Бароў і пушчаў адгалоссе —Бярозавы купчасты клін.Нібы пад сэрца клін тужлівы,Узмах асенніх журавоў:У вырай залятуць, мажліва,Але ці вернуцца дамоў?..Руччамі змытая дарога,Травы напорыстая шчэць...Сасняк налева — здань былога —Там-сям тапырыцца яшчэ.А праваруч заходзіць поле —За гай — падковай ярыны.Няўзнак, няўспех, пачуўшы волю,Стрыжэ нагамі вараны.«Спяшацца, брат, няма прычыны»,Разводзіць думу старшыня...Гайдаюць ціха каляіныЗямлю, і неба, і каня.Пад жаўруковаю дугоюЗванок рассыпаў цішыню.А з-за бярэзніку — другоеСпяванне прыпарнаму дню.Грыміць палёў абнова — трактар,На слух вядзе з ім баразну,Турбуецца Васіль: а як там —Ці скора ўлашчыць плуг вясну:Прыкрые цёпла і надзейна,Каб жніўнем узышла яна,Каб будні сталіся нядзеляй —За ўсё аддзякаваць спаўна...«Калі раскіпяціцца сённяЎ падлессі поле ўзняць Іван,Лічы, што першымі ў раёнеНа пасяўной закрыем план»...—I ўжо, нібыта ўвачавідкі,Нібы ў бязгучным тым кіно,На палатне, жывым і плыткім,Пабачыў, як Іван стырноСлаважна, велічна трымае,Нібы на стол нясе пірог,Ці свет — на лейцах — сунімае,Як, не раўнуючы, сам бог:Айцец, і сын, і дух машынны...Такім Васіль яго сустрэўI ў першы дзень, калі нахлынуўУвесь народ — аж пыл курэў!Як дзеці — кожны лез памацаць,Пагладзіць дымнага каня.— Ды ён, кажу вам, не для цацак,—Іван буркліва адганяў.Калі ж натоўп глядзець прышпарыў,Як трактар выйдзе на загон,Дык тут Івана нават з тваруБыло не ўзнаць... Як вырас ён!І як узвысіўся, узнёссяНад тым абшарам, над зямлёй!..Ірваў, змятаў цераспалоссе,Дзе тупаў басанож раллёй,Дзе кожны камячок на дотыкДы і на пах знаёмы быў,Дзе ласкаю, не толькі потам,Радніўся з нівай дзень сяўбы...А тут — разгон жалезных крокаў!Што там былінка ці грудок,Калі адразу паўвалокіЁн плугам ворыва валок.Нібы пад шнур — барознаў скібы,I сама ў меру глыбіні,І ні агрэхаў, і ні хібаў,І не стамляецца ані.Конь добры, кажучы няўрокам.Але здалося Васілю:Глядзіць як быццам бы звысокуАраты на сваю зямлю.А хіба з ёю гэтак можна?А не пакрыўдзіцца яна?.....Нібы ірвалася трывожнаМіж сэрцам і зямлёй струна.Пад успамінаў перамовыДарога вывела на лог,Дзе з ліпы бусел местачковыВышыні ўладныя сцярог.Яшчэ адзін пад'ём — за рэчкай,I ўжо на ўзвалку з-за прысадПагрозна вырасла мястэчка —Хоць ты варочайся назад.Ды не спыніўся, не вярнуўся,Адно не паганяў каня.Няспешна, ціха азірнуўся,Як бы душой усё абпяў...Напіцца кнігаўкі прасілі,Хоць Нача выйшла з берагоў.Касым крылом касынкі сіняйМахнула сойка наўздагон.Адгрукатаў каменным брукамПад коламі раённы пляц...Завулак. Цішыня. Ні гуку...«І што ён скажа, гэты Сац?..»Пачнём з таго, што, пэўна, СацуНе грэх бы пакланіцца тут:Паўгода толькі прымуспрацыАдмерыў Васілю нарсуд.Бо павярнуў суддзя разборыІ следства на праўдзівы след:Сказаў адно: «Які ён вораг?..» —А Васілю адкрыўся свет.Які ён вораг... Але ж толькіМатрона сведчыла суду,Як бульбу ён згнаіў і колькіСвіных згубіць наймеўся душ.І расказала, як на ферме,Дзе быў яго загад прамы,Жывёле па-шпіёнску перліЗ падсуднай бульбы той кармы.Адно забылася: з якоюРазведкай звязан быў Васіль,Назад зірнула з неспакоем:«І як жа ён сказаць прасіў?» —Вачыма Трыхана шукала:«Каб ты з вучонасцю той спрах!..»Ды позірк Ёхаў напаткала —І мову з'еў авечы страх.Хоць потым і падначыў ТрыханГукнуць: «Няправільны суддзя!» —Сац адмахнуўся, як ад ліха,Сказаў — да ўвагі грамадзян:«Прашу падтрымліваць парадак!..»Астатніх сведак распытаўI прыгавор пасля нарадыАб прымуспрацы зачытаў...«Ну што ж — не прывыкаць, адроблю...» —З развагаю не-старшыняЗадком заводзіў у аглобліНе-старшынёўскага каня.А з ганка люд валіў агулам:Яўсей трымаўся ля парэнч,З прыскокам Мотра прашмыгнула,