Выбрать главу

Рабілася мне неяк сцішнавата ад тае застылай вясковасці Новай, ад відавоку на ёй яшчэ курных хацінаў, што дастаялі бліжэй касцёла (за дарогаю ў ярыску), i ад таго, што ў жытлах гэтых прамяніста свяцілася, за фіранулькамі на ваконцах па-велікапанску гарэлі елкі ў незабыўным убранні, чарцянелі каля ix экраны тэлевізараў, ды наогул ззяла дабрабытам, сытым спакоем, застоллем, i ўсім такім не на месцы тут...

Я не спадзяваўся ўпаткаць адначасна i столькі пустэльнага ў навічанскім старонні; за гаматным крыжам — каляіны ад саней (з паніклым канём), пасвістванне вятрыска спаміж кустоўя. Адтуль, — трызнілася мне, — выбягала воўчае ган'ё, выблісквала парнымі агеньчыкамі з жахліва жаўтаватым адценнем, зараілася ад ix у канцавіне простыні, там, куды ўсяго пужліва скакане святло ад раскалыханае лямпачкі на электрычным слупе, што пад бярэзінаю насупроць агародаў Дзюбаграя. Я ледзянеў у сваім першабытным страху; як на тое, з гушчавінкі на Кухарцовай пустэчы накінуўся на мяне дварняк, звяхлівы, i мне прыдалася палка, якую падняў на мастку, што перад бойняю.

Касцёл засланяў ад ветрагону. Да яго зацішнага падножжа зляталіся сняжынкі; у вышыні трохі бачнае вежы пракрычала галка (як заўсёды, уедліва).

Надумаўся я наведаць стары маёнтак, па якім засталіся паркавыя дрэвы, дарэшты не вырубаныя мужыкамі, i сцены колішняе мануфактуры, i дзве хаткі, у адной з якіх, што па-над спустошанымі сажалкамі, нехта жыве. Але, можна сказаць, не хапіла мне адчаю, каб падацца ў тую цемрадзь; чуліся таемныя гукі, праўда, поклічы савы.

Затое па Касцельнай ішлося, як з крыламі, да млынішча з азярыскам. З ветрам. У вірыстай белені гібелі Лазневы завулак, Браварная, пажарышчы Каўказскае...

Спадабалася надвор'е. Я ні на кога не натыкаўся, не стрэбілася здумваць прычыну, дзеля якое рушыў у поначную валачобу. (Сказаць каму: для прыемнасці, — высмее перад чужымі!). Я ўзмакрэў толькі бліз Качыных крыніцаў, над Шамруховым ровам, у пачатку аселіцы Смаркатага Ёзіка; уваліўся быў у ямку. Запрыкмеціў — у прыгуменні Манаха хаваўся прыгорблены, але высокі, чалавек. Не, мне не прывіднілася. Таму я пасунуўся далей, цераз выган, — з аглядкамі i сярэдзінай таго гуляйполя, з чуйнымі вушыма, напружаны. Адчуванне пагрозы надакучлівае тады менавіта, калі не знаходзіш аогрунтавання яе. Паддаешся інстынкту.

Сваю ж Сакольскую ўпазнаў я па гудзьбе тэлеграфных дратоў, наперадзе. Яны выігрывалі манатонную, быццам вечнасць, музыку, ад якое паўставала перада мною мае маленства, прывабнае цяпер бессвядомасцю ва ўсім, здольнае дарыць табе i здаля асаблівую сваю радасць, не галоўную i не спелую, барані Божа, але — да кажнюткага нервіка ўсёахопліваючую, ад чаго сам ты ўвесь ператвараешся ў яе.

На Сакольскай узялася прыглядацца да мяне якаясьці людзіна, i гэта было прыблізна так, быццам аб'явілася страшыдла з вылупленымі бельмакамі, папарасячаным носам, зубамі ад адзінца, на цялячых капытцах, з бычыным хвастом, цэлае ў шэрсці (прыкрытае — прытомна ўбачыў я — кажухом турэцкаш вырабу).

І я вырачыўся на яго.

Ужо ведаў: не рушуся згэтуль першым. Каб зрабіць тое, трэоа мне перастаць баяцца, звычайна ўтаропіцца ў з'яву, знарочна па-дзіцячаму, выгнаўшы з сябе тую плойму дрыжыкаў, або i з разбаўленасцю ступіць да таго лыча, пагладзіць ягонае валахоцце, прашчабятаць яму словы задаволенасці, паводзіць сябе з непадробленай бязбояззю. І гэта мне ўдалося, i то настолькі хутка, што ў наступны міг зажадалася не пазбывацца сполаху, наадварот, набрыняць ім да неўтаймаванасці, каб не знікла тая пачварнасць, казачна зачараваўшая мяне, i каб усё не закончылася пазяхлівай размоўкаю тут, хто ведае ці не з суседам сваім акурат... Одумам!

Я кінуўся наўцёкі, у якоесь дзіўнае ўцяканне, такое безэмацыянальнае, хіба што ад разліку, можа, урэшце, ад натугі на спараджэнне ў самім сабе нейкай агіды ад таго, што вяртаюся ў зразумеласць, у штодзёншчыну... (Цяжка ўявіць сабе горшую шэрасць быту ад тае, якая ёсць вынікам якраз усёразумення).

Беглася мне з долу. З казытлівым пачуццём уласнае смешнасці.

Boże Narodzenie w Krynkach

Już drugą dobę sypał śnieg. W gęstwinie wiśni obok starej stodoły hałasowały na odwilż wróble. W domu było przytulnie i wilgotno. Nanosiłem polan spod okapu drewutni do obu pieców.

Odpoczywało mi się tu cicho. Mogłem godzinami wpatrywać się w przechodniów, odgadywać ich los od samego dzieciństwa: niepowodzenia (lubię rozmyślać o nich!), miłość u dziewcząt i młódek, oszustwa w imię dobra, radości prostackie i kulturalne. Myśli o pieniądzach...

Pod wieczór podniosła się wichura, nadleciała od strony Kobylich Gór, usypała kurhany zasp przy płotach. Zamieć świątecznie osnuła pyłem okolicę, stworzyła nierzeczywisty, niby z