Тата хмуры:
— А скульптура
бога рымскага Амура
непамытаю маўчыць.
I пакуль, сыночак Саша,
з яго лба не знікне сажа, —
«Дзякую» табе не скажа,
будзе за табой сачыць.
Ты памый яго — i з ім
Рым пабачыш, пілігрым.
— Лепш паедзем, тата, ў Крым.
Багдановіч там, Максім.
У далёкай Ялце
пастаю на варце,
«Дзякую!» яму скажу.
Урачыста паслужу:
верш Паэту напішу!
БЕЛАРУС НА ЭКВАТАРЫ
Ёсць на глобусе экватар:
бачыце шырокі пас?
Вунь па ім трасецца трактар,
весела шыбуе «МАЗ».
Для планеты важкі груз —
«МАЗ» i трактар «Беларус».
Хай збліжаюць паралелі
нацый залаты запас,
Мы даўно пасад займелі:
між народаў знаюць нас!
I для полюса не друз
«МАЗ» i трактар «Беларус».
MIША ПІША САЧЫНЕННЕ
Маладое пакаленне
прагулялася ў Нясвіж.
А цяпер у школе ціш.
Кожны піша сачыненне.
Міша — пра палац, аздобу,
пра шляхетную асобу
з імем гучным — Радзівіл.
Піша Міша з усіх сіл.
А старання тут замала.
У гісторыі завалы:
мала знаем пра князёў.
Нам расказвалі пра пушчы,
пра зуброў i завідушчых
за жардзянікам ласёў.
Чулі ў школе пра грамілаў
i грабежнікаў зямлі.
Да магутных Радзівілаў
нас нядаўна падвялі.
Канцлеры i фалькларысты,
мецэнаты, песняры...
Княжы род быў ганарысты
i пыхлівы пры двары.
Міша піша пра ваяку
пад мянушкай Геркулес.
Пісар наш! Прымі падзяку:
ты за частакол пралез.
Гетманам наперарэз
церабі зглушэлы лес!
СТРЭЧАННЕ
Стрэчанне. Кранае ранак
ледзяшовы метраном.
... Хто гіадвесіў абаранак
на галінцы за акном?
Певень! Бо няма вадзіцы:
не адліжныя Грамніцы.
Абараначак іскрыцца.
На Грамніцы — паўзіміцы.
Пойдзе стынь-мароз на злом.
Абаранак верціцца...
Лета хутка вернецца
у вясенні дом.
Я — ДЗЯЎЧЫНКА КАЛЯДА
Новы Год на падыходзе.
У абноўленай прыродзе
я малюю — усур'ёз:
тата стаў як Дзед Мароз,
а Снягуркай сёння — мама.
На маім малюнку — Брама.
Пройдзе праз яе да нас
у вясёлы школьны клас
Новы Год, увесь кудлаты.
Для яго убор багаты
я зрабіла — Каляда.
Падышла пара святая:
калядую я, вітаю
з Днём Народзінаў Хрыста!
Будзе вера у народзе, —
перад Богам стане ў згодзе
беларусаў грамада.
РАДАСЛОЎНАЕ ДРЭВА
Радаслоўе — з родных слоў!
Меў гучальнае найменне
кожны сейбіт пакалення.
Жыў Банэдак, Антулюк,
Анупрэй, ІОзюк, Сальвук.
З імі Домна i Праксэта,
Даміцэля i Ганэта.
З радаслоўным дрэвам
кожны стане — крэўным.
Каб карэнні не забыць,
крону звонкую любіць.
Прадзед мой Адамам зваўся.
Ён у Еву закахаўся.
I таму мой дзед-сталетак
гадаваў з дзесятак дзетак.
Жыў Габрусь, Ладымер, Нюся,
за Параскаю Каруся,
Тэкля, Стэпка, Дамініся...
Просяць продкі: — Азірніся!
Маладзейшы дзедаў сын
называўся так: Юстын.
Ён таксама быў не зломак:
ёсць Ладзюк — яго патомак,
з ім Малання, Кляўда, Ганна...
Сваякоў лічу старанна:
бо радні вядзецца змена
аж да сёмага калена.
A дачушкі-балбатушкі
навастрылі свае вушкі:
— Ну a ў нас каленцаў шэсць.
Род наш зможа падужэць?
Мама кажа: — Новы год
ваш папоўніць карагод!
ПАКЛОННІК
Не бывае ў нас наветра
без лагодненькага ветра.
Не люблю я скразняка,
сухавея, свяжака,
скавыша з-пад нетраў,
буралома, шквала...
Для пагоды зла нямала.
Лес — вятрам завала.