Выбрать главу

Але не ведаю, што буду далей будаваць.

Пакуль, я дзеля гэтага жыву!

05.2018

*****

На развітанні, пад захад сонца,

Я адчуваў як загараліся агні!

Становішча душы не так уж змрочна:

Маё каханне побач, каханне ўнутры.

Пакуль знікае ўсё святло насупраць –

Жоўта-чырвоны вугалёк згасае.

Наш пацалунак увечары абудзіць,

Зорак яскравых, добрых, закранае.

Адлюстраваннем нашага кахання:

Разгоніць цемру, дасць святло!

І не сустрэне месяц, да світання,

Ніводнай хмары, больш іх не было.

І да прыемнасці, да асалоды,

Уся гэта ноч, што закранала нас.

Такія блізкія і гэта да спадобы!

Мы аддаляемся ад іншых мас.

Каб больш адчуць нашы пачуцці,

Што саграюць кранаючых вятроў.

Мы разганяем дрэннае і каб без жуці,

Сумесны час жыцця ішоў.

03.2019

*****

Квітнеюць дрэвы пад вакном –

Колер ружова-белы назіраю!

Бяру я кістку ў рукі зноў

І на паперу адчуванні накладаю.

Вясна распачалася ў траўні!

На поўную яе можна пачуць:

Спявае салавей у ранні,

Лісты зялёныя растуць.

Казуркі поўзаюць клапотна.

Або ляцяць, праца прыйшла!

Няма ў іх часу, каб журботна,

На прыгажосць глядзець спаўна.

Я невялікія малюнкі маю –

Як успамін, гісторыя ішла!

У гэтым месцы я паперу запаўняю,

Як расквітнела і сыйшла вясна.

05.2018

*****

Зноў, прабач, прашу я дапамогі.

Каб падтрымала ты мой лёс жыцця.

Застылі мае ногі трохі, ад дарогі,

Заблыталіся ў аскепках шкла біцця.

Разбіўся побыт мой і побач цішыня.

Страшэнная яна, як не жывая.

Заняткі, думкі – гэта ўсё туга.

Тябе, насамрэч, вельмі не хапае.

Блакітны вочы шэрай хмарай

І дачыненьняў болей не відаць.

І да ўсяго, што з захапленнем,

Калісьці змог я назіраць.

Хоць на хвіліну, ты падыдзеш?

Яе мне хопіць. Мне чакаць?

Ты прачытаеш верш, але не прыйдзеш

І не захочаш увогуле шукаць.

10.2020

*****

Я сеў. Задумаўся… А гэта ж праўда:

Няма сапраўдных у мяне сяброў!

Як і цяпер, так будзе заўтра.

Я без падтрымкі іх ішоў…

Тут шмат знаёмых, простых,

Але няма пад назваю “братоў”!

Цяжкія думкі, не разабраць іх,

Без чалавечых пасрэдны размоў.

Няма патрэбнага, карыснага савету,

Як можна абыйсці праблему.

Усім трэба выплаціць манету –

Даўжніком быць без памеру!

Няма бескарыслівага, дарэчы, сябра,

Які прапануе мне дапамогу сам.

Ва ўсіх на тварах бачная фарба.

Распазнаю, не давяраю вам!

Але ж я верыў многім, высновай быў падман,

Абяцанне не хто не стрымаў.

Словы кідаў у чужы чамадан,

А потым іх, нібы, зусім, забываў!

Няма тут сапраўдных, цяпер няма!

Усё ў мінулае даўным даўно сышло.

Гады сяброўства цяпер дарма.

Думкай, расчараванне да мяне прыйшло!

12.2017

*****

Без перапынку прыязджаюць словы.

Ці хопіць месцаў на лісце!?

Каб размясціць і скласці новы.

Верш, што потым скажа пра мяне!

Папера чыстая і вольна,

Запросіць словы на радкі!

Яны спяшаюцца, а дзе павольна,

Са мной падзеляць гэтыя часы.

Натхненне – гэта кіраванне,

Якое абудзіла алфавіт.

Хвіліны ідуць, пара чакання!

Думкі да дзеяння вядуць.

Парадак лiтар белай плошчы,

Мне дораць асалоду ў жыцці!

Прымаць гасцей я шчодры!

Так! Хопіць месца ў душы.

03.2019

*****

Квітнеюць кветкі ў душы.

Кахаю я цябе і гэта так цудоўна!

Куды заўгодна ты ляці, бяжы,

З табою ўсе пачуцці, безумоўна!

Адкрыеш новыя абшары,

Не заўважаеш, як сыходзіць час.

З падтрымкай, удваіх, да мары.

Каханне абдымае разам нас!

І рэчы сталі іншымі твае,

Не заўважаеш у іх ужо праблемы!

Каханне ўсё змяніла і вядзе,

Адзін адказ – няма ўжо дылемы.

Калі ўпаў, цябе падымуць,

Ці не дадуць ўпасці, памыліцца.

Каб у адзіноце не сысці і не згінуць,

Каханне дае сэрцу біцца!

І ўдваіх стварыць адно.

Сям'ю: дзіцяці, маму, тату!

Пісаць, працягнуць палатно,

Дадаць яшчэ адну, у скарбонку, дату.

09.2017

*****

Шмат таямніц у кожным целе.

Шмат розных думак і людзей.

Подзвіг гісторыі, напевы.

Што па сапраўднаму радней!?

Ці добра блытацца ў краіне,

Блукаць пад зоркаю ідэй?

Губляць свой час і свае сілы,

Ад рабаванняў быць слабей!

Не ўцячы ад сваіх мараў.

Верыць, што заўтра будзе лепш.

І не трымаць ад кармы балаў,

І выклікаць сорамна смех.

Чакаць. А можа ўсё ж сыходзіць?