Выбрать главу

- 200 тысяч? – не паверыла Вынтэнэ.

- Раскопак дадзеныя пацьвярджэньне даюць такой лічбе. Потым многія памерлі праз хваробы, якія чукчы прынесьлі. Апрача таго, у няволю пагналі многіх. Але фартэцыя-Крэмль захавалася да часу гэтага, цяпер. Вельмі разбураная, аднак знаходзіцца.

- Чаму ж там ня ўладкавалі музэй? – спытала Вынтэнэ.

- Мяркую, Чукоткі ўрад сучасны ня мае такога інтарэсу, - адказаў Уладзімер. – Верагодна не паказаць хоча, што дадзеная тэрыторыя разьвітая была вельмі да чукчаў яшчэ.

- Але ж гэта несправядліва! – вырвалась у Вынтэнэ.

Уладзімер паціснуў плячыма.

- У справы ўнутраныя Чукоткі мы ўмяшальніцтва ня зробім. Наша задача – дасьледваньне маскавітаў ёсьць. Справядлівасьці трэба дамагацца Чукоткі грамадзянам.

- А вы дакладна нічога ня блытаеце? Там сапраўды фартэцыя?

- Ня верыце – паглядзець можаце з намі, не далей заўтра чым, - сказаў Вінцук.

- Запрашаю Вас асабіста, - дадаў Уладзімер.

- Вой, дзякую!

Вынтэнэ дакранулася да ягонай рукі. Той пасьміхнуўся.

- Заўтра ў вестыбюль а шостай раніцы трэба быць.

- Так рана?

- Так. Аднак, магчыма, магу прапанаваць абудзіць вас пятай гадзіне каля, - ветліва прапанаваў этнограф.

- Хвайна! – Узрадавалася Вынтэнэ.

Некалькі хвілін яны з Уладзімерам глядзелі адзін на аднаго і недарэчна ўсьміхаліся.

- Jana tabie daspadoby? – гульліва спытала Хрысьціна.

Уладзімер зрабіў выгляд, быццам не пачуў.

- Nie, skažy ščyra, Uladź, ty ž jaje chočaš? – не адставала літвінка.

Уладзімер толькі адмахнуўся.

- Dumaju, u ciabie jo ŭsie šancy, - заўважыў Вінцук.

- Пра што вы гаворыце? – не зразумела Вынтэнэ

- Заўтра горача магчыма будзе і трэба ня браць вопраткі непатрэбнай цёплай, - патлумачыла Хрысьціна.

Уладзімер правёў Вынтэнэ да дзьвераў пакою.

- Раніцы а пятай гадзіне абуджу… - сказаў ён.

- Да заўтра… - сказала дзяўчына.

Уладзімер зірнуў ёй у вочы.

- Ночы добрай, Вынтэнэ… Dabranač.

***

Вынтэнэ не магла заснуць. Лежачы ў ложку, яна ўзгадвала мінулы дзень. Прыезд, гатэль… сустрэча зь літвінамі… У памяці ўзьнікаў твар Уладзімера. Валасы й барада пясчанага колеру. Круглыя, блакітныя вочы. У поглядзе бліскала лёгкая іронія і, адначасова, нейкая дзіўная для мужчыны пяшчота. Здавалася, што ён зазіраў Вынтэнэ ў душу… “Недарэчна неяк, я ж зусім ня ведаю яго, - падумала яна. – Прыдумваю абы што!” Толькі ж.. Вобраз ніяк не хацеў сыходзіць. Цяпер Вынтэнэ бачыла літвіна цалкам, з ног да галавы. Цікава, які… Дзяўчына пачырванела. “У белых людзей ненатуральна вялікая плоць.” – прамільгнула ў галаве. Дзе ж яна чытала пра гэта? У жоўтай прэсе? У інтэрнэце? Ці па тэлевізары чула? Яна старалася прагнаць ад сябе дурныя думкі. “Заснуць! Трэба зараз-жа заснуць!” Але думкі не слухаліся. Наадварот, уяўленьне малявала ўсё больш непрыстойныя сцэны. Вынтэнэ перастала супраціўляцца. Яны быццам аддалася яму – чужынцу, эўрапейцу, практычна тубыльцу… Так! Хай бярэ яе, чысьценькую чукоцкую дзяўчыну з добрай сям’і! Хай валодае ёй, быццам дзікункай! Рукі лашчылі цела. Вынтэнэ ўяўляла, як Уладзімер нахіляецца над ёй. Як ён сьцягвае зь яе коўдру. Як цалуе. Пальцы злёгку сьціснулі смочкі… “Ён цалуе мае цыцкі, - уяўляла Вынтэнэ. – Я абдымаю яго, прыціскаею да сябе… Якія ў яго моцныя рукі… Я дапамагаю яму зьняць кашулю, расшпільваю сподні…” Рука прасьлізнула ўніз жывата…

Вынтэнэ абудзілася ад груката ў дзьверы. Яна ўстала з ложка і накінула халат.

- Хто там?

- Гэта Ўладзімер ёсьць, - пачуўся голас літвіна. – Мы знаёмства ўчора мелі з Вамі.

- Зараз адчыню.

Вынтэнэ зірнула ў люстэрка – нічога, ёй нават пасуюць раскудлачаныя валасы. Яна адчыніла дзьверы.

- Раніцы добрае Вам, - Уладзімер нахіліў галаву. – Пятая раніцы гадзіна зараз, і я абудзіць абяцаў Вас.

Яна прыгадала ўчорашні фантазм і адчула, што чырванее.

- Дзякую, што абудзілі, - як мага больш абыякава сказала яна.

“Можа адмовіцца? – падумала Вынтэнэ. – Яшчэ ж ня позна!”

“Нельга, - забараніла яна сабе. – На першым месцы зараз рэпартаж.”

- Падзякі ня варта гэта, - ветліва адказаў субяседнік. – Чакаць праз гадзіну ў фае Вас будзем.

Ён ізноў пакланіўся і адышоў ад дзьвярэй. Зачыніўшы іх, Вынтэнэ пасьпяшалася ў душ.

***

Машына спынілася на ўзлеску. Пасажыры выйшлі.Сонца біла ў твар, цёплы ветрык разьвяваў валасы.

- Але ж і цёплая тут вясна! – сказала Вынтэнэ. – У нас, у Анадыры, яшчэ сьнег ляжыць.

- Холад ёсьць тут, як сабачы, - адгукнуўся Вінцук.

Ён цёр замерзлыя рукі.

- Далей ходам пешым ісьці належыць, - сказаў Уладзімер.

- Вы там ужо былі? – спытала Вынтэнэ.

- Некалькі разоў летась, аднак надоўга – не.

- Voś hetaja ściežka, - сказала Хрысьціна і пераклала для Вынтэнэ: - Дарогай тут належыць ісьці.

- Сьцежка ішла ў лес. Лес быў сапраўдным, непраходным – быццам у прыгодніцкіх кнігах.

- А не заблукаем? – спытала дзяўчына.

- Дарогу ведаем ужо мы, - супакоіў Уладзімер. – За год мінулы зьмены верагодныя мала.

Вінцук і Хрысьціна вырвалісь далёка наперад і зьніклі за дрэвамі. Уладзімер і Вынтэнэ ішлі побач. Абодва маўчалі. Вынтэнэ ня ведала, што казаць. Пра што думае гэты літвін? Заўжды ветлівы, заўжды ахайны… Здаецца што ён зусім не зьвяртае на яе ўвагі, як на жанчыну. “Усё ж такі з чукчамі лягчэй. Наш бы ўжо даўно распачаў гаворку, стараўся б насьмяшыць, уразіць. Распавядаў бы пра свае подзьвігі. “ А чужынец ідзе сабе побач – і ні слова. Спакойны, упэўнены “Быццам і не патрэбная я яму…Навошта ж тады ён узяўся абудзіць мяне?”

Вынтэнэ паспрабавала абстрагавацца – сканцэнтравацца на навакольнай прыродзе. Дрэвы былі высокімі і, мабыць, вельмі старымі. Хвоі і яліны чаргаваліся зь бярэзінамі. Сьцежка час ад часу патанала ў хмызах. Часам даводзілася ісьці цугам, і тады Вынтэнэ бачыла толькі сьпіну літвіна і джынсы… пад якімі ўгадываліся крамяныя ягадзіцы. Дзяўчына старалася не апускаць вачэй.

Лес скончыўся. Падарожнікі выйшлі да ракі.

- На лева цяпер перасоўвацца неабходна, - сказаў Уладзімер.

- Што гэта за рэчка? Спытала Вынтэнэ.

- Чукчы называюць Няглін яе. На гаворцы, аднак, маскавітаў Няглінка завецца яна.

Ня-глінка? Што гэта азначае?

- Верагодна, рака, дзе ёсьць гліны адсутнасьць.

Рэчка была вузкай, па абодва бакі рос лес.

“А гэтая рака цячэ тут ужо тысячы гадоў, - падумала дзяўчына. І за тысячы гадоў нічога не зьмянілася. Тыя ж хвоі, тыя ж бярэзіны на беразе… Той самы хмызьняк… толькі маскавіты сышлі. ..“

- Глядзіце, Крэмль ёсьць гэта! – аб’явіў Уладзімер.

Перад імі была сапраўдная фартэцыя. Сьцены і вежы выкладзеныя з чырвонай цэглы. Перад фартэцыяй – роў.

- Нічога сабе! – вырвалось у Вынтэнэ.

Збудаваньне здалося ёй грандыёзным і велічным. Хто б мог уявіць, што ў дзікіх лясох Маскоўскай АА хаваецца нешта падобнае?

- Дзяўчына дастала фотаапарат.

- Кадры берагчы належыць, унутры паколькі яшчэ будзе цікавей, - параіў Уладзімер.

- Нічога, у мяне яшчэ дзьве касэты. Паслухайце, сфатаграфуйце мяне на фоне вежы!

***

Праз роў быў перакінуты мост. Мост быў драўляны. Ён моцна пахіліўся ад часу.

- Асьцярожнай будзьце! – Уладзімер падаў Вынтэнэ руку і дапамог перайсьці. Рука была цёплая і моцная….

Брама выбітая – аскепкі дагэтуль валяліся вакол. Вынтэнэ зрабіла яшчэ некалькі здымкаў.

- Чукчы абложвалі фартэцыю, - патлумачыў этнограф. – Гарнізон бяз ежы знаходзіўся доўга і моцы ня меў ужо абарону весьці. Тады тыя, што напад мелі, зламалі браму і на дзядзінец увайшлі хутка. Тыя хто абараняў, забітыя усе, выключэньняў няма.