Выбрать главу

«КЛАСІК»

Школьны клас нібы Парнас: кожны вершы піша. Лепшы ў класе «класік» наш безумоўна Міша. Сачыніў радкі пра лес, пра вясёлы хвойнік... Смела на Парнас палез наш прыкольны школьнік. Стаўлю я паметку «плюс» вершам летуценніка. Мішу я прыму ў Саюз Будучых Пісьменнікаў.

КАБ РАІЛІСЯ РАІ...

Скончыш Тыдзень роднай мовы, не стварай ёй маўзалей. Святкаваць ты будзь гатовы стовяковы юбілей.
Продкі-пісары змаглі ставіць кропачкі над «і», — каб раіліся раі...
Мова ў нас — не накідала: рэха з глыбіні падзей.
Слова стаў да п'едэстала, — каб зямля маліцца стала так, як Бог вучыў людзей.

БУДЗЬМА!

Я ад радасці світаю, пры сустрэчы вас вітаю — шчырую сям'ю сяброў!
Слухай, змена маладая: мова родная — святая, — пагаворым пра Любоў.
Богам дадзена Айчына. Адвярнуцца немагчыма ад прадоннага агня.
Кожны з вас вячысты, зычны. Мацярык наш гістарычны не абдыме цішыня.
Скажам «Будзьма!», каб Радзіма мела залаты запас. Есць у Бацькаўшчыны дзіва:
дзіва — кожны з вас!

Паслужым Бацькаўшчыне промнем радасці

ДРУЖБІСТАЯ БЕЛАРУСЬ

Раскрываю я душу: — Свэйкі! — клікну латышу.
— Ачю! — выгукну літоўцу: хай парадуецца слоўцу.
—Пшыязьнь... — Мой пароль паляку i «Сто лят!» яму ў падзяку.
Хто братунь мой? Украінец. Разам з ім i я шчаслівец.
Рускага аклікну: — Друг! — i ствару сяброўства круг.
Словамі-маністамі кожнага прывецім.
Беларусь — дружбістая: ведайце, суседзі!

СТАРТЫ — АД ПАРТЫ

Уваходзьце ў светлы клас, вы — не малалеткі. Сто пісьменнікаў для вас падарылі кветкі: гэта вершы, абразкі, байкі, небыліцы. прыбабунек завіткі хочуць падражніца.
I лічылка знойдзе вас, прымаўка пацешыць. Хто закончыць мудры клас, сам напіша вершы, дзе загадкі загучаць, заклічкі, дражнілкі, хітрыя бубнілкі, перайначкі, жарты...
А хто будзе варты, таго ў школе вывучаць будуць, як i Маўра, Вітку, Коласа, Гурло, Куляшова i Буйло... Першы з ix — Купала. Класікаў нямала! Стаў Скарына на крыло — Беларусь паўстала.

ХРАМ СТАІЦЬ НА КРУЦІЗНЕ

На прасторах за Сахарай піраміды вострыя. Набягуць турыстаў хмары, — фараон у постраху.
Там i людзі, i вярблюды ладзяць дэкарацыі... ... Напісаў i я эцюды з ix цывілізацыі.
Сам вярблюдзікам хадзіў з рукзаком-заплечнікам. Толькі доўга не блудзіў: родны Полацк абудзіў, — стаў яго падсвечнікам.
Я заплечнік развяжу: акварэлі — золата! Еўфрасінню пакажу, Рагвалода-волата.
Вось Дзвіна — ярчэй як Ніл! Бераг любіць люцікі... Упляліся ў небасхіл астравы-вярблюдзікі.
Храм стаіць на круцізне. Пакланіся грацыі! Фараон засне на дне, i Дзвіна — ускалыхне німбы нашай нацыі.

НЕ Ў РЫМ, A Ў КРЫМ!

Наш Сашуля урачысты, тварык мые i вішчыць: — Ура! Чысты! Я вячысты, грандыёзны, як скульптура!