Паэзія Ю. Свіркі выходзіць на новыя абсягі.
У канцы 60-х, пачатку 70-х гадоў у творчасць Ю. Свіркі прыходзіць ленінская тэма: «Нараджэнне», «І зразумелы ён і родны…» і іншыя вершы.
Пазней ён напіша добры верш «І я калісьці верыў у паданні…», у якім пераказвае народную легенду аб тым, як правадыр хадзіў на Беларусі, перадае гутарку з сялянамі:
У новых кнігах паэта ізноў ажыла памяць аб вайне, аб перажытым («Балада пра танец», «Лясная лазня», «Партызанскія ўдовы»). На гэты раз ён ужо не можа і, відаць, не хоча абмяжоўвацца зярнятамі праўды, а ідзе ў сутнасць з’явы — у, як кажуць, «праўду зерня».
У зборніку «Аўтограф» (1974) чытаем:
На якую тэму напісаны гэты верш? Ён — прыклад кантакту, як кажа паэт, паміж «сэрцам і сэрцам карандаша».
Сёння ўжо вельмі не проста падзяліць творчасць Свіркі на тэмы. Сказаць, што гэта, маўляў, верш пра дзяцінства, гэта — у абарону міру, гэта — пра адпачынак на ўлонні прыроды нельга. Тут тэма супадае з ідэяй, з лёсам, з адчуваннем маральнай адказнасці за ўсё. І адказнасці не дэкларацыйнай, а па сутнасці… Яму ўсё гэта вельмі блізка. Тэма становіцца для паэта чымсьці ўнутраным, арганічным.
Хто яшчэ сярод сучасных беларускіх паэтаў так скажа: «Ці ад холаду, ці ад цаны чырванее на лаўцы каліна?»
А вось верш, які дае вельмі яскравае ўяўленне пра Ю. Свірну, яго канцэпцыю жыцця, яго творчыя магчымасці. Дазволю сабе прывесці тут яго поўнасцю — ён варты гэтага і красамоўней любых пераказаў і разваг:
Верш — згадзіцеся са мной — вельмі сімпатычны. Вось у ім паэт якраз не апісвае рэчаіснасць, а вырансае яе праз сваё душэўнае намаганне — натуральнае, нязмушанае, высакароднае. Твор гэты можна трактаваць, як у пэўным сэнсе метафару чалавечага жыцця, існавання, суаднесенага з прыродай, якая вучыць нас і выхоўвае і патрабуе высокага маральнага самаўсведамлення. Паэт — па ўсім відаць — звяртаецца да надзвычай важных пластоў сваіх духоўных набыткаў.
Пашырэнне духоўных даляглядаў звязана з узмацненнем гістарызму, што вельмі характэрна для зборніка «Біяграфія памяці» (1981). «Минувшее проходит предо мною» — сказана ў пушкінскім «Барысе Гадунове». Ю. Свірку з асаблівай сілай помніцца тое, што звязана з гераізмам народа, з яго любоўю да міру, з тым, што ён здзейсніў, стварыў на шляхах гісторыі, што пакінуў у спадчыну наступным пакаленням. Ён трывожыцца тым, што часам у моладзі паслабляюцца сувязі з вопытам папярэднікаў.