Збуджэньня дух махаў крыламі,
Няпамяць свой скідала пыл,
Вякі пражыты за вякамі
Ўставалі з попелаў магіл.
Сьпіхала ў долы праўду здрада,
За быт, за шчасьце йшла вайна,
Парад цягнуўся за парадам,
Жыла, ўмірала старана.
І бачыў я ваякаў сільных,
І бачыў подлых я трусоў,
І чуў кайданаў звон магільны,
І чуў я вольных кліч сыноў.
Гэты, на першы погляд, хаос, мае ў Купалы выразны накірунак — ад лепшага да горшага, ад "залатога века" да прыгнёту, на працягу стагодзьдзяў, калі ўсё "гінула памалу":
Пад навалай крыўдаў многія сталецьці
Мы нясьлі пакорна лямку беспрасвецьця.
Мы нясьлі — ўсё ныла, гінула памалу.
Аж ня нашай наша бацькаўшчына стала.
Усведамленне бездані, у якую быў кінуты беларускі народ на працягу стагодзьдзяў, было гэткім жа неабходным, як і ўсьведамленьне вяршыняў, на якія ён быў уздымаўся ў лепшыя часіны свае гісторыі. Купала з прыкрасцю пісаў пра гэты час паняволеньня:
Мы не жылі, як жывуць людзі, Гасьцінцам шчасьця не хадзілі. Ня зналі ўцехі нашы грудзі, Вянкоў мы славы не насілі. У вершы "Устань" ён заўважае: "Мяцеліцы нашу Айчызну заглушылі", адначасна маючы на ўвеце і існаваньне, так бы мовіць, папярэдняй "адлігі".
Адлік страты незалежнасці, волі, правоў беларускага народу пачынаюць ад часоў Люблінскай вуніі Вялікага княства Літоўскага з Польшчай. Вынікам адной з такіх вуній стаў шлюб Вялікага князя Ягайлы з польскай каралеўнаю Ядвігай, што як пачатак канца беларускай славы разглядае А.Зязюля:
Князь Ягелла з Ядвігай
Ажаніўся і лігай
Гэтай княжага роду
Зьвязь накінуў народу...
Пэрыяд заняпаду беларусаў расцягнуўся на стагодзьдзі, што выразна фіксаваў Купала. Не аднойчы менавіта ў гэткім адрэзку часу ён піша пра пакуты Радзімы:
Гэй ты, гэй, Беларусь, маладая старонка,
Што гібела, сталецьці ў бяспуцьці, ў пацёмках
Асэнсаванне пакутнага гістарычнага шляху Беларусі наводзіла на цяжкі роздум пра яе будучыну. Ці здалее край, столькі гадоў пазбаўлены незалежнасьці, адваяваць волю, пытаецца як у народа, так і ў сябе Купала:
Няшчасны край! чым быў, чым стаў, чым будзеш ты
З сваім век стогнучым народам?
Як нёс — нясеш ярмо ўпадку, сьлепаты
І зьмен чакаеш год за годам.
Тым ня менш, разуменьне дыялектыкі развіцьця нацый, жаданне паэта ўбачыць беларускі народ у новай гістарычнай іпастасі, надавала радкам Купалы незгасальны аптымізм:
Скінь лахманы, што доўгія векі
Ты валачыла з кастры, з палыну;
Зыйдзі з-пад дзікай зімняй апекі,
Што над табою строіла зьдзекі, —
Выйдзі спаткаці вясну!
- зьвяртаўся паэт да Беларусі.
Я.Купала ў няшчасцях народа вінаваціць ягоную долю:
Шмат лет не ручыла нам доля.
Крывымі вяла пуцінамі,
Ня маючы ласкі і жалю
Над нашай старонкай, над намі.
якая "чужыншчынай ціснула грудзі", а часам і адкрыта - "братоў-непрыяцеляў":
Сотні лет, непрыяцелем — братам прыбітая,
Зарастаючы зеллем чужым, як лазой сенажаць,
Ты ляжала няпамяці пылам пакрытая,
А народ твой быў змушай маўчаць і табой пагарджаць.
Вачыма маці-Беларусі Купала аглядае драматычны шлях беларускага народа:
Шлі векі. Магіла лягла пры магіле, —
Вада змыла наспы, крыжы пагнілі;
Гаротнасьцяй зможаны, ў крыўдзе, у бясьсільлі
Там прадзедаў косыді бяз часу ляглі.
Часам атаясамліваньне Купалам лёсу народу з сваім уласным жыцьцём дасягае такога ўзроўню, што ён пачынае дратаваць чужынцаў, якія, паводле Купалы прыгнятаюць Беларусь ад імя свайго лірычнага двайніка:
Сотні лет песьцім днямі і ночай