Выбрать главу
Пасля майго раптоўнага сканання, Нябожчыку былі нат спачуванні. А злосныя, жадаючы благога, Сказалі: „Вось туды яму дарога!”
Магчыма, што нічога б я не ведаў, Што пахавалі ўжо заўчасна Шведа, Калі б не выпадковая сустрэча З адным знаёмым, сябрам мне, дарэчы.
Знаёмы пабляднеў ажно ад жаху, Перахрысціўся на вачах са страху, Тады прамовіў голасам дрыжачым: „Дык ты жывеш? Я ж па табе ўжо плачу!
Мо гэта цуд? Ты, Божа мой нябесны! ... Хто б мог падумаць ... Віктар уваскрэснуў!” А потым не адны мне так казалі: „Жыць будзеш доўга, калі ўжо хавалі”.

У ДВАЦЦАЦЬ ПЕРШЫМ ВЕКУ

Я завітаў у вёску Мора, Дзе дажываюць брат з сястрою. І там знайшоўся раз каторы У стане поўным неспакою.
І раптам цалкам адляцелі Усе дамоў даехаць спробы. Тут у суботу і нядзелю Ужо не курсіруе аўтобус.
У роспачы я да суседа Звярнуўся з просьбаю адзінай: У Бельск бліжэйшы можа Шведа Ты падвязеш сваёй машынай?
Бо век наш новы, дваццаць першы, Не мае ўжо зусім пашаны Да тых, што пішуць яшчэ вершы, Зусім не матарызаваных.

НАТАЛЛІ

Ужо мне семдзесят мінула, Табе, дачушка, толькі восем. У твар табе вясна зірнула, А мне смяецца ў вочы восень.
Я перажыў, дачушка, многа, Узлётаў шмат было, упадкаў. Я ўжо ў канцы сваёй дарогі, Ты — толькі ж у яе пачатку.
Перад табою шлях навукі, Даволі доўгі і складаны. Не апускаюцца хай рукі Перад няўдачай нечаканай.
У творчым будзь заўсёды ўздыме І веды здабывай упарта, Каб стаць карыснаю Радзіме І быць сваёй эпохі вартай.

РАЗМОВА З ДАЧКОЮ

Дванаццаць споўнілася Наце, Гадкоў ёй хочацца мець болей. — Калі ж мне стукне васемнаццаць? Чаму так час ідзе паволі?
— Табе здаецца так, дачуся, Гэта ўжо маладосці справа. Калі назад я азірнуся — Мне гэта бачыцца яскрава.
Час так маланкава ўцякае — Яму не трэба паганяты. Я ўжо нікога не пытаю, Калі пачну васемдзесяты.

НАШЫ ПАЖАДАННІ

Час маланкава ўцякае, Хутка дзеці вырастаюць. Споўнілася нашай Наце — Аж не верыцца — трынаццаць.
Не дзіця яна — падлетак Скончыла дзве школы летась, І другі ўжо этап блізка — Ната стала гімназісткай.
Года школьнага пачатак, Працы многа мае Ната, Калі хоча паспяхова Навучацца ў годзе новым.
Таму пажадаем сёння Добрага здароўя доні, А таксама шчасця многа І ў навуцы перамогі!

ДЗВЕ ЎЗНАГАРОДЫ

У кожнага заўсёды Дзве будзе ўзнагароды. Жыццё і смерць таксама Закладзены ў праграме.
Багатыя цярпеннем, Жыццё сваё наогул цэнім. Ды не заўсёды ў згодзе Мы ўсе яго праводзім.
У калатнечы між сабою, З ліхой варожасцю сваёю, Жывем мы недарэчна, Як быццам жыць нам вечна.
Усе мы баімося смерці. Няма ахвотнікаў памерці, Хоць смерць, як гэта ўсім вядома, Не даруе нікому.

НАШАЕ ЖЫЦЦЁ

На свет прыходзіць чалавек Парадаксальна — каб памерці. І ён увесь зямны свой век Заўсёды думае аб смерці.
На тры этапы падзяліць Патрэбна ўсе зямныя мукі. Год трыццаць трэба адпусціць На гульні, выбрыкі, навукі.
Другія трыццаць — працы шмат Аддаць патрэбна на ўтрыманне Старых бацькоў і немаўлят, На іх вучобу, выхаванне.
Ну і апошнія гады — Час разважанняў і падлікаў, Не спешны адыход туды, Куды наш лёс усіх нас клікаў.