Выбрать главу

Буду чакаць, шукаць адказы –

Гаючыя размовы ў цішыні.

Рассядуцца свабодна, на канапе,

Сябры, што для мяне як сваякі.

Сумесны ўспаміны пра дзяцінства:

Пра будучы, сучасны час.

Гаворка ідзе: і весела, і чыста,

І цішыню прагоніць гамарня ад нас.

Пазней, разыйдуцца мае сябры

І вернецца стан у ранейшы побыт.

Канапа астывае, дзверы на ключы.

І ў вокнах адчуваецца турбота…

07.2019

*****

Я заблукаў пад моцны ветер,

Які шаптаў мне некалькі разоў.

“Твар чалавечы носяць чэрці!

Застанься, покуль без размоў.”

Дзьмуў дужа моцна, гвалта.

З розных бакоў мяне кранаў.

А я з ідэяй і з даверам, шпарка,

Упарта выхаду шукаў.

І на бяду, зляцела мапа,

Увысь паднялася і не відаць.

А выбар ёсць: наперад ці канапа.

Пару хвілін я разважаў.

Нібыта воўк ці кволы заяц.

Дарэчы, недарэмна ж ён казаў?!

А мож з падманам вецер раіць?

Ці можа, усё ж ён шкадаваў?

Пытанняў шмат, стаю я нерухома.

Павеяў ціхі голас на спакой.

Асела пыл і нерашучасць, стома.

Я вырашыў ісьці дамоў!

04.2020

*****

Я цябе пакахаў!

Мой свет змяніўся.

Нібы па новай я назіраў,

Як свет круціўся.

Абудзіліся мае пачуцці

І думкі да цябе!

Ажылі матылькі ў жываце.

Запал мяне нясе.

Каханне – ты і я!

І гэты погляд дзіўны.

Неверагоднасць, мроя

І гэты час прыхільны.

Раптоўна мы знайшлі:

Сімпатыю, каханне.

На шчасце прывялі,

Усе нашы адчуванні!

01.2019

*****

Ляцяць на поўдзень усе птушкі.

Хутка прыйдзе холад зімовы!

Ляцяць, як маленькія габлюшкі.

Крычаць, перадавая размовы.

Ляцяць, усе тыя, каму не пражыць,

Каму немагчыма застацца!

Час восеньскі хутка бяжыць.

Пара ім ад нас прыбірацца.

Склаліся зграі, там у вышыні,

Зачароўвае іх прыгажосць.

Галаву ўверх, на іх падымі,

Тут яны дома, ці нібыта госць.

Хочацца з імі, туды паляцець,

Ад важкіх праблем ухіліцца!

На свет з вышыні паглядзець,

Атрымаць асалоду, вяртацца.

Развітваюцца, зноў да вясны.

Цяжкі пералёт іх чакае.

Пройдуць гадзіны, тыдні і дні,

Цяпло іх да хаты вяртае.

09.2017

*****

Як і раней, я мару паасобку.

Ад іншых, родных мне людзей.

Яны не хочуць разумець, як сэрца звонку,

Маё імкнецца да сваіх падзей.

Я назіраю, як сыходзіць восень.

Ужо чарговы месяц праляцеў.

А можа марыць ужо досыць?

Не! Не гэтага ў жыцці хацеў.

Дзяўчынка побач, кажа пра сваё.

Мы бачым розніцу ў нашых марах.

Не ведаю, якім жа будзе развіццё:

Шлях будзе брудным ці яскравым.

Пакуль адзін да мар, мне цяжка.

Я крок за крокам, усё ж губляю час.

Усё роўна вераю, як не было далёка

І колькі б ні было ў жыцці параз.

10.2020

*****

Мне не ляцець у зорнае неба,

У дзіўны космас вышыні.

Няма не збожжа, тухне глеба!

Пустэча, душу не крані.

Спякота льецца дужа шмат

І без вільготнасці хварэюць карані.

А я у руцэ трымаю скарб!

Ён не патрэбен тут, пакуль ёсць прамяні!

Ззяюць і быццам кажуць пачакаць,

Не ведаю, як гэта растлумачыць!

І думкі свае пакуль затрымаць,

І просяць у гэтым сэнс убачыць.

А я хвалююся і хочу ўсё хутчэй.

Я гатаваў сябе не першы тыдзень!

Зрабіць сябе сапраўдным, каб вышэй,

Падняцца, каб не бачыў злыдзень!

Каб не пыталі – чаму так, не гэтак!?

Каб было што ў адказ казаць.

Пакуль сяжу на берагах, ля рэчак,

Працягваю чакаць, чакаць…

07.2018

*****

І колькі слоў патрэбна мне,

Каб апісаць усе пачуцці?!

Сустрэлі восень па вясне –

І не відаць мне вольнасці.

Бадзёрасць нібы лужынай,

Ляжыць на глебе кінута.

Любоў была з аддушынай.

Пайшла ад нас, загінула!

Хмары закрылі радасці,

Балючы дождж з маланкаю:

Забытыя душы каштоўнасці

І сэрца б'ецца з ранкаю…

Вятры ганяюць з брудам дні.

Я цалкам з імі. Успаміны…

І не відаць прыгожай, той вясны,

Што напісаў Мусатаў на карціне.

Сонца не топіць цела лёд,

Усмешкай не квітнеюць вусны.

Цябе няма і горкі мёд.

Усё ж віною – мае глупствы…

02.2018

*****

Табе не спіцца? Мне таксама!

Бо мае думкі толькі пра цябе.

На рэшце, часу вельмі мала,

Але пакуль ноч існуе.

Толькі з табою, больш ні з кім,

Кранаю ноччу сэрцам зоркі!

Сапраўдным быць, толькі такім –

Хачу застацца, але колькі…

Яшчэ ў нас з табой сустрэч?!