Толькі ўчуў ён: нехта едзе;Лес трашчыць, як ад мядзьведзя,Конь капытам так грукоча…Уцячы Мацейка хоча,Хоча ўстаць — ніяк ня можа…— Вось бяда дзе, моцны Божа!Зьліўся потам ўвесь, трасецца…Бачыць — сьвет к яму нясецца:Бяжыць ясны, пекны конь,Ўвесь гарыць, маўляў агонь,Збруя белая раменна,Ўбрана ў золаце адменна;На кані, узяўшысь ў бокі,Чалавек сядзіць высокі,Пекна надта прыадзеты,Але быццам з таго сьвету.Вось узьехаў на паляну,Дзе сядзеў Мацей зьляканы,Конь спыніўся, стаў, чакае,З воч яго агонь шугае.«Што сядзіш тут, маладзец? —Так спытаўся той язьдзец. —Куды брыў, на што сабраўся?»Мацей духу тут набраўся,Зірнуў проста на яздца:«Ў імя Сына і Айца!!!Сьвяты Юр’я, пэўне, гэта:Такі з твару, так адзеты,Як я бачыў на абразу!»Пасьмялеў Мацей адразуДый прамовіў да сьвятога:«Я — Мацей з Бару Крутога,Шмат дзяцей, паночку, маю,А карміць іх чым — ня знаю.Працаваў бы — не здалеці,Бо гультай я ў гэтым сьвеце!Красьці? — краў бы, дык баюся,Бо, крый Божа, пападусяДа пачцівых як людзей,Так паходзяць ля грудзей,Што жыць стане неахвота!Вось такія мне клапоты.Я і думаў, як мне быць,Дзе спакой сабе здабыць?Не дайшоў сам да нічога,А надумаўся — да БогаЯ пайду і запытаю,Што рабіць на сьвеце маю?Ды у лесе во зблукаўся,Начаваць у ім сабраўся…Вы ж, паночак, быць павінна,Ў неба едзеце ў гасьціны?Дык мне ласку там зрабіце,Аба мне ўсё раскажыцеI аб дзетках маіх разам;Што там скажуць? З пераказамСюды едзьце проста ў лес».«Добра, добра, я увесьДля цябе гатоў служыць!Як мне толькі не забыцьТое ўсё, што ты казаў?Я б паяс расьперазаўНа ўспамін, — дык меч спадзе,Што параіш у бядзе?»«Эт, панок! Я спосаб знаю, —Простым розумам параю:Каб вам мець перасьцярогу,Не забыцца б ў Пана Бога, —Адно стрэмя залатоеВы пакіньце мне на тое,Помніць будзеце ўвесь час,Што я тут чакаю вас».«Добра, розуму бярэмяМаеш, чалавеча! СтрэмяНа, вазьмі маё; сядзіДы чакай мяне, глядзі!»I, Мацею стрэмя даўшы,Сам паехаў, паскакаўшыЗноў па лесе на каню…Бляск ідзе, маўляў з агню,Зьзяе стрэмя залатое.«Вот бы мне яшчэ другое! —Гэтак думае Мацей. —Было б хлеба для дзяцей».(Ўзрос Мацей і жыў бяз цноты,Не было бацьком турботы, —Дык ня дзіва, што лазаты,Бэльзэбула сын рагаты,З гэткай думкай падступіў,А Мацей яе ўхапіў.)Потым стрэмя закапаў,Палажыўся і праспаўАж да заўтра, да паўдня…Пралупіўшы толькі вочы,Чуе: конь ізноў грукоча.Сьвяты Юр’я то нясецца,Мацей ў вус сабе сьмяецца.Многа часу не чакаў,Хутка Юры прыскакаў;Конь пад ім гуляе, скача.«Ну, ты слухай, небарача:Аб табе з тваёю справайЯ ў абедзе за расправайБогу ўсё як ёсьць сказаў;Пастараўся, як зьвязаў,I як ты жывеш, гаруешI зь дзяцьмі сваймі бядуеш;Як галаву сваю ламаешI які ты розум маеш!Так казаў, што ледзь-ня ледзьСам ня плакаў. АдпаведзьБог такую табе дацьМеў мне міласьць прыказаць:Красьці — гэта грэх! Глядзі,Ты ніколі не крадзі!Калі ж будзеш ты што брацьУ людзей, то, каб аддаць,Надта рупіцца ня трэба,От і будзеш меці хлеба.А то часам і саўсімНе аддай нічога ім:Я ня ведаю, ня браў…Калі ж будуць набівацца,Ты ня бойся адпірацца,Шчасьце знойдзеш так сваё.А цяперака маёСтрэмя зноў ты мне зьвярні».«Стрэмя?! Я яго ня браў!Хіба ж пан мне аддаваў?!» —«Ану, як жа, — можа, не?» —«Не давалі, панок, мне!Мо’ ў дарозе дзе згубілі,Мо’ саўсім бяз стрэмя былі?..»«Не кажы, Мацей, пустога,Свайго стрэмя залатогаЯ ніколі не губіў;Я пакінуў, як тут быў,Ды ад’язджаць ўжо зьбіраўся».А Мацейка не спужаўся:«Ясны пане, мяне маціНе вучыла, каб ілгаці,I калі я вам сказаў,Стрэмя вашага ня браў, —Значыць, так яно і ёсьць,Дайце веры, ваша мосьць».Так Мацей выпрысягаўся.Сьвяты Юры паспрачаўся,Потым бачыць, што дармаТут стаяці, што нямаЎжо ніякае надзеіВярнуць стрэмя ад Мацея,Уздыхнуў дый кажа ціха:«Ну, ня жычу табе ліха,Бог з табою… Спажывай!Дробных дзетак паднімай,Хоць… Папраўдзе… Каб я знаў,Стрэмя б мо’ табе ня даў».I, сказаўшы так, сьвятыПаскакаў у лес густы.Мацей стрэмя адкапаўДый за пазуху схаваўI пайшоў сабе дахатыI вясёлы, і багаты.Як ён сьцежачку знайшоў,Як дадому ён прыйшоў,Як далей ён сабе жыў,З кім сварыўся, з кім дружыў,Які ў жыцьцю меў ён цэль —Я ня ведаю. «Круцель!» —На яго казалі людзі.Хай і гэтак сабе будзе!Мне ж, калі так ваша ласка,За маю за гэту казкуЧару мёду паднясіцеДы закускаю дарыце.