...Увосень пахнуць караваі,
Гарой—пшанічныя бліны.
З мядовухаю бутлі з краю,
У коптур зелле наліваюць —
У кубел зычаць спарыны.
Зімой агонь палае ярка:
Памінкі правяць кабану.
Страляюць вугалі, агаркі.
Патэльню угінаюць скваркі —
З цыбуляй смажаць свежыну.
Цячэ размова ціхай рэчкай.
Смяецца радасць за сталом.
Забыліся ўсе крыўды, спрэчкі.
Пра перапёлчына гняздзечка
Пяюць. Жадаюць шчасця ў дом.
Хай багацеюць!
Хай жа ў міры
Усе суседзі без нуды
Жывуць, не сварацца задзіры.
Адзін другога просяць шчыра
Няхай на свежыну заўжды!
1957
КАЛАЎРОТЫ
— Калаўроты! Калаўроты!
Найадменнейшай работы,—
Заклікае гучна дзед,—
— Не знайсці нідзе ім роўных
Робяць з воўны шоўк чароўны.
Падыходзяць паглядзець.
— Экспанат свой гэткі рэдкі
У музей ты здаў бы, дзедка,—
Кінуў нейкі жартаўнік.
Уздыхнула тут бабуля —
Калаўрот яе расчуліў.
A натоўп растаяў, знік.
Толькі хлапчукі наўкола —
Хочацца крутнуць ім кола.
Дзед выкрыквае радзей:
— He знайсці нідзе ім роўных
Робяць з воўны шоўк чароўны
Пакупнік жа не ідзе...
— Налятайце! Калаўроты! —
Налятаць няма ахвоты.
Разыходзіцца базар.
I стаяць, нібы сіроты,
Новенькія калаўроты.
Позна, дзед, прывёз тавар!..
1956
* * *
I хвалі лоб азёрны не маршчыняць.
Адклекатаў ягоны весні гнеў.
Адпалыхаў запальчывы ляшчыннік.
Ад холаду алешнік пасінеў.
У ракушак пакручаныя трубы
Іграе вецер з рання да цямна.
Не стала ўжо густой чупрыны ў дуба,
I толькі кучаравая адна
Яшчэ бярозка.
Бы мастак натхнёны
Паставіў пэндзаль,
Думае над тым,
Ці кінуць бор такім, як ёсць,— зялёным,
Ці фарбаваць пад колер залаты?
1958
МАЕ БРАТЫ, МАЕ СУСЕДЗІ...
У ПАРОНІНЕ
Сцены, як звон.
З сосен татраўскіх дом.
Рогі аленя, газніца.
Белы Дунаец шуміць за акном...
Рыпнула ціха масніца -—
Да Ільіча за парадай прыйшоў
З сынам гураль барадагы.
Знялі калматыя шапкі з галоў •—
Суляць «дзень добры» у хату.
Прыдзецца ім Ільіча пачакаць —
Зранку падаўся па справе:
Трэба на станцыю, да цягніка —
Пісьмы ў Расію адправіць.
Покуль адсюль на валах на старых
Выедзе пошта арбою,—
Пройдуць гадзіны. А там жа сябр
Пісем чакаюць, як зброі.
Спорнай, таропкай хадою ідзе,
Сцежкі арліныя ўюцца.
Там, у Расіі, займаецца дзень
Зарывам рэвалюцыі...
Экскурсавод!
Ты не крыўдзіся, брат,—
Ты, можа, тут, як памылка якая.
Ленін ca станцыі крочыць назад,
Выйдзем насустрач — спаткаем!
1953
* * *
Між абвалаў,
Стромых скалаў
Сцежка пакручастая.
A ў далінах
Па галінах
Дзікіі вецер шастае.
A ў гуралкі
Позірк палкі,
Усмешка ca спакусаю.
Маладая,
С плеч спадаюць
Два патокі русыя...
Б'юць вясёлкі
На асколкі
Вадаспады горныя.
Зачаруюць
Завіруюць
Тыя вочы чорныя.
Уцякае
Ды гукае.
Пікі гор туманяцца.
З правадніцай
Заблудзіцца
Я гатоў да раніцы!..
1958
* * *
Хмары — горы,
горы — хмары...
Дзе адны, а дзе другія?
Неаглядныя абшары
Ды арлы, як вартавыя.
Ды далека птушка енчыць.
Буркаю туман спаўзае.
Абарвецца ўніз каменьчык —
Подскакам імчыць, як заяц.