Паэт — за натуральнасць, ён шукае…
У «Баравіне» знаходзім выдатны верш «Маці раніцу будзіць», які перадае паэзію вясковай раніцы з усімі яе бытавымі рэаліямі:
Бытавое не зніжае каэфіцыент абагульнення: дрэва жыцця ўяўляецца яму так: «карэнне жывучае — вёскі, а пышная крона — сталіцы…» («Дрэва жыцця»).
Разам з тым у «Баравіне» трапляюцца і вершы слабыя, малавыразныя на думцы («Ты, сонца…», «Кранеш умела ты струну…», «Жывая пліта»).
Часам асэнсаванню прыродных з’яў не хапае глыбіні і разумення іх натуральнасці. Убачыўшы на абочыне шашы гіпсавых мядзведзяў, што дастаюць з калоды мёд, паэт напісаў верш «Пчаліны гуд у ліпах тоне недзе», у якім абрушыўся на мядзведзяў, асудзіў мядзведжы «вякамі неапраўданы разбой», з-за якога церпяць пчолы. І ўсё без ценю жарту. Хочацца спытаць: ці варта траціць з такога выпадку столькі эмацыянальнага запалу? Здаралася і так, што паэту не ставала густу — парушалася пачуццё меры:
Наўрад ці трэба так услых гаварыць пра сябе.
Усё гэта, думаецца, выдаткі пошукаў, недахопы, якія ішлі, як ні дзіўна, ад жадання выказацца найбольш поўна і дакладна, пазбавіцца драбнатэм’я.
Нярэдка здараецца так, што паэты зноў і зноў вяртаюцца ў сваіх перажываннях да тых падзей, пра якія ўжо пісалі. Яны быццам бы перапісваюць саміх сябе. І гэта, думаецца, натуральна. У паэзіі такое бывае — мастак, на новай аснове, на новым вітку пазнання — успамінае пражытае і перажытае… «Гара майго дзяцінства паніжэла», — гаворыць ён у адным з вершаў. Але, нягледзячы на гэта, «адсюль убачыць можна Казбек свой, і Эльбрус, і Эверэст». Важна, якая гэта духоўная, маральная вышыня!
Да цыкла вершаў «Падсочаная сасна» («Баравіна»), у якім аўтар гаворыць пра лес як пра катэгорыю духоўную, ён узяў эпіграф з М. Танка — «Лес мой шумны! Можа нікому я столькі не вінен, як табе…»
Сасна здаецца яму нечым падобнай да зеніткі.
У творчасці Ю. Свіркі гучыць любоў беларуса да лесу, любоў не толькі гаспадара, спажыўца, але і чалавека, для якога лес — крыніца эстэтычнай асалоды, летапіс яго жыццёвага лёсу. «Многім я абавязаны лесу, — прызнаецца паэт у аўтабіяграфіі,— ён заўсёды неадступна ішоў са мною. І мне хочацца думаць пра яго, гаварыць з ім як з чалавекам, услухоўвацца ў яго голас і настройваць свае думкі на яго вольны спеў».
Ю. Свірка ўмее гаварыць вобразна, будаваць цікавыя метафары. Пра дуб у яго сказана: «Ён маланкам галовы адкручваў і каціў іх студзіць пад абрыў». Але найбольш ён цэніць думку. Мудрасць і дабрата паэта відаць у наступным вершы, які ўвесь успрымаецца як разгорнутая метафара ці прытча. Двое ў лодцы — ён і яна…
Здавалася б, нічога асаблівага, усё проста. Але ж гэта паэзія, хаця мы нават не ведаем, хто тыя двое ў лодцы і куды яны плывуць. Не проста разабрацца ў прыродзе такіх вершаў, але, паўтараю, гэта — паэзія.
У 1971 годзе выйшаў зборнік вершаў «Крэўнасць». Ю. Свірка ўмее даваць ёмістыя імёны сваім кнігам — «Вечнасць», «Баравіна», «Крэўнасць», «Аўтограф», «Памятная вярста», «Біяграфія памяці», якія добра выражаюць іх змест. Пачынаючы, здаецца, ад «Крэўнасці», у яго загучалі публіцыстычныя ноты, раней не надта для яго характэрныя. Але гэта хутчэй за ўсё філасофская публіцыстыка, якая патрабуе ўлічваць усё. Першаступеннае значэнне надаецца тут светапогляднаму фактару.