Свой кут любові знойдзем,
Які анёл да нас данёс.
Хочам застацца назаўжды, удвух
І прыкладзем да гэтага мы сілы!
Будзем наведваць радзічаў сваіх.
І тых, душою хто прыхільны.
01.2018
*****
Абарані мяне ад глубстваў!
Спыні, мой нерашучы крок.
І каб праблемы мностваў,
Я пераадолець змог.
Выконваў шмат я абавязкаў,
Але гэта руйнуе і злуе.
Бо атачаюць сказы сказкаў,
Таго, што мала існуе.
Стрымай мяне: ад позіркаў,
Ад прыгажосці ілжы
І ад дарэмных зносінаў.
Пасбаў, у гэтыя часы.
Мне хочацца сабою быць!
Уратавацца ад нахлыну клонаў.
Пакуль мне неутульна жыць,
Бо шмат вакол праклёнаў.
Ты зберажы, ты паспрабуй –
Падтрымка мне патрэбна.
Ты шэрасць размалюй ,
Каб знікла цемра.
Ты іншая, ты падабенства,
Да тых хто бараніць сваё!
Ты забяры ад гэтых месцаў.
Туды, дзе наша…дзе маё.
05.2019
*****
Я патрыёт сваёй краіны!
Сваёй зямлі, я – беларус!
Мой родны край, мой дзіўны,
Я не пакіну, застаюсь.
Улетку, позднею вясною.
Прайдусь пад водараў пазнак .
Па лузе, з прыемную травою,
Дзе адчуванне волі і падзяк!
Кветкі адораць прыгажосцю.
Край зеляніны, птушак спеў,
Што атачаюць асяроддзем,
Мяне ў сонечны і цёплы дзень.
Бусел ляціць над галавою,
Здалёк статак зуброў.
Не разлюбіць зямлю і мову,
Пад уплываннем рознасці ўмоў!
Восенню або зімовым часам.
Вогненным ці беласнежным хараством.
Я захапляюся Радзімай зараз –
Прыродай ганаруся, тут мой дом!
І прыгажосць: заснежанага лесу,
Свабоды, свежасць адчування.
І маразоў, трашчэння снегу.
У лёдзе, шкла, узораў маляванне.
Ці шолах лісця пад нагамі,
З жоўта-аранжавых, чырвоных дрэў!
І крыкі жураўля, на развітанні.
Прамень, у рэшце, меней грэў.
Мяне як па-ранейшаму натхняе,
На шчасце беларускі край!
Сапраўднасць, погляд назірае.
Мая любоў – прыродны рай!
01.2019
*****
Маўчы, калі няўпэўнена казаць!
Бо словы разныя, для розных месцаў.
Твой неспакой гатовы сапсаваць,
Жыццё, не трэба сёлета пратэстаў.
Бо ёсць магчымасць шкадаваць,
Пасля прамоў слабых і не рашучых.
Ты супакойся, потым будзеш сартаваць:
Слоў колькі дрэнных і балючых.
02.2020
*****
Крэйда малюе мае мары,
А дождж змывае іх у след.
Тыдзень чарговы няўдалы.
Стаміўся я ад сваіх бед.
Фіранкі сонцу не дазволяць,
Каб закрануў мяне прамень.
І думкі дрэнныя ў звычкі гоняць,
Каб больш нічога не паспеў.
Я захварэў, бо я згубіўся.
Нябачыў мары, іх і след.
Я да бяспраўя прытуліўся.
Мне ўсё роўны гэты свет.
10.2020
*****
Навошта гэта мне казаць,
Я сам выдатна бачу.
І немагчыма ад мяне схаваць,
Што не з'яўляецца тут рэччу.
Вочы не хлусяць, выдаюць,
Усе пачуцці да мяне.
Каханку дзеяннямі закрануць,
Не паслухмяны сам сабе!
Гатовы гэта падтрымаць,
Адлюстраванне, кажа ўзаемна.
Хачу я гэта развіваць,
Гэта не можа быць праблемна.
Мы апісалі, што трымаем!
Усё тое, што ўнутры бяжыць!
Мы не па-рознаму кахаем,
Аднолькава мы хочам жыць!
Свае пачуцці ўскалыхнулі,
Нібы адкрылі новы свет!
У адну дарогу мы згарнулі,
Іншым пакінуўшы канверт.
12.2017
*****
Я п'ю зялёную гарбату.
За вокнамі прыгожы краявід.
Ніхто не грукае ў хату,
Грамадства нібы спіць.
Прырода толькі расквітнела –
Зялёны колер рэжа ціш.
Натхненне разам прыляцела,
Пісаць, пра рознасць маіх рыс.
Пачатак новага жыцця – вясна!
Гоніць наперад, піша словы.
Мару душою, як дзіця,
Ледзь адчуваю сябе кволым.
Змяняецца, насамрэч, хутка:
Настрой надвор'я мой.
Зімою мне самотна, брыдка,
А ў весну закіпае кроў.
Думкі прачнуліся яскрава,
Да рэчаіснасці яны бліжэй.
Пішу, каб здзейснілася мара,
Заззяла шчасце ад вачэй.
05.2020
*****
Не ведаю, калі спыню я свае словы!
Спыню я пабудову тэкста, верш.
Можа калі змяню свае жыцця ўмовы,
Пастаўлю штосьці лепшае паперш?!
Ніжэйшае, пакрые шэры пыл
І гэта стане для мяне: “былое”.
Не буду бачыць паэтычных крыл!
Буду я марыць, але пра другое!
Цi можа смерць радкі мае зачыніць,
У выпадку, калі трымаюсь за аловак.
І шмат лістоў са мной загінуць,
А ў памяці, апошні дзень, аўторак.
Не хочацца мне гэту дзейнасць пакідаць!
Я па-сапраўднаму пішу, я не маню!