Выбрать главу
Між суседзямі не мядзведзямі заскарузлымі.
Беларусы мы! Мы таланныя, людзі знаныя, свой Каруза быў...
Беларусы мы!
Слава — позняя. Ніва — росная, зерне грузнае.
Беларусы мы!

З кнігі «Пад сэрцам у Радзімы». Сучасная беларуская паэзія. Мінск. «Беларуская энцыклапедыя». 1997 г. Складальнік М. Скобла. Серыя «Школьная бібліятэка».

САГРЭТАЕ НА ВУСНАХ

Мяцеліца кружыць нанова. I зноў настывае мой двор. На вуснах сагрэтае слова , не бойся настуджаных зор. Растануць сумёты настрою, самотная хваля сплыве. Абудзіцца сэрца вясною: каханаю — мова — жыве! Цябе крыгаходы не знеслі, не стала чужой гарадам. На вуснах сагрэтую песню i новым вякам перадам.

РЭХА Ў РОДНАЙ СТАРАНЕ

Што на памяці у Сонца? Светлы лік у цьме бясконцай. Нараджаўся там Су свет: свет людзей i свет планет.
Што на памяці ў Зямлі? Каліва на араллі: знізу — корань, зверху — кветкі. Там, дзе кветкі, — ёсць i дзеткі!
Помняць нашы курганы кожнай — жвір i жар — вайны. Што на памяці ў Айчыны? Бляск паходні i лучыны, плахі меч, Пагоні меч i фатпыстаў чорны смерч.
Што на памяці у Песні? Toe, што ўжо не закрэсляць ні вякі, ні лайдакі, ні алоўкі, ні штыкі.
Мова — з памяці-вязьма: без яе мяне няма.
Для душы няма пажывы — не жывы я, не служывы. Ведаю, што дух народны з роднай мовай несмяротны.
Што на памяці. ў мяне? Рэха ў роднай старане. Ля Дзвіны карэнні роду. Веру: ім не будзе зводу! Мой сынок, мая дачка — два вяслы. Жыве рака: вёслы крыламі ўзлятаюць, нашы дні ў вякі плывуць, i суседзі нас вітаюць. Беларусамі завуць.

З кнігі «Сэрцам роднага слова краніся». Хрэстаматыя для вучняў старэйшых класаў. Miнск. «Народная асвета». 1998 г. Укладальнікі М. Воінаў, К. Усовіч.

ВОЖЫК I БЕЛЫ ГАРОШАК

Чамусьці Вожык Не выцер ножак I лёг у ложак. Спаў дрэнна Вожык, Бо многа крошак Прынёс у ложак. — Мой дружа Вожык, Сказаў Гарошак, — З усіх дарожак У свой жа ложак Прынёс ты крошак.
Нашто ж парожак, Дзе можа з ножак Не толькі Вожык Патрэсці крошак, — Каб легчы ў ложак Як я, Гарошак?

ЧАРАДЗЕЙНЫЯ СЛОВЫ

Свеціць сонца. Бачу цень. Прывітаўся: — Добры дзень!.. Цень стаіць I не хістаецца. Цень са мною Не вітаецца.
Я пайшоў – I цень скрануўся. Цень за дрэва Захінуўся. З кроны Нейкі чараўнік «Чык-чырык!» Сказаў — I знік. Цень знямелы Дзіву даўся: «Верабей, A прывітаўся!» Дабрадзеі Тры харобрых: Ранак, Дзень I Вечар добры. Хто вітае Ix часцей,— Той жыве Як чарадзей. Хто ж да ласкі Найахвочы, Яшчэ й зычыць: — Добрай Ночы!

З кнігі «Вяснянка». Апавяданні, вершы, казкі. Мінск. «Юнацтва». 1999 г. Укладальнік М. Зарэмба

ЖЫВІЦА

Імгліцца ў бары. Ігліца Сыплецца восенню з хвой. А на імху з жарствой — Не журавінка — жывіца: Кропля смалы жывой. Жывіца — расы сястрыца. Сёння слязой свіціцца. Як залатая сініца, Стыне. Ёй праз вякі Бурштынінкаю скаціцца Ў далоньку Чыёйсьці рукі. Зорны каменьчык-памяць Промнікі ў сэрцы запаліць. Будзе наноў іскрыцца Жывая мая жывіца!

ХВІЛІНКА

Мая хвілінка весела гуляла. Расінку у світальны час люляла. А пры цяпельцы кыіжкі мне чытала I зёлкаю над вухам казытала. Мая Хвілінка падрастала лёгка. I салавейка для яе зацёхкаў.