Выбрать главу

Прайшло ніяк не менш за вечнасць, перш чым мужчына нарэшце дабраўся да ваннай. Пстрыкнуўшы ўключальнікам, адчыніў дзверы. Зажмурыўся ад непераносна яркага святла. Пасля чаго адкруціў вентыль. Прыпаў да крана. Піў доўга, робячы невялікія паўзы і фыркаючы ад асалоды. Калі страўнік падаў сігнал аб напаўненні, Яраслаў адарваўся. Набраў у далоні вады і плюхнуў у твар.

— Як добра! — глядзець у люстэрка мужчына не стаў прынцыпова. Не хацеў лішні раз бачыць сваю пакамечаную фізіяномію. Рушыў на кухню. Хмурна паглядзеў на застаўлены пустымі бутэлькамі і завалены з'едкамі стол.

«Падобна на тое, што прыйдзецца прыбіраць не толькі недапалкі» — сумна падумаў Логаш. Думка аб уборцы выклікала жах. Як і любы муж­чына, Яраслаў ставіўся да падобнага правядзення часу з ладнай доляй непрымання і раздражнення. Каб крыху супакоіць нервы, менеджар вывудзіў з пачкі цыгарэту. Сунуў у рот. Агледзеўся ў пошуках запалак або запальнічкі. Ні на стале, ні на халадзільніку, ні на падаконніку нічога не было.

Мужчына хацеў папляскаць сябе па кішэнях, аднак своечасова ўспомніў, што на ім толькі трусы.

Яраслаў заклаў цыгарэту за вуха. Мармычучы пад нос праклёны, пачаў шукаць агонь. Высоўваў шуфляды, адкрываў дзверцы, глядзеў на паліцах. Зазірнуў нават у духавую шафу. Пуста... Раздражненне расло. Ціха шалеючы ад беспаспяховых пошукаў, менеджар «перарыў» усю кухню, аднак ні запалак, ні запальнічкі так і не знайшоў. Злосна вылаяўся. Цяжка апусціўся на крэсла. Нявідушчым позіркам утаропіўся ў сцяну. Хацелася ўзяць са стала бутэльку і грымнуць яе аб падлогу. Вярнулася забытая смага.

Са ступару мужчыну вывела з'яўленне прусака. Дробная шэльма, ніколькі не бянтэжачыся прысутнасцю чалавека, выскачыла са шчыліны ка­ля ўмывальніка. Села на край ракавіны і пачала з цікавасцю разглядаць Логаша. Пры гэтым доўгія вусы прыхадня смешна варушыліся.

Менеджар «Чатырох колаў» сфакусіраваў свой погляд на казурцы. На­хмурься. «Толькі гэтага мне яшчэ не хапала!» — падумаў мужчына. Рука машынальна пацягнулася да тапка. Прусак не зварухнуўся. Яраслаў павольна ўстаў. Гэтак жа не спяшаючыся, асцерагаючыся спудзіць няпрошанага госця, рушыў да рукамыйніка, на хаду паднімаючы тапак. Як толькі цэль апынулася ў зоне паражэння, Логаш з сілай прыпячатаў падэшвай аб ракавіну. Гучны пляскач і жаласны звон наклаліся адзін на другі. Прусак жвава пырснуў у бок. Кубак падскочыў, стукнуўся бокам аб ракавіну. Раскалоўся на некалькі частак. Лыжка слізганула па стале і звалілася на падлогу.

— Хрэнь якая! — засмуціўся мужчына. Павярнуў галаву і агледзеўся ў пошуках казуркі. Як аказалася, вусатая шэльма нікуды не дзелася. Адбегшы ад небяспечнага месца, прусак размясціўся каля сальніцы. Варушачы доўгімі антэнамі, працягваў назіраць за дзеяннямі чалавека.

Яраслаў пераклаў тапак у іншую руку. Прымерыўся да ўдару. Пасля чаго абрынуў на прыхадня свой гнеў. Штурхель выйшаў на славу. Вось толькі няпрошанаму госцю зноў удалося ўцячы. Затое пацярпела сальніца. Тапак з сілай урэзаўся ў шкляны цыліндр з металічным вечкам. Сальніца адляцела да газавай пліты, зрыкашэціла. Куляючыся ў паветры, паляцела на падлогу. Прызямлілася акурат да ног менеджара. Мала таго, што балюча ўдарыла па вялікім пальцы правай ногі, дык яшчэ і раскрылася, абсыпала дыван буйнымі белымі крышталямі.

— Тваю маці! — Логаш выпусціў тапак і схапіўся за палец, недарэчна скачучы на адной назе. Прусак тым часам перамясціўся на запалачніцу. Усеўся наверсе. Чакаў, што будзе далей.

На шчасце, боль у назе хутка прайшоў. Мужчына з нянавісцю паглядзеў на прусака. Падняў тапак, імкнучыся пры гэтым не ўпасці. Мігрэнь стала мацней, аднак Логаш не звярнуў на гэта ўвагі. Ізноў рушыў у атаку. Вусаты прышэлец счакаў яшчэ імгненне, пасля чаго прыпусціў па сцяне. Спрытна перабраўся праз набор посуду — відэльцы, лыжкі, нажы, чарпакі, палоўкі — саскочыў на «мікрахвалёўку». Вытрымаўшы паўзу, перамясціўся на каструлю, якая ляжала ўверх дном. За жвавымі рухамі прыхадня Яраслаў не паспяваў. Ціха лаючыся пад нос, змяніў маршрут. Ускінуў тапак. Ударыў па прусаку. Каструля з грукатам прызямлілася на падлогу. Закруцілася, нібы ваўчок. Сцішыліся толькі праз некаторы час.

Логаш з надзеяй паглядзеў на стол. Расціснутага трупіка казуркі нідзе не было. «Збег», — рыпнуўшы зубамі, зразумеў менеджар «Чатырох колаў». Стала крыўдна да слёз. Падобнае расчараванне Яраслаў перажыў у раннім дзяцінстве — калі высветлілася, што Дзедам Марозам быў бацька. Не дазваляючы гаркаце ўзяць над сабой верх, Логаш павёў позіркам па кухні. Прусак сядзеў на падаконніку.