— Памятаеш,— казаў Міця,— ты на тым тыдні абяцаў пачаставаць яблыкамі. Па дарозе было, вось і заехаў.
Старшыня усміхнуўся.
— Можна. Гэта мы зараз.
Увайшоў Чухрай з кошыкам яблык.
— Гаварылі толькі, а Чухрай, бачыш, наперад ведае,— сказаў старшыня, выйшаўшы з-за стала.
— Палявыя работы закончыў? — зірнуў Міця ў шырокую жорсткую бараду старшыні.
— Не ўсё... Дзён на тры засталося.
— 3 абмалотам як?
— Палову абмалаціў. Яны вось глядзелі,— кіўнуў на сядзеўшых старшыня.
Пануры з доўгай шыяй узняў галаву, прабасіў:
— Траха не палову...
Міця падышоў да яго, спытаўся.
— Вы хто такія?..
— Мы?..
— 3 зямельнага аддзела,— дапамог доўгі.
Міця ўбачыў на вакне футляр „лейкі“, кіўнуў панураму.
— Ударнікаў калгаса фатаграфіравалі для раёныай газеты,— адказаў ён, паправіўшыся на лаўцы.
— Так... Дазвольце вашы дакументы...
Міця разгарнуў пасведчанне асобы панурага.
— На заводзе працуеце?
— Але...
— А чаму ж казалі з зямельнага аддзела?
— Райком паслаў,—дадаў другі.
— А калі прыбылі сюды?
— Раніцою...
— На машыне, ці конна?
— Не...
— Устаць! — сказаў Міця і кіўнуў Чухраю.— Абшукай...
Вытрас Чухрай кішэні панурага. Нічога падазронага. Другі ўвесь час злосна гаварыў, чырванеючы да вушэй:
— Я каменданту скардзіцца пайду. Працаваць перашкаджаюць...
У партфелі другога было многа здымкаў.
— Калі ішлі ад пуні, ён фатаграфіраваў сопкі,— вытрасаючы кішэні, сказаў Чухрай.
Выдаў прадстаўнікоў „зямельнага аддзела“ аэраздымак суседняга раёна.
— Дзе ўзялі?.. Для раённай газеты? — складаючы ў сумку здымкі, спытаўся Міця.
— Я пазваню у райком,— чырвоны ўвесь, як рак, крычаў задзірыста другі.
— Пойдзем!..
На ганку Чухрай шапнуў Міці:
— Я дапамагу завесці...
— Давай,— адказаў Міця.
5
Надышоў сакавік. На двары стаяць траскучыя маразы. 3 манчжурскага боку дзьме пякучы парывісты вецер. Шуміць тайга...
Аператыўная задача патрабавала прысутнасці памочніка начальніка на месцы падзей доўгі час. Тры дні не прыходзіў дамоў Міця. Вечарам унёс у цёплы пакойчык клубы марознага туману. Аб'інееў каўнер поўкажушка. Міця пацірае рукі, ходзіць па пакоі ў высокіх валёнках. Прынеслі пошту. Маленькі сіні канверцік абудзіў Міцю. Ён паспешна разадраў яго і хутка прабег па радках знаёмага почырка. Надзя ўпікае, што ён не піша ёй і бадай забыўся на яе, на сяброўства.
Мільганула непрыемная думка. Нібы рукою зняло ўтому. Хацелася крыкнуць, сказаць моцва, што гэта няпраўда. Доўга сядзеў над лістом паперы, сіліўся выказаць усё тое, што сагрэла сэрца пад посвістам сібернага ветру. Аднёс ліст і не мог супакоіцца. Лёг на канапу, абхапіўшы патыліцу рукамі, доўга пазіраў на квяцістыя шпалерныя ўзоры.
„Няўжо яна не разумев мяне?“— думаў ён.
Потым сцішыўся і задрамаў. Прахапіўся ад моцнага стуку Ў дзверы. Толькі і пачуў:
— Трывога!..
Хутка апрануўся і да начальніка. Звоніць тэлефон.
— Атрад япона-манчжураў пранік на нашу тэрыторыю, — кінуў трубку начальнік і да Міці.
— Таварыш Шумін, загадваю абыйсці ворага злева сопкі. Я дзейнічаю справа, каб ні адзін не выслізнуў,— паказваў начальнік на карце план свайго рашэння.
— Атрад уварваўся лявей пагранічнага знака 015...
Міця паўтарыў загад, няёмка ў валёнках павярнуўся і выйшаў.
За ім выбег камісар заставы.
Граніца трашчыць ад частае страляніны кулямёта. 3 заставы імчыцца конны атрад у абхват сопкі. Вецер пячэ ў твар. Без адзінага голасу спешыліся, пачалі наступаць у бок граніцы па схіле сопкі. Міця спяшаецца. Да пояса правальваецца ў глыбокі снег, карабкаецца і ідзе наперад.
Світае... Сінь раніцы змяшалася з бялізною снега. На гарызонце сцелецца туман. Кулямёт не змаўкае. Кучка дазорных пагранічнікаў стрымлівае націск азвярэлага ворага. Дапамога прыспела ўпору. Лявей загаманіў ручны кулямёт. Міця выглянуў з-за кустоў і не паспеў апамятацуа, як ва ўпор яму бухнуў стрэл. Зляцела левая рукавіца. Зверху сопкі беглі двое японцаў з вінтоўкамі наперавес. Міця пусціў гранатай і прылёг на снег. Рэзка ірвануў паветра ўзрыў. На секунду пазней у тым жа месцы яшчэ з большай сілай ірванула другая граната. Байцы наступаюць. На снягу валяюцца трупы самураеў. Унізе, правей, ідзе гарачая перастрэлка. Міця зразумеў, што начальнік заставы адрэзаў адыход ворагу. Лявей група байцоў з камісарам абходзіла пазіцыі з тыла. Байцы заляглі. Да Міці падпоўз баец, пацягнуў за палу поўкажушка, Міця азірнуўся. На снягу чырванню замярзала кроў.