Выбрать главу
- Паслухай, Мама Му. Пілу ты дакладна не зможаш трымаць хвастом! – закрычаў Крумкач. - Му-у, Крумкач, - адказала Мама Му і пачала пілаваць. – Калі ў цябе ёсць хвост, ім можна трымаць нават пілу. Але не ўсе маюць хвост, таму калі яго няма, то сапраўды цяжкавата ім трымаць пілу. - Але ж ты пілуеш крыва! - Му-у, Крумкач. Мне і так добра.
- Кар-р! Калі пілаваць крыва, атрымаецца кепскі дамок! - Му-у, “крыва” зусім не значыць “кепска”. - Не! – абурыўся Крумкач. – Кепска значыць кепска, а крыва значыць крыва! Мама Му амаль скончыла пілаваць, але правесці пілой апошні раз было вельмі цяжка. Тады Мама Му злёгку стукнула па дошцы. І яна адламалася! - Ура-а-а! – узрадавалася Мама Му. – У мяне атрымалася!
- Ну вось, цяпер дамок гатовы, - сказала Мама Му. - Але кар-р, - запярэчыў Крумкач. – Нельга ўсё што заўгодна называць дамком. - Я спускаюся ўніз, - задаволена адказала Мама Му. - Уніз! – абурыўся Крумкач. – Калі дамок ты павінна быць збудаваны, там! Жыць! Гуляцца! Нельга проста пабудаваць дамок на дрэве, а потым залезці на іншае дрэва і пабудаваць яшчэ адзін. Толькі ўяві сабе, што ўсе будуць так рабіць! Тады на кожным дрэве ў лесе з’явіцца па дамку. Як гэта будзе выглядаць?!
- Напэўна, весела, - сказала Мама Му. - Весела?! – закрычаў Крумкач. – У мяне зараз адымуцца крылы! Кожны раз, калі дзяцел будзе стукаць па дрэве, ён будзе стукацца галавой аб дамок. Ты лічыш, гэта вельмі весела?! - Калі дамкі будуць такія ж прыгожыя, то … - Прыгожыя?! – закрычаў Крумкач. – Ты называеш гэтую крывую гару дошак прыгожай?! Ты нават не ўяўляеш, як мусіць выглядаць сапраўдны дамок! - Але ты дакладна ведаеш, як, - спакойна сказала Мама Му. - Ведаю! Кар-р! Так, гэта я ведаю дакладна!
Зараз я пакажу табе, як трэба будаваць. Толькі спачатку прынясу мае адмысловыя інструменты!
І Крумкач пачаў будаваць. У яго быў малаток і цвікі, і піла, і дошкі. А таксама шрубкі, і адкрутка, і лінейка, і рулетка, і іголка, і нітка, і швейная машынка, і сок, і тэрмас, і бутэрброды, і бінокль, і сцяг.
Ён працаваў вельмі хутка. Ён карыстаўся амаль усімі сваімі рэчамі адначасова. Ён забіў усе цвікі і завінціў усе шрубкі. Ён увесь час нешта вымяраў ды ўзважваў. Але ўрэшце дамок быў збудаваны.
- Атрымаўся крумкачыны замак! – сказала Мама Му. - Цяпер мне няма чаго рабіць, - адказаў Крумкач. - Але ж ты пабудаваў дамок. І ён такі прыгожы, Крумкач! - Але ж ён ужо збудаваны, - сказаў Крумкач. – Што рабіць далей? Што б такое прыдумаць? Што звычайна робяць, калі пабудуюць дамок? - А ты заходзіў унутр? Хіба ты не хочаш туды зазірнуць? - Зазірні ды зазірні... Навошта абавязкова заходзіць ва ўсе дамкі, якія будуеш?! У мяне шмат іншых спраў, я не магу ад відна да відна зазіраць у розныя дамкі. Я паляцеў дахаты. Бывай!
ХЛОП-ХЛОП-ХЛОП. Крумкач паляцеў дахаты. - Пакуль, Крумкач, - сказала Мама Му. – Ты збудаваў вельмі прыгожы дамок. Але Крумкач гэтага не пачуў, бо быў ужо далёка ў сваім Крумкачыным лесе.