Выбрать главу

І без імя можна вялікім быць.

Бяздарна здольнасці расходаваць,

Бязглузда проста жыць.

А разумець, які ты чалавек!

Ты не падобны на ўсіх астатніх?

Скарбы твае сапраўдныя, здалёк –

Могуць адкрыць і растлумачыць!

Галоўнае, усё разумець, пасля,

Дарма сябе не забіваць.

Жаць руку сябру. Акрамя,

Таго хто хоча цябе страціць.

11.2018

*****

Вочы стаміліся ад пераездаў.

Баляць і кажуць хопіць, стоп!

Я шмат якіх пабачыў месцаў

І зноў рыхтуюся да новых спроб.

А як жа мне?! Гэта нязменна.

Я падарожнічаю, не стаю.

Бо тыдзень, з позіркам, нястомна,

У кут дыпрэсіі нясе.

А хто рыхтуецца на заўтра

І рухаецца ў новый дзень?

Так гэта ж я, ды ўсё ж нахабна:

Са стомленносцю і ў бядзе.

10.2020

*****

Ідзе па вуліцы адна,

Дзе шмат жоўтай лістоты.

Цярушыцца ад хмар вада

І грызуць яе турботы.

Не чуваць птушыны спеў,

Гул спяшаючых машын.

Колер цёплых дрэў.

Шэрых маляваных спін.

Зараз думаеш аб ім:

Што ён робіць, дзе ён!?

У чаканні, без гадзін –

Адзінота сумных дзён.

Каб прыйшоў, цябе абраў!

Ты чакаеш, кожны тыдзень.

Смутак восені прагнаў,

Нібы зараз восень студзень.

Каб убачыць прыгажосць

І адчуць пяшчоту фарбаў.

Трэба каб з'явіўся госць.

Ён багацце скарбаў!

10.2018

*****

Пакінуў цень туман

І я стаю сярод пустэчча!

Я трапіў зноў у падман.

І сэрца дужа б'ецца.

Няма больш тваіх слоў.

Ты зняла маску – злодзей…

Скрала мой шлях, куды я ішоў.

Цяпер куды мне крочыць?

Змянілася жыццё і небяспечным,

Здаецца мне мой свет.

Бязьлюдным, нібы та бясконцым,

Дзе гарызонту ёсць канец.

Я аглядаюся, подых вільготны.

Раса парыцца ўверх.

Я ў цішыні, тут я нягодны.

Дзе ж ратаўнік, мой чалавек?!

10.2019

*****

Тут па-сапраўднаму няма свабоды!

Свабоды слова тут няма.

Не адчуваючы ўлад клопаты,

Трымаецца з апошніх сіл сям'я.

І ўся зарплата на падаткі,

Жывем мы з вамі ў доўг!

А прэзідэнт нам кажа: “Усё ў парадку!”

Вось гэтым нам ён дапамог…

А дзе ўсё тое, што ён абяцаў?

Ён падмануў народ прыгожа.

Калі народ запатрабаваў, спытаў!

У адказ: “Вам Божа дапаможа!”

Шмат грошай траціць на ахову,

Сябе ён толькі беражэ.

І ў турмы: за свободну мову,

За сцяг і герб свабоды, ён бярэ.

Мы церпім гэта ўсё і марым,

Хочам лепей жыць!

А усё, што трэба – аб'яднацца!

І зможам уладу мы змяніць!

04.2018

*****

Вільготны вецер абдымае твар,

Мазалі на нагах больш балюча!

Не зламаць, з мэтай да мар,

Словы іншых раняць калюча.

Не здольны самастойна зрабіць,

Сваю ўласную думка ўвасобіць.

Казалі яны, хацелі зламiць,

Цяжка ўзбадзёрыць, лепей забіць!

Я чую ўсіх, хто кажа,

Мне не трэба іх меркаванне!

Няхай нават у спіну пакажа,

Я дайду, чакаю спаткання.

Не дагнаць мяне, не спрабуй!

Да мэты я з загартоўкай.

Палкі ў колы? Скараходы абуй!

Са мною муза, вандроўка.

Не здаюся, ламаючы сцены,

Мне нічога іншага, не трэба!

Імчуся да жыцця, да змены,

Як галадоўка, патрабуе ежы, хлеба.

Не закрываючы вачэй,

Каб не заснуць у хаусе жыцця.

Хутка стане мне лягчэй,

Думкі давядуць да канца, ганца.

З думкамі, аб фінішы шляху,

Сябе мяняю, перамагаю!

Імкнуся з мэтай без страху,

Моцна ў сябе веру, не гадаю.

Бясконцасць шляхоў, мастоў, камянёў.

Сціраючы пяткі да болю!

Знайшоўшы начную дарогу агнёў,

Абмяркоўваю цяжкую долю.

09.2017

*****

Так, я закаханы…ня прыдумляю!

Бо поўняцца табою думкі.

Твой вобраз я не адпускаю.

У руцэ, тваю руку трымаю.

Прачнуліся і матылі ўнутры –

Сябе я незвычайна адчуваю.

Так, я шчаслівы, у куражы!

Я ўсё заўгодна атрымаю!

Мне так прыемна, мы ўдвох!

Без доказаў, усё зразумела:

Я пакахаць папраўдзе змог.

Іду на подзвігі я смела.

Скарб мой, маёй душы.

Ты больш за ўсіх тут значыш!

Спыніла ты шалёныя вятры.

Ты цяплыню даруеш. Ты мой зайчык!

08.2019

*****

Зямля пад намі не рухома.

Спыніла час у нас.

Няма сустрэч, няма і дома.

І знік у сэрцах бас.

Няма тваёй рукі,

Майго пляча з табою…

Няма вясёлкавай дугі.

Паддаліся спакою.

Я з думкай пра цябе,

Губляць было і ёсць балюча!

Я з болем у барацьбе:

Да свету, я калючы.

Не ведаю, дзе ты.

Ці ўспамінаеш пра мяне!?!