
Мая кветачка, маё сонца,
Такая распусная, такая сьціплая
І сьветлая
Бясконца.
Неразумная і нясьмелая,
Быццам Краю стомлены наш,
Толькі ўжо за нябачнымі межамі
Нараджаецца Іншы Час!
Наліемся мы сьвежымі сіламі
Перакрочым за гарызонт –
Там, па-над зьдзірванелымі продкаў магіламі
Золак мілуецца Сапраўдным Жыцьцём.
Усё страчанае
Пераплачыцца
Незаўважна,
Ды лепей глядзіце:
Ахіне пяшчотай рук матчыных
Тэй вады глыток, што крынічная,
Самай чыстае і халоднае,
Калі раніцай цераз краты ўсе
Па-крывіцкаму
Цалкам новыя
Мы спазнаемся.
* * *
Туманоў прасьцірадлы запавесілі вокны,
За якімі гудліва віруе прашпэкт.
Мой нягеглы сусьвет – выспачка адзіноты
Між стажараў стрыкатых плянэт.
Да сябе спакушаюць
хлусьнёй пра закон прыцягненьня,
І зрываюцца ў цемрадзь мірыяды слабых.
Толькі мне застаецца сталая доля гарэньня –
Суграваць абітальнікаў
дзёрзкіх галяктык маіх.
“...Я ШПАЦЫРУЮ”
Стромкія вежы званіцаў –
Срэмкі ў небе вясновым.
Драпіны на аксаміце –
Драты злучкоў прашпэктовых.
Места – мясьціны дантавыя.
Абароненае насельніцтва
Ад небясьпекі скрайнасьцяў
Вошкаецца пасярэдзіне.
Гукі й колеры сьмягнуць,
Спачываюць комінаў рулі,
Разьняволена ды ўладарна
Пад імі я шпацырую.
Плавіць паўдзень камяніцы,
Мяшаючы іх з асвальтам.
Крышталь мацаваных крыніцаў
Спакушае вынайсьці сьвята.