Выбрать главу

Рыгор Барадулін

МАЛАДЗІК НАД СТЭПАМ

Вершы

Падрыхтаванае на падставе: Рыгор Барадулін, Маладзік над стэпам: Вершы — Мінск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1959. — 108 с.

© OCR: Камунікат.org, 2011

© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2011  

ВЕЧАР НАД ТАБОЛАМ

* * *

Вагон таварны дрогка тузае. Гарыць, трапеча стэарын. Там жарты заглушае музыка. Тут многіх сон паспеў скарыць.
А вецер, дым над дахам сцелячы, Праводзіць у далёкі шлях. Ды нам на шчасце, з поўным, Велічна Дарогу Волга перайшла.
I зорным золатам размолатым Шлях млечны неба запыліў. Урал гасцінным рускім волатам Ручнік чыгункі раскаціў.
Абапал — па дарожных правілах— Слупы з падпорамі — ў струну, Бы плечы два сябры падставілі, Каб трэці мог далей зірнуць.
Нарэшце, вольны стэп... Пякучае, Тут сонца не шкадуе нас. I ўжо гадзіннікі падкручваем Спяшаецца цалінны час.
1957

ЦАЛІННАЯ ПШАНІЦА

З машын спадае хваляю тугой Цалінная пшаніца. Далонь падстаў — спячэ гарачынёй: Тут сонца не скупіцца.
Прыгледзься, не пшаніца, а бурштын Бяжыць, адшліфаваны. Хоць наніжы яго ў каралі ты Ды падаруй каханай.
1956

* * *

Б'е пярун прамой наводкай, A маланкі неба крэсляць, Як з Бюро надвор'я зводку Аб бясхмар'і на ўвесь месяц.
Вось адна адной на спіны Налягаюць грузна хмары, Вось — прарвуцца, вось — лавінай Дождж нястрымны чохне зараз. На таку усе — з запалам Мы зграбаем зерне ў кучы. Яшчэ й кроплі не упала, A кашулі — хоць выкручвай.
Сыпнуў дождж. Пайшоў старацца... Ды ў буртах ляжыць пшаніца.. Каб за моладдзю угнацца, Духу мала, навальніца!
1956

МАЛАДЗІК НАД СТЭПАМ

Цыгаркі круцяць трактарысты. Глядзіць на фары суслік слепа. I маладзік, крамяны, чысты, Растком прарэзаўся над стэпам.
А недзе там, на Беларусі, Павіс над борам задумёным, I за сялом ён чуе, мусіць, Як пара шэпчацца пад клёнам.
Каб закаханых не бянтэжыць — Хутчэй хаваецца за хмары. А луг мурожны ў росах свежых, I салаўі на ўсім абшары!
А недзе там, на Беларусі, Глядзіць азёрам прама ў вочы. Тут на адной назе, як бусел, Стаіць пагрузчык i траскоча.
Ліецца шумная пшаніца, Увішна шоргаюць лапаты. На сон i лірыку забыцца Нам сёння трэба — спраў багата.
Тут i яму не да забавы, Дармо, што так высока ў небе,— Маладзіку хапае справы: Ен тут, як сонца, нам патрэбен.
Над стэпам маладзік бяссонны, Над стэпам маладзак праменны. Працуе ўпоплеч шчыра сёння Ён з намі у начную змену.
1958

ПЕРАД ПАЧАТКАМ СЕАНСА

Спяшаюць гледачы у клуб — Хто з зэдлікам, хто з табурэткай; I вунь ужо хлапечы чуб Заблытаўся з касой суседкі.
Сядзіць у бацькі на руках Жыхар — карэнны ў гэтым етэпе. I столькі радасці ў вачах, Яму за ўсіх зручней i лепей.
Экран закрыў акно, адкуль Вячэру толькі што давалі. I нецярпіцца хлапчуку Зірнуць на акіян у хвалях...
Гады прамчаць... I будзе дзень: Тады ў тэатр — не ў клуб-сталоўку – Ен на прэм'еру павядзе Упершыню сваю сяброўку.
З ёй седзячы плячо ў плячо Хлапчына, поўны захаплення Убачыць гэтых гледачоў Героямі На новай сцэне...
1956