Выбрать главу

Трэба злое ўсё разтрэсьці,

Сонных разбудзіць,

Трэба новае ўсё ўзьнесьці,

Новы шлях адкрыць.

Што рабіў бы чалавек, як бы перад ім не мігцела няпэўная, але ж такая прынадная зорка шчасьлівае будучыны? Моладзь і таго болей аптымістычная. Купала прасіў у сонца:

Распалі агні

Веры ў будучнасьць,

Што дзён лепшых мы

Дачакаемся.

Была ў паэты "у будучнасьць ясну надзея і вера". Ідэалёгія адраджэньня, зладжаная на веры ў лепшую будучыну, у безумоўнае адраджэньне нацыі вадзілі рукою паэты:

Згіне гора і сьлёз мора, —

Ня вечна напасьць!

Купала перакананы:

Буйна ўзойдзе наша ніва,

Будзе волі, хлеба.

Ён шчыра пераконвае астатніх:

Блізкі той дзянёк, калі

Шчасна запануем,

Станем самі мы людзьмі

І край адбудуем.

Будучына ўяўляецца паэту падкрэсьлена нерэальнай, а рацыянальнай і адначасна неўтаймавана прыцягальнай. Часам гэта зорка, якая:

...душу надзеяй сьветлай

Вабіла ня раз.

Вабам шчасьця і дастатку

Падклікала ўсяк.

А часам яно заключаецца для паэты ў магічным слове-шчасьце. Яно ў Купалы — сінонім будучыны:

Рухне ўсё, што з веку сходзе,

Ляжа к шчасыцю сьлед;

Шчасьце, за якое варта змагацца і да якога клічуць "сурмы баявыя" ўсяіснае і ўсёахопнае:

Аб славе цуднай граюць сурмы,

Аб шчасьці люду ўсяго;

Аб ім сьпяваюць паэты — прарокі будучыні:

Пяюць аб шчасьці, добрай долі,

Аб волі шчырай для людзей.

Ва ўяўленьні Купалы яно, гэтае шчасьце-будучына — нешта незвычайнае:

Пойдзем...

К лепшай долі з вялікай надзеяй...

Пойдзем шчасьце сабе будаваць небылоё.

Паэта ўпэўнены, што пасьля барацьбы і працы, па сёньняшнім цяжкім часе нас чакае вечнае шчасьце:

Крыху адвагі й дружнай сілы,

А шчасьце вечна зацьвіце.

У той самы час Я.Колас піша:

Вер, брат, — жыцьце залатое

Будзе ў нашай старане.

Алесь Гарун абяцае беларускаму народу:

Годзе спаць! І ні будзе начы,

Будзеш вольны, разумны, багаты!

Я.Купала накідае рысы, якія ён бачыць у будучым грамадзтве:

К свабодзе, роўнасці і знаньню

Мы працярэбім сабе сьлед!

І будзе ўнукаў панаваньне

Там, дзе сягоньня плача дзед!

Гэтыя ж рысы "роўнасці, вольнасьці, брацтва" хоча бачыць у будучыні "веку красы, хараства" і А.Гарун. Будучына ўяўляецца яму збудаванай па прынцыпах роўнасьці і волі. Ён мянуе яе "залатым сном". Я.Купала ўяўляе дарогу да будучыні "залатым шляхам", па якому мы

Зорна ўзьнясёмся ў высоты

Вышай няпраўды, няславы,

Вышай пакутных балетаў.

Там, у будучыні

Слова, дум ніхто ня зьвяжа,

Жыць, цярпець ня будзе страх!

Там і веліч Бацькаўшчыны:

Зацьвіце яна, як сонца

Пасьля непагоды,

Ў роўнай волі, ў роўным стане

Між усіх народаў.

Там — росквіт роднае мовы, бо "гэты скарб нам на вечныя годы", — сьцьвярджае А.Гарун.

Як жыло ты з намі — будзеш вечна жыці,

Грамадой мільёнаў з сьветам гаманіць...

- праракуе веруючы ў безсьмяротнасьць беларускае мовы Янка Купала.

Надзвычай цікавы малюнак будучыны ў Алеся Гаруна ў вершы "Муляру". Паэта ў ім спрабуе вызначыць падмурак, на якім будзе пабудавана грамадзтва ў будучыне:

Мур вялікі, вольнай волі,

Мур высокі да нябёс,

Мур братэрства, роўнай долі,

Мур для радасьці без сьлёз.

Будынак будучыны ў А.Гаруна ідэальны, ні на што не падобны па прыгажосці: