і гаварылі напорыста і нецярпліва
навучым, будзеш зарабляць, псіх
але тут з фралоўскага дома прыйшлі старэйшыя жанчыны і закрычалі на дзяўчат, замахалі рукамі, і ўсе разбегліся незадаволеныя, а даўнёнка павялі назад, але ў дом не пусцілі — там і праўда ўжо сноўдалі постаці чужынцаў, а далі кавалак хлеба і сказалі
ідзі гуляй
і паказалі на хлявок
спаць там будзеш
і падштурхнулі ў спіну, і хлопчык пайшоў у сад, ён моцна стаміўся і пакутаваў ад болю, у руцэ ён усё яшчэ трымаў хлеб і рушыў з ім да клеткі — яму раптам прымроілася, што там сядзіць трус Піля, і ён ішоў і шаптаў
ПіляПіляПіля
але клетка была пустая, з засохлымі рэшткамі дзьмухаўцоў і канюшыны на дне ды чорнымі катышкамі трусінага гною, а дзверцы былі выламаныя, і даўнёнак паклаў туды хлеб — раптам трус вернецца, а потым залез пад дно клеткі, там утварылася нешта накшталт нішы з засохлай травой на зямлі, скруціўся ў позе эмбрыёна, і сон змарыў яго, так ён спаў нейкі час, а потым на клетку села варона і асцярожна зазірнула ўніз, выцягнуўшы шыю, але небяспекі для сябе не адчула, пачысціла аб дошкі дзюбу і доўга назірала за тым, што робіцца ў доме і садзе, а потым узмахнула крыламі, узляцела ў паветра і крыкнула рэзка і гучна
крааааа!
ад чаго даўнёнак ачуўся і расплюшчыў вочы, але схованкі сваёй не пакінуў, а працягваў ляжаць і глядзець, што робіцца ў садзе, ля дома і ў доме, адчуваючы боль ад апёкаў на твары і страх, а ў садзе між тым час ад часу сноўдалі чужынцы і забягалі на веранду і ў дом, а потым выбягалі адтуль і гаварылі коратка паміж сабой, а то проста выкрыквалі незразумелае
шараматагала!
ці
даларагашабала!
і зноў забягалі ў дом і выходзілі адтуль, а затым на веранду прывялі і завялі ўнутр дома тых мясцовых дзяўчат, якія самі прыходзілі да чужынцаў і сядзелі дагэтуль на лаўцы, і тыя дзяўчаты роблена ўсміхаліся, прымалі ненатуральныя, карцінныя позы, выгінаючы целы і ўскрыквалі гулліва і нервова
хахахахахахаха!
хехехехехехехе!
адале вакно на верандзе з трэскам расчынілася і адтуль рытмічна загрукатала музыка з магнітафона
дуруламтамдамшарабам!
шарадамтамдамдурулам!
і хлопчык бачыў, як у праёме вакна з’яўляліся постаці з цыгарэтамі, заціснутымі ў пальцах, і дзяўчаты прагна палілі, уцягваючы ў сябе дым, а потым рэзкімі рухамі выкідвалі недакуркі ў сад і смяяліся віскліва
хехехехехехе!
і нешта гаварылі, але гучная музыка заглушала іх словы, а потым адна з іх, худая, кірпаносая і бледная з твару, у квятастай блузцы з даўгімі рукавамі і абцягваючых сцёгны выцертых джынсах, выйшла з веранды і спусцілася ў сад і азірнулася, а потым падышла да таго месца, дзе стаяла клетка, выцягнула з сумачкі цэлафанавы пакецік, разарвала яго, і хлопчык убачыў, як яна набрала ў шпрыц вадкасці з бутэлечкі, калола сабе ў руку і моршчылася і стагнала, а потым адкінула шпрыц убок і пайшла назад, а пластыкавы цыліндрык з выступаючай вострай іголкай застаўся ляжаць на зямлі, амаль за метр ад хлопчыка — ён мог бы дацягнуцца рукой, але ўспомніў забарону дзядзькі Данілы і прашаптаў
Даня
і бачыў, як дзяўчына павольна пайшла праз сад у напрамку да дома, але пахіснулася раз, другі, і тут, быццам яны даўно гэтага чакалі, некалькі падлеткаў атачылі яе і рэзка і віскліва загаманілі па-свойму і пачалі хапаць яе за рукі і за грудзі — то адзін, то другі, то трэці — гэта былі дзеці чужынцаў: зусім малалеткі, гадоў па дзесяць, дванаццаць, і ўсе смяяліся і зладзеявата азіраліся па баках, і дзяўчына таксама смяялася
хехехехехе
і вяла адмахвалася ад іх рукой, а яе ўсё больш адводзілі ўбок, туды, дзе густа раслі кусты парэчак і маліны, і там разам павалілі на траву і сцягнулі з яе джынсы, а потым і майткі, і дзяўчына не супраціўлялася, а наадварот, была быццам задаволена такім паваротам падзей, бо раз-пораз юрліва ўскрыквала і смяялася, і адзін з падлеткаў рассунуў ёй ногі, і яны пачалі злучацца — таропка, нібы жывёлы, а астатнія стаялі за кустамі і глядзелі, чакаючы сваёй чаргі, і чарга хутка рухалася, але тут іх, пэўна, убачылі з былой фралоўскай сядзібы, бо праз павалены плот прыбегла жанчына, з чужынцаў, і закрычала нешта зласлівае і незразумелае
шабарамазагара!
і замахала рукамі, а падлеткі пачалі разбягацца, хіхікаючы і брыдкасловячы, а дзяўчына таропка апранала джынсы і ўсё не магла трапіць нагой у калашыну, і жанчына крычала на яе
у-у, блядзь!
і ўдарыла яе ў бок і плюнула і зноў закрычала, мацюкаючыся