Выбрать главу

АПОШНЯЯ ДАРОГА

Памяці Янкі Жамойціна

29.IV.2003

Ты, дружа, ехаў на Радзіму, Якою заўжды даражыў, Даехаць стала немагчымым — Смерць вартавала на мяжы.
Ехаў сустрэцца з сястрой, братам Пасля жыццёвых перашкод, Каб з Велікодным веснім Святам Вітаць свой край і свой народ.
Цябе Ўсявышні Бог паклікаў Так нечакана да сябе, А мы тут, у смяротных ліку, Надта сумуем па табе.
У развітальныя хвіліны Не паўстрымалі сваіх слёз Твае сябры, твая Радзіна, Калі пяюць Хрыстос ўваскрос.
Няхай табе спакойна спіцца Па ўсіх ганеннях вечным сном, Хай вольная Айчына сніцца, Якой быў верным Змагаром.

ПАМЯЦІ ЯЎГЕНА АНІСЬКІ

Каб не вывезлі на ўсход, Ты падаўся сам на захад, Дзе яшчэ і твой народ, І дзе менш насілля, жахаў.
І прытулак ты знайшоў Тут у вёсцы Аўгустова, Прывіваючы любоў Да Айчыны, роднай мовы.
Працаваў ты ў школе тут, Навучаў штодзённа дзетак Шанаваць айчынны кут, Штодзень пашыраць асвету.
Твой лёс зламаны быў жыццём, Не знаў ты радасці ў Айчыне. Таму і спіш апошнім сном Нібы выгнаннік на чужыне.

ПАМЯЦІ СЯРГЕЯ КАРНІЛОВІЧА

Ты, дружа, жыў за акіянам, Цяжкім было тваё жыццё. І так зарана, нечакана, У сне пайшоў у небыццё.
А як любіў ты край свой родны, Вясковы побыт землякоў! На жаль, ніколі ты свабодна Не мог паехаць да бацькоў.
Падчас кантролю знайшлі здымак — Савецкай Арміі салдат! І правяралі, ці магчыма Каб гэта быў твой родны брат.
Не раз, калі ты спаў, як цені Віжы ўваходзілі ў гатэль, Абмацвалі твае кішэні, Ператрасалі твой партфель.
І дакументы ты знаходзіў Ужо не ў ім — пад тапчаном, І быў шчаслівы пры нагодзе Што едзеш на аэрадром.
Пасля ганенняў, надта крыўдных, У самалёце меў спакой. Ляцеў за акіян, у Кліўлянд, У „Полацак” любімы свой.
Ты сном заснуў, Сярожа, вечным, Больш ні ганенняў, ні трывог. За процьму здзекаў недарэчных Цябе мо ўзнагародзіць Бог.