Выбрать главу
як срэбраны злітак.
А я плакаць буду ў адказ
без дай прычыны.
Я душа-касмапаліт.
Без кала.
Без двара.
Без турмы.
Без айчыны.
  Знакі прыпынку
Пуста без знакаў прыпынку Проста зашмат прасторы Думкі разгуляліся
і ўнікнулі задуманага сэнсу
Паміж бязродных і адзінокіх
словаў
радкоў
гуляюць твая і мая
думкі
і ніяк на агульны
клічнік ці кропку
натыкнуцца
не могуць
  * * *
Аджадай у мяне частку маіх мараў-жаданняў. А то я не пражыву з такім цяжарам няздзейсненага.
  * * *
Ю.К. І цябе чакаць трэба. Пастаянна. Перманентнае паветра вакол мяне задыхаецца. Лісты восеньскія чыпсамі рыфлёнымі пад нагамі крышацца. Крок твой няўпэўнены Блытаецца. Хістаецца. Вагаецца. Ты спакой свой малаком п’еш топленым. Цішынёй упіваешся. Я аб гаману вуліц разбіваюся
воплямі. Ты галаўным болем перада мною ламаешся. Ты усмоктваеш, уцягваеш мяне, маю душу бессаромную, як каву са стала злізваеш. Не прачытаеш потым – палянуешся – Маю самоту шматтомную, Нечытэльным почыркам няўмела напісаную. Мне цалаваць цябе пастаянна хочацца, Каб паветра затохлася ды Час супакоіўся. Спыніўся. Прыйшоў мне пальцы калоць ружамі Ды дотыкамі раны лекаваць невылечныя. Нашае каханне – песня адвечная.
  * * *
Ю.К. Ой, не парочная. Ой, не маленькая. Толькі табе аднаму. Ды служба паўночная. Ой, мнішка дурненькая Малітву адправіла не таму. Ой, ды парадуйся, Ды пацалуй мяне. Сорамна быць сабой. Ой, ды да ладу ўсё. Страх патануў у мане. Кажаш пачуццям адбой. Ой, не парочная. Ой, не маленькая. Толькі табе аднаму. Ой, ды парадуйся, Ды пацалуй мяне – Я цябе абдыму.
  Віцебску і … каханаму
Я сню цябе,
мой мілы,
мой каханы.
Я сню цябе нават
калі не сплю.
Я ў свой наган
засоўваю твае
каштаны.
Я толькі твой павеў
лаўлю.
Няхай згрызоты,
сваркі,
звадкі.
Усё – адстой! Я разгадаю ўсе твае загадкі, А ты мне – спой!
  * * *
Ю.К. Ніхто мяне не кахае. Ніхто не кахае, як ты. Мяне ніхто не кахае. Не кахае ніхто, як ты. Не кахае ніхто мяне. Як ты, ніхто не кахае. Ніхто не мяне кахае. Як ты не кахае ніхто.
  * * *
Ю.К. Я зраслася з тваім целам, Як снег белым. Мне ўжо не страшна. Я чакаю, Калі ты таксама Станеш смелым.
  * * *
Ю.К. Падчас шпацыру
па небе
я сустрэла
Вадалея.
Каб,
(я водная лілея )
мне такога Вадалея.
Нехрышчонага. Ды свабодай адною
прыручонага.
Уладальнік смаку
незлічонага,
які дадумаць трэба.
Мне бы…
  * * *