Цяперашняе ўва мне магчыма параўнаць з настроем у старэючай жанчыны або, весялей, з крыўдаваннем у таго дзіцяці, якое, ласуючыся ў садзе, апяклося крапівою, налезла на скрадлівы чартапалох...
З майго ўжо маўчання вынырае туга, правідловей будзе сказаць: жаль да бясконцасці, за яе сусветную агульнасць, адхіленне ёю шанцаў на тое, као быць заўважаным менавіта назаўсёды. Душа — вечная, як пустыня, — спазірае ў Космас, бы ў дзяцінства кліканае сваё, — якое тым цудоўнае ў чалавеку, што ягоная радасць у ім тады ёсць бескарысліваю, а прыязнь братэрскім каханнем, хітрыкі ж усяго гульнёю галасістаю, варагаванне падобнае не больш як на забыццё.
У жаданне сяброўства шуляком налятала на мяне злосць, іншы раз нянавісць; ніколі ж — Цішыня i Спакой, савіныя дзеці Мудрасці. Суцяшаю я сябе тым, што лёс ёсць благі не аднаму толькі мне, скупы на сяброў. Яны, прыяцеліскі тыя, аказваліся якімісьці марнымі, падшытымі гладкаю сезоннасцю, такімі няважнымі, i зараз я, з далечы гадоў, перастаю бачыць ix твары ды забываю, паспеўшыя сшарэць імёны.
Кранула мяне i Вялікая Подласць, таму спатрэоіцца часу дзеля свайго супакаення. У яе з'яўленне рупіла мне гаварыць праўду пра самога сябе, верачы ў аздараўленчыя ўласцівасці яе; прасіць аб спагаду, аб тое, каб блізкія не спяшаліся з высновамі наконт мяне, з загубленнем.... Я апынуўся быў на ростанях, што бываюць у чыстаполлі, i адкуль бачны пяройдзенае, шэрань сустрэчнага.
Усё часцей са стрымгалоўем уцякаю ў сонечнасць успамінаў, у лета квяцістае над рэчкаю пад борам, ва ўсхваляванасць танца з першапрывабнаю дзяўчынай на прыгарадных музыках, i ў тую палкасць пітае гарэлкі, гэтак спадцішка ды пад зорным небам у Каляду, у сўтычках ля гасціннае хаты i ca сваяцкімі падшыванцамі на Пагулянцы; урэшце — у хмельнасць уданага мардабою...
Адтуль ішлося.
Pory
Uświadomiłem sobie po cichu, że mając czterdzieści cztery lata znalazłem się w porze niedowierzania i samotności. Ta właśnie bezpieczna reakcja na rzeczywistość jest następstwem pory pragnienia przyjaźni.
To, co obecnie we mnie tkwi, można porównać do samopoczucia starzejącej się kobiety albo — weselej — do poczucia krzywdy u dziecka, które polazło łakomie do cudzego sadu i oparzyło się pokrzywą lub wpadło na skradający się oset...
Z mego milczenia wynurza się żal, mówiąc właściwie — uraza do nieskończoności: za jej kosmiczny ogrom, za pozbawienie mnie szansy bycia przez nią zauważonym... Dusza—wieczna jak pustynia — spoziera w Kosmos niby w przywoływane dzieciństwo, które staje się cudowne dlatego, że radość jawi się bezinteresowna, przyjaźń jest braterską miłością, psoty — hałaśliwą zabawą, a wrogość podobna jest do zapomnienia.
W porze pragnienia przyjaźni jastrzębiem nalatywała na mnie złość, czasem nienawiść, nigdy — Cisza i Spokój, sowie dzieci Mądrości.
Pocieszam się, że nie mnie jednemu przypadł w udziale zły los, że skupił się również na przyjaciołach. Oni, kumple, trafili mi się marni, podszyci niestałością, jacyś mało znaczący. I teraz, z oddali lat, przestaję widzieć ich twarze, zapominam poszarzałe imiona.
Dotknęła mnie także Wielka Podłość i dużo czasu potrzebowałem na osiągnięcie uspokojenia. Usiłowałem więc mówić prawdę o sobie, wierząc w uzdrawiającą moc szczerości; błagać o współczucie, o to, by bliscy nie śpieszyli się z wnioskami, z ostatecznym potępieniem.... Znalazłem się wówczas na rozstajach, w czystym polu, skąd wyraźnie widać przebytą drogę i mgiełkę nadpływającej dali.
Coraz częściej na złamanie karku pędzę w słoneczność wspomnień, w ukwiecony letni wieczór nad rzeką, pod borem, w falowanie tańca z pierwszą dziewczyną na podmiejskiej zabawie, w palącą gorycz wódki, pitej ukradkiem pod rozgwieżdżonym niebem Bożego Narodzenia, w zakamarkach, przy gościnnej chacie łobuzerskich krewniaków, na Pohulance, w oszołomienie po cięskim mordobiciu...
Stamtąd się szło.
Przeł. Jerzy Plutowicz
У Калядны адпачынак / Boże Narodzenie w Krynkach
У Калядны адпачынак
Другі дзень ішоў снегапад. У вішняку ля адрыны галаслівілі на адлігу вераб'і. Дома было ўтульна i сыра. Я нанасіў дроў з-пад паветкі, да абедзвюх печак.
Мне ціха адпачывалася тут. Я мог гадзінамі наглядаць за прахожымі, адгадваць ix лес ад самага дзяцінства, няўдачы (люблю раздумваць пра ix), каханне ў дзяўчат i маладзіц, ашуканствы ў імя дабра i ліхія радасці, прасцяцкія i культурныя. Думкі наконт грошай... Пад вечар узнялася віхура, налятала ад Кабыліных гораў, накурганьваючы сумёты ў платах. Па-каляднаму запыліўшы наваколле, наклікаўшы настрой, мяцеліца набіралася імпэту, утвараючы гогалеўскі пейзаж з незвычайнасцю.
Я выйшаў на падворышча, у ягонае закуцце. На блізкіх складах, што ў Жабіным завулку, шапацелі брызентавыя пакрывалы на грамадзінах грузавікоў з булавастымі шафёркамі; машыны стаіліся пад абрывам высознае прызмы чагосьці, нагадваючы сабою цудам уцалелую пару дапатопных жывёлінаў. За местачковым рынкам, асветленым, бы забыты пляж, чарнацела праваліна, i магчыма было падумаць, што там прасціраецца возера, яшчэ не замёрзлае, пра якое лепей забыцца.
Мяне, аднак, цягнула туды, з гэтакай абязволенаю безнадзейнасцю, якая здараецца, мабыць, у адных самагубцаў... Ажно досыць нечакана, я згледзеў, што — як i калі? — знаходжуся ўжо на Новай, а перад тым пакруціўся быў па Царкоўнай, затым жа каля каменных руінаў бажніцы, не даходзячы да Гарбарнае, i слухаў плёскату артэзіянскіх калодзежаў у канцы Надрэчнай, на Пагулянцы, некалі фабрычнай, хмельна-буяністай, беспраходна люднай, а зараз анямелае, як маё ўспамінанне бабуліных апавяданняў пра басаногую маладосць яе.