Госьця на шыі -
Зьмея, што з пуняў скарбы валоча
Скарбы чужыя.
Жыцьцё чалавека, паводле Купалы, зьнітоўваецца зь лёсам народу незалежна ад асабістай уладкаванасьці, і бядоты народу становяцца бядотамі кожнага беларуса, па-за часам і месцам ягонага быцьця:
Зьядае крыўда нас ад векаў,
Няма ні праўды ні парадку
Дзякуючы паглыбленню ў мінуўшчыну ў Купалы выспявае разуменьне беларускага народа як нечага адзінага і цэльнага, што ўзьнікла для вырашэння нейкай адной, агульнай, грандыёзнай задачы. Мінулае зьвіваецца з сучаснасьцю, зьяўляюцца героі-здані, якія чаруюць і прыцягваюць:
Як жывая рвецца песьня,
Лесам-пушчаю шуміць,
З забыцьця зьмятае плесьню,
Мох з мінуўшчыны ляціць.
Сьлед за сьледам ройным роем
Цені даўняга кладуць...
Князь за князем, бой за боем,
Як сягоньня, ў ход ідуць.
Надзвычай мала гістарычных рэмінісцэнцыяў у Якуба Коласа. Ён звычайна пісаў на аснове асабіста ўбачанага, пэражытага, у адрозненьні ад Купалы, які часта мадэляваў сітуацыі, тварыў на груньце фантазіяй, ўяўленьня. Тым ня менш, некаторыя радкі Я.Коласа дазваляюць нам сьцвярджаць пра абазнанасьць паэта ў мінуўшчыне Беларусі, пра разуменьне ім дыялектыкі развіцьця беларускай нацыі. Таксама як і Купала, Колас вымяраў перыяд прыгнёту беларускага народу сотнямі гадоў:
Вісьне ночы змрок пялёнкай,
Вісьне ад вякоў,
Гісторыя Беларусі асэнсоўваецца ім як супольны, поўны ўнутранага сэнсу шлях да адзінай мэты:
Калі та ўступім у дом, што вякамі
Будавалі, вякамі ішлі,
Усцілаючы сьцежку касьцямі,
Каб свабодна ўздыхнуць мы маглі...
Натуральнае адсюль і адчуваньне Коласам сябе прадаўжальнікам дзеяў продкаў, спадкаемцам тысячагадовай гісторыі беларускай нацыі.
Беларускія паэты-адраджэнцы з вялікаю пашанаю ставіліся да гістарычнай спадчыны свайго народу, разумелі гісторыю як неад'емную частку духоўнай культуры нацыі, як падмурак у працэсе развіцьця нацыянальнае сьвядомасьці. Менавіта таму Купала не аднойчы спыняўся на такім балючым для беларусаў пытаньні як гістарычная няпамяць. Зьвяртаючыся да Бога, пералічваючы няшчасці, якія прыпалі на долю беларусаў, паэт апошнім доказам у гэтай трагічнай карціне называе адсутнасьць асэнсаваным беларусамі сваёй мінуўшчыны:
Ты ў цьвет сваіх нялічаных народаў
Мінуўшчыну і будучыню ўбраў,
А ў нас — караючы чужой свабодай —
Мінулае — і тое адабраў.
Нешчаслівым і нялітасцівым уяўляецца Купалу лёс нашага народу:
Хто мы, адбірала нам памяць,
Чужыншчынай ціснула грудзі,
Не раз падцікалася з думкай,
Што мы ўжо — ня мы і ня людзі.
Адсутнасьць гістарычнай памяці прыводзіць да страты нацыянальных асаблівасьцяў, абцяжарвае шлях абуджэньня народа. Купала ні раз і ні два зьвяртаецца да беларусаў, пытаючы і сцвярджаючы адначасова:
Тваё было тут панаванне...
Чаму свой край аддаў на глум?
Захавальнікамі мінуўшчыны, "памяткай дзён, што ў нябыт уцяклі" у Куппалы зьяўляюцца курганы. Гэты аб'ёмны вобраз у паэта нярэдка набывае сімвалічны сэнс. Курганы — сьведкі мінулай славы: Сьведкай — прадзедаў шкілеты, Курганы з кустамі.
Яны — скарбніца памяці:
Прадзедаў слава лазой зарастае,
Памяць мінуўшчыны дрэмле ў зямлі,
абаронцы тысячагадовай гісторыі народу:
Перайшло, мінула,
Што калісь жыло,
Ў курганах заснула,
Зельлем зарасло.
Пад магіл навалай
Дрэмле Русь, Літва, -
За той тая з хвалай
Легла галава.
Курганы ва ўяўленьні Купалы — таямнічыя схованкі гісторыі, якія зьмяшчаюць загадку быцьця нашага народу, гэта неразгаданыя выспы мінуўшчыны ў нашым жыцьці. Паэтава песьня можа прыадхінуць таямнічую заслону, і людзі пачуюць
Гоман—славу, чорнай хваляй
Што зьбіралі курганы.
Менавіта на сімвалічным кургане-падмурку продкаў Купала праракуе адбудову новага пасаду:
Ты на бацькаўскім, моладзь, кургане