Выбрать главу

Парушынкі з аблокаў ляцяць.

Поўнілі абязьлюдныя паркі –

Белы вальс, белы верш, белы сьвет –

Ахіналі таполі бязважкім

Вэлюмам беззаганным нявест.

Спавівалі плечы абдоймамі

Безнадзейна ўспомненых рук,

Мяккім пошаптам супакойвалі

І плылі безыменныя ўкруг.

Нетаропкія ды незьлічоныя

Пазбаўлялі ад мітусьні

І, лятарні ўбраўшы кучомкамі,

Шлях свой сканчвалі на зямлі.

ROMANTIC GOTHIC

Ценем самотным у чоўне

У фасфарычным мігценьні сьвятла

Між аблокаў начное роўнядзі

Нетаропка яна плыла.

Немата над дзявочаю постацьцю –

Сьпяць барочныя вежы званіц,

Нават сьціхлі літаньні воўчыя

У разьверзнутай вышыні.

У тумане, бы ўбраная ў вэлюм,

Разразала ракі абсяг.

Зь берагоў вербаў лісьце трымценьнем

Ейны суправаджала шлях.

Усьміхаўся ветла ёй ветах

І лашчыў смоль валасоў,

Наслаўшы на выпадковых сьведкаў

Амарокі глыбокі сон.

А калі зоры першыя згасьлі,

Каб пагалоска ў нябыт адыйшла,

Растала бяз сьледу на захадзе,

Але ўночы ізноў паплыла.

* * *

Праўдзівых хочацца радасьцяў –

Тварыць, змагацца, кахаць,

Пакуль далёка разважлівасьць старасьці

І далакопы мае ў зыбках сьпяць.

Скрываўлены белы пялёстак

Па-над краем уладна ўзьняць,

Каб жоўсьцю зыйшліся псякосткі

Праз няздатнасьць яго садраць.

Ад узьведзеных да карных шыбеніц

Прыняць удзячна слова-лязо,

Каб зьвінела сталь Мілавідзкая8

У міноры дый у басох.

Чуць, як Бацькаўшчыны нетры поўныя

Не стамляюцца нас сілкаваць,

Як крынічка праб’ецца апоўначы,

Каб умець пра тое сказаць

Усім сьлепым, дазваньня зьнявераным,

Што фарсуюць бязродзьдзем сваім,

Каб у жомчуг раскутага неба

Прагучаў пераможны гімн!

ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ

Сацыяльны парадак сыйшоў на нішто,

Астыгала ў рыштоку стабільнасьць,

Блёк-пасты, выскаляючы іклы штыхоў,

Фільтравалі асоб у цывільным.

Пазіраў абамлелы ад вусьцішы ўтул

Скрозь пабітыя шыбы трывожна,

Як панцэрвагэны9 гвалцілі цішыню

Й кулямётныя джалілі гнёзды.

І стаялі зьбялелыя, рукі ўгару,

Унтэрмэншавай лёкаі ўлады,

Калі па прашпэктах, трушчачы брук,

Да іх крочылі зондэркаманды.10

Fashionable ladies11 аплаквалі свой пэдыкюр,

Шыхтаваныя на “пераплаўку”.

Ківачом на лятарні над імі глямур

Крэатыўна ў тахт ветру матляўся.

Змоўчала сакатаньне станцый FM,

Сьпешна вызваліўшы радыёхвалі

Нефарматным да сёньня сапрана сырэн,

Маршоўкам, völkslieder12 і pagan-мэталу.

А калі раніцою праменным мячом

Прарвало сонца змроку аблогу

Мы зь біклагаў агнёвай глынулі нагбом,

Адзначаючы Дзень Перамогі.

ПРА ПРАВЫ

Усе вашы правы патлумачыць па бою

Прыкладамі вам канвой,

А перад «яднаньнем» з Нашай зямлёю

Мы накормім вас гэтай зямлёй!

За няўёмную прагу гаспадарыць нашымі

Гушчарамі, небам, душой

Вам пазыкі каванымі сплоцім абцасамі,

У каштарысах расьпішымся вашай крывёй.

І пунсовыя колеры афарбуюць сабою

Вашы целы на пáлях і ў катавальнях –

То праменьні чужакаў зыходу

Абвесьцяць Наша Вяртаньне!

Заметки

[

←1

]

Le Pere-Lachese – могілкі, дзе ў 1871г. былі расстраляныя камунары.

[

←2

]

La catedral Notre-Dame de Paris – слынная бажніца Парыскай Маткі Боскай.

[

←3

]

L’Arc De Triomph – узьведзеная Напаліёнам Банапартам выгба, пад якою знаходзіцца Магіла Невядомага Жаўнера.

[

←4

]

Kein Russland (ням.) – тутака не Расея.

[

←5

]

Адзін са складнікаў калядовага абраду гаспадар бярэ са стала куцьцю абносіць яе вакол хаты і тройчы стукае ў вакно. На пытаньне: «Хто там?» адказвае: «Сам БОГ ІДЗЕ, куцьцю нясе!» і толькі па гэтым распачынаецца сьвяточнае вячэра.

[

←6

]

Dlaczego?(польск.) – Чаму?

[

←7

]

Джыралёма Саванарола (1452 − 1498) − манах, дыктатар Флярэнцыі (1494 − 1498). У сваіх палымяных казаньнях рашуча выступаў супраць раскошы, разбэшчанасьці, распусты, прарочачы хуткае Боскае пакараньне. Прыйшоўшы да ўлады бязьлітасна праводзіў палітыку фактычнага ператварэньня Флярэнцыі ў манаскую рэспубліку.