Выбрать главу

І ў цемру кінуты гады,

Прычына крыецца ў бядзе.

Пад намі нібы парасон,

Прамень нам не даступны.

Хацелася, каб толькі сон,

А раніцай твой голас чутны!

08.2017

*****

Мне хочацца ляцець туды,

Дзе ззяюць зоркі…і праз хмары,

Ляцець, праз кропелькі вады.

Нібы дзіця, але ж я дужа сталы.

У марах маляваць сузор'е

І ахінаць прыемных тысяча планет!

Дзе кожны час, своё надвор'е.

Няма навін у стужкі бед.

І будаваць салодкія вясёлкі,

Каб усміхалісь шэры змрокі!

Рабіць, няхай і невялікі крокі,

Да той яскравай большай зоркі.

Узровень і ўзрост не значны,

Калі ты цалкам узляцеў!

Але ў кожнага свет розны.

Цябе адзін ён зразумеў.

Не існуюць навогул межы.

Паветра непатрэбна ў гэты час.

Галоўны ты, ты незалежны!

Складаеш свой прыгожы сказ!

04.2018

*****

Мне ёсць яшчэ аб чым казаць

І я пушчаю свае карані!

Каб шмат гісторый напісаць,

Пра знойдзеныя мною камяні.

Я не імкнуся да вяршыні,

Да той паэзіі лепшых імён!

На ліст кладу я ўспаміны,

Пражытых мною розных дзён.

І ёсць жаданне, каб чыталі.

Знаходзілі ў вершах сэнс.

Каб у жыцці сваім не заблукалі,

Рабілі вынікі па перш.

Ад маіх слоў і меркаванняў,

Можа кранецца штосьці ўнутры!

Шмат у мяне абгрунтаванняў.

Застацца ў гэтай сферы назаўжды.

01.2019

*****

Не губляй сябе мой сябар,

Як не было тут дрэнна.

Змяні! Зрабі! Ёсць выбар!

Зрабі, як трэба. Так!? Дакладна.

Хопіць трываць усе знявагі,

Не забывай, ты можаш памяняць!

Спыняюць цябе толькі страхі?!

Пара ўладу нам мяняць!

Быць кожны тыдзень нібы раб,

Плаціць за тое, што не маеш?

Пара на плошчу выйсці, каб,

Казаць, што ў душы трымаеш!

Улада ўспамінае пра народ,

Калі пара ўзяць падатак!

А як жыве наш патрыёт?

На вопратцы не мала латак.

Па тэлевізары краіна для жыцця,

На самай справе ўсё не так!

Праблемы б'юць краіну без канца,

Дыктатар робіць тут бардак.

Пара нам выйсці, памяняць!

Бо толькі разам, мы ўсё зможам!

Не дай сябе больш зневажаць,

З табой мы зможам, пераможам!

10.2017

*****

Грунтоўна збіраюцца аскепкі,

На месца я іх дадаю.

Яны вяртаюцца да сэрца!

Я смутак не трымаю, адпушчу.

Не хутка, паступова іх знаходжу.

У розны дзень, у розны час.

Шмат кіляметраў я праходжу,

Да перамогі, без параз.

Халодны погляд, стан зламаны.

Разруйнаванае каханне – жах!

Спачатку, быў на свет злаваны!

А потым, зраз, я збіраю пазл.

Каб зноў адчуць жыцця пачуцці!

Смак асалоды да вяршынь святла!

І неузабаве, час лятучы,

Пазбавіць сэрца ад біцця!

05.2020

*****

Неба без хмар, сонца іскрыцца –

Мяне сагрэе, дзеліць цяпло.

Сэрца растане і будзе біцца,

Нібы та лёду, там не было!

Так атрымалася, разбушавалася.

Каханне, да дзеянняў ірве!

Побач дзяўчынка мне ўсміхаецца,

Кліча з сабою, наперад вядзе.

Пачуцці прачнуліся зноў.

Які ў адносінах вынік!?

Шматлікіх мінулых высноў.

Матляе наперад гадзiннiк!

Вера ў добрае мяне падымае

І прымушае не сумаваць.

Бо адчуваю, як сэрца кахае,

Я няўдачы стаў забываць!

Зноў я ажыў, цёплыя вочы,

Блішчаць, з задавальненнем хаджу.

Страціў блудныя розныя ночы.

Пяшчотна яе абдыму!

09.2018

*****

Птушак змяняе тлум машын,

А цішыню змяняюць навальніцы.

На гэта шмат розных прычын.

Сцякаюць у бруд крыніцы.

Перабудова многіх схем,

Неразуменне, і ілюзія асобы,

І глупства розных тэм –

Змянілі эталон прыроды.

01.2019

*****

Кроплі дажджу апускаюцца ўніз,

Прызямленне іх разбірае!

Нібы восеньскі, трывожыць капрыз,

Мяне ён знутры забівае.

Адкрытыя вокны, падайце паветра.

Мокрыя шторы нясуцца ўвысь!

Няма тут прастору, ні воднаго метра,

Усё запаўняе разбураны мыс.

Бяжы ад мяне, я раздражненне!

Вільгаць змывае мяне назаўжды:

Шумы вятроў і словы малення.

Сціраюць пражытыя мною гады.

Рвецца з падлогі цёплай вадою,

Лужына, грэе крокі віны.

Брудны ляжу, не годны да бою,

Грахі апускаюць да самага дну!

Чырвонаю лужынай я аб'яднаны,

Змылі чыстай вадою грахі.

З тонкім металам я пахаваны.

З тонкім парэзам, правай рукі.

09.2017

*****

Я зачыню фіранкі вокнаў,

Каб не было зайздросных вачэй.

Адкрыю дзверы, каб ад стукаў,

Пазбавіць прошаных гасцей.