Выбрать главу
Ю.К. Ты бязлітасна растаптаў мой аптымізм. Крануў мой узрушаны дынамізм І расчараваў. Нешта незваротна парваў. Светлае нешта. Чаго наогул цалкам няма і не
будзе ніколі.
Толькі рэшта –
Волі.
  * * *
Я толькі да шчасця дакранулася – Яно ў бяду перакульнулася.
  * * *
Ю.К. Я буду тваёй Самай.
Найпрыгажэйшай Дамай.
Я буду тваім Сонцам
Цыганскім і дзённым.
Я буду тваім сонным
Летам.
На каленях перад усім
светам.
Ты толькі сваімі пальцамі
прамяністымі
У мае валасы выстралі.
  * * *
Ю.К. Каханне заклейвае рот. Каханне выдзірае язык. Я баюся сказаць табе тое, Што ты чуць не прывык. Таму я бяру асадку. І старую спадніцу ў складку На сябе марудна апранаю. Каханне не звязвае рук. І я табе адпраўляю На паперы агучаны стук.
  * * *
Ю.К. Прагну прыроднай рэінкарнацыі. Прагну растварыцца ў прастрацыі. Прагну быць з табою тэт-а-тэт. Я ў табе кахаю ўвесь сусвет!
  * * *
Ю.К. У плячук калоціць сэрца – Акустыка Твайго Цела.

5

Душа паэткі

Ў маёй душы жыве яшчэ адна душа,

Якая ў гэтым свеце не кеміць “ні шыша”.

  * * *
Мая душа – старая майка
на брытэльках…
Вісіць і сушыцца на сонцавых руках. Ах! Час яе гайдае на нервах-арэльках. За нітачкі-вейкі падцягвае жах… Вось чэзне ў знямозе дурацкая майка, Бо сушаць яе пад фармат… Ды тут налятае ідэй новых зграйка. І голага сонца даносіцца мат…
  * * *
На цягнік –
і хутчэй.
Адсюль падалей. Каб пазбегнуць страшнай кары. Каб пазбавіцца ад мары. Сесці ціха. Да вакна прытуліцца Й забыцца. А прачнуцца – Не варухнуцца – Упасці. Каб у свеце гэтым паскудным Больш ні прыкрасці,
ні радасці,
ні “здрасці!”
  * * *
Думак – калаўрот, Лёс мой – абармот,
Хмара – дура.
Шчасце не знайшла, Шчасце абышла,
Падманула.
Рэшту падлічыць, Сутнасць улавіць
За хвіліну.
Пераблытаць час, Ўлезці на Парнас.
Тут лавіну
Не заўважыў ты І поўныя лухты
Душы.
Будзеш шкадаваць, Мары марнаваць,
Есці сушы.
Падрахункі дню, Мілага я сню...
рэдка.
То кахаю,
То люблю,
То губляю,
То лаўлю,
То пачуццямі
страляю метка.
  Маці
Надзеленая зверху
трываннем
І абумоўленая спатканнем
з каханнем
Жыццё сваё амаль прынесла
ў ахвяру
Нам – жамярам, Дзеткам-крывасмокам. Нібыта па венах токам. Нас нарадзіла,
напладзіла