Сцежка ўецца — цягне ўгору,
I спыніцца тут не змусіш.
Ад рамонкаў i чабору
Bee роднай Беларуссю.
А плячыстыя асілкі —
Валуны ў імшанай медзі —
Праз жарсцвяныя цадзілкі
Сырадой патокаў цэдзяць.
Што вышэй бялее гэта?
То зіма на ўмовах льготных
Арандуе пляц у лета —
Беліць снежныя палотны.
Тут сякуць завеі шротам
Ды грукоча гром абвалаў.
Тут арлы бяруць узлёты,
Хмары кланяюцца скалам.
1958
У ЗАМКУ ВІТАЎТА
Азёрамі блакітнымі спавіты,
Авеяны легендамі Т'ракай.
I замак за равамі.
Княжа Вітаўт,
Мы да цябе у госці — сустракай!
На ланцугах узняць цяжкую браму
I перакінуць мост аддай загад.
Туровым рогам нас не кліча замак,
Нямых байніц прыжмураны пагляд.
А веер лесвіц холадам стагоддзяў
Адразу нас з Алдонаю абдаў.
Князь, не крыўдуй, што без дазволу ходзім.
Тут цішыня — маўклівы уладар.
Дзяўчыну я князёўнай называю —
Яе імя, як i тваёй дачкі.
Муры цалуе хваля, як жывая.
Чубы кустоў тапыраць астраўкі.
I цягнецца перарасці руііну
Бяроза кучаравай галавой.
А песня пра уральскую рабіну,
Як ластаўка, лунае над вадой...
1958
ЮРГЯЛІС [1]
— Юргяліс! Юргяліс!
Ты дзяцей сваіх вучы!
Вы ўсе, дзеці, паўтарайце,
Не пярэчце ані ў чым.
Ну, канешне, недарэчы
Тут Юргялісу пярэчыць,
Бацьку ўторыць рад,—
Калі ён з касой гарэза,
Калі вочы сінім бэзам
У яго гараць.
Карагод — спявае, плача,
Карагод — імчыцца, скача,
Карагод — застыў:
Раз Юргяліс патрабуе —
Просьбу выканаць любую
Абавязан ты.
Можа, песня тут не тая,
Я ў Юргяліса пытаю,
Што не жэніцца?
Добра ў пору залатую,
Ды зіма як залютуе,
Дзе ён дзенецца?
Што Юргяліс скажа зараз,
Як тут быць?
Ды чую: гярас! —
Значыць — добра! Так!
Рад старацца, калі хваляць,
Бо для Юрачкі Юргяліс
Як-ні-як — сваяк!
1958
НА ВОЗЕРЫ БАЛТЫС
I хто яго белым назваў,
Такое блакітнае возера?
Ен, можа, як я, веславаў
Пад сінім, праменістым позіркам.
Мо', быў зачарован тады
Такімі ж дзявочымі косамі,
Што здаўся іі колер вады
Аднолькавым з імі, бялёсымі...
Што толку з гаданняў маіх,
Этнографы зоймуцца назваю.
Мы ў царстве красы удваіх,
Яна мне дарогу паказвае.
Вяслую з бядой папалам,
Кірую сваёй двухвясёлкаю,
I пырскі лятуць ад вясла,
Іграюць на сонцы вясёлкамі.
Чарпак затапіла вада,
Нагрэтая сонейкам чэрвеня.
Плывём мы...
Ахутвае даль
Смугою празрыстай вячэрняю.
Дзяўчыне пінжак. аддаю,
Мацней налягаю на вёслы я
I з Саўляю [2] разам пяю
Пра дудачку песню узнёслую.
А сонца садзіцца.
Спачне
Няхай сабе трохі, высокае!
Мне свеціць другое ясней —-
У лодцы вязу,
сінявокае.
1957
* * *
Галубы над кожнай хатай
Белаю мяцеліцай.
I прапахлі рутай-мятай
Навылёт аселіцы.
Шэпчуць зоркі закаханым:
— Ты даўно чакаў нас сам.—
Ходзіць чэрвень хмельны, п'яны,
Ходзіць чэрвень Каўнасам.
З настраёваю адлігай
Самыя схмурнелыя,
Бо сягоння свята Ліга
Будзе ночку цэлую.
I чакаеш — з зорным жарам
Коўш кульне Мядзведзіца,
Маладзік нырне з-за хмараў —
Хвалямі праедзецца.
Рэха дражніцца з узлессем
Бераг поўны гоманам.
I плывуць вянкі i песні
Сінявомм Нёманам.