– Недахопу не будзе… але пакуль ідзіце адсюль, панове! – крыкнуў доктар.
Уся кампанія з абурэннем выйшла ў вітальню. Засталіся толькі Шуман з Ахоцкім.
– Зірні на яго, пан… – сказаў доктар, паказваючы на нябожчыка. – Гэта апошні рамантык!.. Як яны сыходзяць… як яны сыходзяць…
Ён патузаў сябе за вус і адвярнуўся да вакна.
Ахоцкі ўзяў халодную руку Жэцкага і нахіліўся, нібы хацеў нешта шапнуць таму на вуха. Раптам у бакавой кішэні памерлага ён заўважыў беражок ліста Венгелька і машынальна прачытаў накрэсленыя вялікімі літарамі словы:
“NON OMNIS MORIAR…”
– Маеш рацыю… – сказаў ён нібы сам сабе.
– Я маю рацыю?.. – спытаў доктар. – Даўно ведаю.
Ахоцкі маўчаў.