Выбрать главу

Бяз вылічэнняў якасных прылад.

А вас цікавіць…мяне не.

Хай, адчуванні граюць у кожным.

Абудзяць душу і адказ нясе,

Дзе тлумачэнні стануць не патрэбным.

Не! Ні ёй, ні мне таксама.

Мы адчуваем пачуццё знутры:

Для нас усё афарбавана,

Яскравым колерам у жыцці.

Нажаль, незакаханныя тут толькі вы

І сёння вас гэта натхняла!

Як мы сустрэліся, рамантыку знайшлі –

Ні толькі гэта вам цікава.

А што цяпер, што ў нас у двух?

Які жа свет тут мае месца?

Мы ў каханні, шчаслiвыя не ўслых!

Гульнёю вам гэта здаецца.

Вы заставайцеся, а мы далей!

Адрозніваем вашы думкі.

Нас зразумееце, але пазней,

Бо розныя душэўныя рахункі.

05.2019

*****

А вось і скончыўся наш лістапад!

І зніклі мы, уласнае жыццё блукае.

І ў думках толькі ты, у апошні час.

І пачуццё кахання, зноў-такі, лунае.

Цяпер адзін, у падарожжы забыцця.

Павіннен я прайсці гэту дарогу.

Да атрымання шляху новага жыцця,

А не губляцца ў стане суму, змроку.

12.2020

*****

Не варта мне адпачываць,

Бо час гады мае матляе.

Мне трэба яшчэ працаваць!

Пакуль надвор'е дазваляе.

Вятры не гоняць мяне ў спрэчкі.

Сонца не дазваляе замярзаць.

Але хацелася б мне ведаць,

Ці будуць зоркі мне спрыяць!?

Ці я паспею зрабіць усё,

Запланаваў, што я калісьці?

Шмат часу ад мяне сышло –

Зрабіў я мала для карысці.

Аловак у руцэ трымаю,

З трывогай цікае гадзіннік мой.

Далонню яго зачыняю

І разумею, што са мной.

Перакладу пачуцці я на словы,

Што ўнутры мяне бурляць!

Пакуль ёсць час і ёсць умовы –

Я буду вершы новыя ствараць!

10.2018

*****

Сонца дорыць мне сваё святло,

Сагравае ў гэты холад!

Не замёрз, дапамагло,

Забірае цяжкі голад.

Ахінаюць мяне прамяні

І гоняць прэч ад сюды цемру.

Распальваючы, цёплыя агні,

Каханне рвецца без памеру.

Не візуальна, усё ўнутры,

Галоўныя яе працэсы!

Квітнеюць з радасцю сады,

Як напісанне добрай п'есы.

Мне не згарэць, усё ў меру,

Усе ў акрузе хмары зніклі.

Без сумневаў сонцу веру,

Вочы к шчасцю звыклі!

10.2017

*****

Не, не! Стой і памаўчы!

Не трэбы задаваць пытанні!

Не трэба злосці, не крычы!

Чаму ж такія меркаванні?

Ты супакойся, дай сказаць,

У чым уся гэтая дылема.

Не трэба так вось пачынаць –

Неведаючы ў чым праблема!

Ты штосьці чула, хтосьць казаў –

Ты верыш ім, але не мне!

Ні чога я не сатвараў.

Чаму цябе так усё злуе?

У гэты час мяне там не было.

Ёсьць доказы! Прыціхла?!?

У не давер цябе вяло

І да мяне ты ставішся нячыста!

Ты малявала ў галаве прыгоды.

Ды толькі дрэнныя, яны пад час!

Я ўспамінаю нашы годы,

Раўнівай ты была не раз!

Я ахінаю цела цёпла.

Мы пакідаем мноства слоў.

Так, не заўсёды нам салодка,

Але жыве ў нас любоў!

05.2018

*****

Хопіць пытаць пра мае справы,

Чаго дамогся я за гэты час.

Ты не хвалі свае ўзнагароды,

Свой прыгажэйшы і цудоўны лад.

Бо перад намі розныя шляхі:

Умовы для жыцця, здароўе.

Розныя людзі, сваякі

І побач рознае надвор'е.

І ты чакаеш зноў адказу.

Чаму я не такі як ты?

Чаму не зразумела ўсё адразу?!

Мы розныя і вонкава, унутры!

12.2019

*****

Ты застаешся, мабыць так.

Але не цалкам, толькі ўспаміны.

На сам рэч, добрыя спыняюць жах

І я кранаю зараз гэтыя хвіліны.

Калі было нам вельмі добра,

Калі мы ўсміхаліся, падаючы ў снег.

Дзе заставаліся ўдвух, лагодна,

Спынялі пацалункам розны свет.

Як цудныя мы малявалі планы,

Дзе будучыня будзе прыгажэй.

Як дасягаем мэты, тыя мары,

Што зоркаю ляцяць хутчэй.

Хапае яшчэ ўспамінаў.

Каб мне казаць, як хораша.

Праводзіў час, які пакінуў,

Калі свяцілася мая яшчэ душа.

11.2019

*****

А хто мы ёсць, скажы мне брат?

Мы волаты сваёй Радзімы?

Ці баязліва сочым з хат,

Як ходзяць ворагі краіны?

Адказ у сэрцы, шнар на целе –

Мы абаронцы назаўжды!

У хатах не чакалі, не сядзелі –

Сціскалі мужна кулакі.

Мы ратавалі і ратуем, уратуем.

Свой дом, сваю сям'ю.

Традыцыі мы захаваем.

І мову, волю і зямлю!

І незалежнасць з нашым сцягам,

Каб без палоханых начэй.

Нашчадкі жылі добрым часам,

Не мелі стомленых вачэй.

05.2020

*****

Сваю ўсмешку мне дары.

Яшчэ, яшчэ, цябе прашу!

Хай квітнеюць мае сады,