Паляжаўшы ў траве, рушыў далей.
Але нечакана пачуў збоку вуркатанне — мо самалёт? Паглядзеў — аж на неба, пачынаючы ад жыта, якое чамусьці пабялела, насоўвалася цёмна-сіняя, без прасветлінкі, хмара. Па ёй паласнула маланка.
Не ведаю, як каго, а мяне навальніца заўсёды неяк узрушае. Я не раз, асабліва ў дзяцінстве, трапляў пад яе разгул. Льюць, лупцуюць па спіне, па твары, па галаве халодныя вадзяныя пугі, недзе зусім побач б'юць — аж закладае ў вушах — грамавыя гаўбіцы. Здаецца, вось-вось расколецца напалам зямля. Але ты, не эважаючы нi на што, смела ідзеш, мокры з галавы да пят, i на ўсе грудзі гарланіш, стараючыся перакрычаць навальніцу, дзёрзкую вясёлую песню, песню радасці — ад таго, мусіць, што вось спусцілі на цябе ўсё неба, усю яго ваду i агонь, цаляючы ў цябе, бухаючы з усіх гарматных ствалоў, а ты ўсё яшчэ жывы, i ніякі чорт цябе не бярэ!
А што, калі i цяпер, забыўшыся на ўсё, пайсці пад грымоты навальніцы? Сустрэць яе на самым беразе Князь-возера, каб яшчэ раз адчуць тую шалёную радасць найцяснейшага збліжэння з прыродай? Я нават прайшоў колькі крокаў далей, да возера, але хутка халодная развага ўзяла верх над гарачым парывам. Я змокну, а дзе сушыцца? Не, мусіць, такая рамантыка не для мяне.
Пакуль я ішоў назад, у Дзякавічы, хмара распаўзлася на асобныя шматкі, схавалася за даляглядам. Яна толькі сыпанула на дарогу рэдкімі кроплямі, нават не прыбіўшы пыл. Ну, што ж, усё правільна: з вялікага грому — малы дождж.
Ужо вечарэла, i мы з Лідай Чаркас пайшлі шукаць кватэру. Стукнулі ў адну хату — замок, у другую — таксама: усе яшчэ на рабоце. Цераз зялёны лужок з гусінымі лужынамі падышлі да трэцяй хаты.
— Валя! — гукнула Ліда ў вароты.
Валя — сімпатычная танклявая дзяўчына, здаецца, крыху маладзейшая за Ліду — выйшла з варот. Ліда растлумачыла, чаго мы прыйшлі.
— Пераначаваць? Чаму ж не — можна. Заходзьце.
— Ну, вось i добра, — сказала з палёгкай Ліда, — У ix месца досыць — жывуць удваіх з мужам. Яго пакуль няма дома, але нічога — ён не раўнівы, — усміхнулася дзяўчына.
Валя мяне ўжо бачыла, калі я заходзіў у праўленне калгаса. Яна — загадчыца бібліятэкі. Сядзіць там, на галубятні, ca сваімі кнігамі.
Зайшлі ў хату. Валя пасадзіла мяне на канапу, дала з этажэркі стос «Раман-газеты», часопісы.
— Вы тут пасядзіце, а я згатую што-небудзь паесці.
Пры гэтым яна ўсміхнулася. Наогул, Валя вельмі вясёлая. Што б ні сказала, ніколі не забудзе ўсміхнуцца. Гэтак міла, непасрэдна.
Варачы на керагазе бульбу, яна заглядвала з кухні да мяне («Вы тут не сумуеце?»), прысаджвалася на канапу i ўсё расказвала — пра сваю работу, пра сваё, новае для яе, сямейнае жыццё.
— А будуць дзеці — яшчэ весялей стане, — устауляю я слова.
— Ага, будуць, — падхапіла яна i засмяялася.
Я зразумеў яе.
— A ў вас дзеці ёсць? — панытала яна.
— Ёсць таксама, — адказаў я. У мяне гэтае «таксама» вырвалася міжволі. I, можа, недарэчы? Я паглядзеў на Валю. Але яна не звярнула на гэта ніякай увагі: значыць, усё правільна!
У хату заскочыла, кусаючы агурок, кірнаносая рыжуха гадоў пятнаццаці. За ёю хавалася, выціраючы брудным рукавом пад носам, малое хлапчанё — з гэтакай самай рыжай галавой. Гэта, сказала Валя, сястра i брат Лёні — яе мужа. Хата яго бацькоў пoбач — за агародам. Маладажонам гэта вельмі дарэчы: у ix з бацькамі пакуль што ўсё агульнае — i малако, i скварка... Цераз бульбу ідзе сцежка, якая злучае новую сям'ю са старой. Але ў маладажонаў ужо ёсць свае планы, як стаць на ногі. Яны збіраюць памалу грошы на свой дом (гэтая хата — не ix, яны яе наймаюць). А сабраць можна: абое ж кожны месяц нешта прыносяць у хату: i яна, i Лёня, які робіць механікам у калгасе, у рамонтнай майстэрні...
Павячэраўшы, мы пайшлі да Дома культуры. Каля сельсавета курылі мужчыны. «Вярнуліся з Рога», — сказала Валя. Я накіраваўся да праўлення калгаса. Мяне нагнаў невысокі малады мужчына. Гэта быў парторг. Яму ўжо расказалі пра мяне. Быццам прыехаў з Мінска карэспандэнт, па чыёйсьці скарзе. Я ўсміхнуўся — у мяне ўжо да гэтага пыталі: «Вы па пісьме прыехалі? Наскардзіўся хто?» Я заспакоіў парторга, што ніякай скаргі я не ведаю: проста заехаў у Дзякавічы пацікавіцца, як жывуць тут людзі, магчыма — напісаць пра гэта.
— Тады мо зойдзем у кабінет, пагаворым, што вас цікавіць, — прапапаваў ён.
— Ну, што ж, давайце зойдзем.
— Пятровіч! — гукнуў ён у той бок, дзе гаманілі мужчыны.