Выбрать главу

Тут я выказаў Аркадзю сваю трывогу: а што будзе з прыродай, з кліматам? Ці не здарыцца так, што на багатае вадою Палессе мы наклічам калі-небудзь засуху?

Аркадзь заспакоіў мяне, што гэтага не здарыцца:

— Праўда — у «10-годдзі БССР» на тарфяніках пракідаюцца белыя залысіны. Але гэта — ад няправільных севазваротаў. Трэба, каб тарфянікі на 40 працэнтаў былі заняты травамі — яны замацоўваюць глебу. Другая прычына — тое, што Мар'інскія балоты асушваліся прымітыўным спосабам — адкрытай сістэмай. Цяпер мы так не робім — будзем асушваць балоты толькі закрытым дрэнажом. Так, каб можна было, па меры неабходнасці, рэгуляваць узровень вады. Канешне, гэта будзе абыходзіцца даражэй, тэмпы будуць меншыя. Але — лепш менш, ды лепш.

Я папрасіў яго растлумачыць больш падрабязна пра гэтую новую сістэму асушкі балот.

— Вы філолаг? — папытаў ён. — Тады, канешпе, вам не ўсё панятна, — i ён узяў аловак.

Я слухаў Аркадзя, i мне было сорамна, што не ведаю такіх простых рэчаў. «Філоны мы, а не філолагі, — гаварыў я сабе. — У век тэхнікі — не ведаем тэхнікі. Летаем па версе, як матылі».

Потым мы глядзелі, як рабочыя ўстанаўлівалі арматуру. Хлапец гадоў семнаццаці, прымерваючыся вокам з адлегласці, паказваў ім далоняй рукі, наколькі патрэбна гэтую арматуру пасунуць. Рабіў ён гэта яшчэ няўпэўнена, увесь час азіраўся на галоўнага інжынера.

— Гэта наш новы майстар участка, — растлумачваў мне Аркадзь. — Толькі што скончыў Мазырскі тэхнікум. Міша добры хлопец — стараецца, з яго будзе толк...

Знізу, з будучага шлюза, поўз сюды, пад нашы ногі, тоўсты шланг, падобны на пажарную кішку. Дзядзька з папяросай у зубах час ад часу браў яго рукамі i накіроўваў праз насыпаны грудок зямлі, на якім мы стаялі, у бок рачной плыні — выпускаў ваду.

— Значыць, рака ўжо ўзята ў кішку? — пажартаваў я, падышоўшы да дзядзькі.

— Выходзіць, так, — адказаў ён з усмешкай. — Яно — не зліваць, дык затопіць усю пляцоўку. Так што, некаму трэба i гэтую работу рабіць. Паставілі мяне. Вось i стаю, гляджу сваё дзела. Адным словам, загадчык кішкі!

Тут жа, за два крокі ад шлюза, былі Яскавічы. Найду пахаджу па вёсцы, а потым, к вечару, вярнуся сюды, каб зноў разам з меліяратарамі паехаць у Доўгае, дзе ў мяне забяспечаны начлег.

Сяло аказалася вялікае, стройнае, з шырокай вуліцай. Дамы даволі прыстойныя, з верандамі i шырокімі вокнамі. Над шыфернымі дахамі — тэлевізійныя антэны. Так, сённяшнія Яскавічы нічым не напамінаюць тыя Яскавічы, якія больш чым стагоддзе назад бачыў Уладзіслаў Сыракомля. Вось як пра ix пісаў паэт:

Сярод багнаў i бораў, На пясочку на рыжым Села вёска ў пакоры, Як убогі пад крыжам.
Людзі ў зрэбных сярмягах, Лапці ногі ім вяжуць, Уваччу голад, смага, Б'е ад ix дым i сажа. Тырчаць пуняў i хатаў Ломам сцены-шкілеты, Замест гонтаў на латах — Лахманы з ачарэтаў.
Гняздо ж бусел бяспечна На страсе пачаў класці — Селянін верыць вечна, Што яго ў гэтым шчасце.
Нe пляці гэтых божбаў... Жывуць буслы пустынна, Калі ж слухаць варожбаў, — Шчасна й ваша краіна.
О, жывём мы шчасліва!.. Трудна хлеба век меці, Глядзіць пусткаю ніва, Пуста ў пуні i клеці.

Гэтыя строфы, перакладзеныя Янкам Купалам, — жывая гісторыя Палесся. Дзе, у якога этнографа знойдзеш такі вось маляўнічы расказ пра жыццё i быт палешукоў часоў прыгону, ачмураных забабонамі, прыгнечаных галечай, вечнай бясхлебіцай?

Многа вады ўцякло з таго часу. Шмат пабачылі за стагоддзе Яскавічы. Ало, мусіць, піколі столькі не перацярпелі, як у міпулую вайну. Сяло было начыста спалена фашыстамі, спалена, як яны гэта ўсюды рабілі, разам з людзьмі — дзецьмі, жанчыпамі, старымі. Ад вялікага сяла не засталося ні кала ні двара. Зараз яно адрадзілася: панаехалі людзі, разбудаваліся. Цяпер тут — каля 180 двароў. У Яскавічах — васьмігадовая школа, аддзяленне сувязі, сельмаг, камбінат бытавога абслугоўвання. Сяло з'яўляецца цэнтрам сельсавета i саўгаса.

Пра ўсё гэта я даведаўся ад людзей, з якімі сустракаўся проста на вуліцы. Дарэчы, я думаў спачатку завітаць да Ганны Парфенаўны Андруховіч, якая, паводле слоў Дзмітрыя Івапавіча Хаміцэвіча, жыла ў Яскавічах. Але потым раздумаў: папомніўшы ёй пра спаленых дзяцей, я, канешне ж, зноў растрывожыў бы самыя балючыя яе раны. А так — яна, напэўна б, шмат чаго дабавіла да той трагічнай гісторыі маленькай беларускай вёсачкі Хадыкі.