Выбрать главу
І шчэ заплаціла
за гэта.
Манета
ў кішэні засталася.
Ад усяго адраклася,
каб нас гадаваць,
любоў аддаваць
і саграваць…
  * * *
Сядзь,
блядзь!
Колькі грахоў?
Пяць…
Ну, блудніца!
Святая паскудніца!
Абшчапаная курыца! Журыцца, яшчэ
Жаліцца, –
З усімі апосталамі
сварыцца!
Як не сорамна, шэльме, За сябе заступацца вельмі! І грахі слязьмі
абмываці
На руках у памерлай
маці…
  * * *
Зборы хораў, Востры нораў Майго абаронцы. Прасторы блакіт, Душы неаліт – Перамога ў гонцы. Дзверы замкнёны, Нож утрапёны Крэмзае орган. Адчыняю вакно, Залатое руно: Guten Morgan!
  * * *
Маці і Т.Л. Я не чую – Я адчуваю. Я намацваю – Рукамі кранаю.
Я па позірку Вызначаю Долю адчаю.
  * * *
З кожнай вясной усё больш жыць хочацца І ўсё менш застаецца Часу. Ну што за злая заканамернасць...
  * * *
Серпень гультаяваты, Як руплівы араты, Пажынае зоры. Зямлю абыходзіць-аблятае, І нат дарога крутая Не патрабуе форы. Ён падарожнік са стажам, Мы, як належыць, скажам Праўду ў вочы. Будзе душа бясконца Глядзець на зямное донца. Праўда, ўночы…
  Клапатлівы анёл
Ва ўсіх Анёлы як Анёлы, А мой падводзіў столькі раз: Перакрываў ўсе альвеолы І не дававў закончыць сказ. Ва ўсіх Анёлы як Анёлы, А мой – лайдак і абібок. І задарма заўжды хвалёны, І праляжаў да мяса бок. Ва ўсіх Анёлы як Анёлы, А мой нічым не дапамог. Напэўна, каб мой розум кволы І без яго што-небудзь змог.
  * * *
Мае валасы –
пастка.
Віцебскі вецер трапіў у яе. Я завязу частку віцебскага ветру
ў Менск.
  * * *
Абсалютна бязвокія
вочы
Пазіраюць з неба
экрана…
І слязьмі
крываточа
рана…
Я стамлюся ад
жыцця
рана…
  * * *
Мая душа –
старая сафістка,
Што хлуслівыя доказы
калнкцыянуе.
Мая душа –
цыркавая артыстка,
Што скокнуць без страхоўкі
спрабуе.
Мая душа –
галубка…
з падрэзанымі крыламі.
Мая душа –
без вёслаў
шлюпка…
З непатрэбнымі нікому
сіламі…
  * * *
З вышыні майго росту
на асфальтавы брук
Звалілася сляза пякельная
з гукам, як з апраметнай
стук.
  * * *
У маёй веры з’явіліся вочы – Яна цяпер за матывацыяй надзеі
сочыць.