Выбрать главу

Кнігі «Прыпяць» дырэктара Ведрыцкай сярэдняй школы Рэчыцкага раёна Уладзіміра Верамейчыка, выхавальніцы Гомельскага Палаца піянераў і школьнікаў Ніны Шкляравай, майстра змены газавай апаратуры Івана Арабейкі выйшлі без грамадскага рэдагавання — ім хапіла выдавецкіх рэдактараў.

«Белая ластаўка» — першая кніжка супрацоўніцы шчучынскай газеты Марыі Шаўчонак адрэдагаваў Юрась Свірка.

Нам здалося: словы — проста гукі.

Сярод іх патрэбнага няма...

Вочы — толькі вочы.

Потым — рукі.

Потым — вусны.

Потым — цішыня...

Хораша! Так пісала Марыя Шаўчонак сорак гадоў назад. А вось яна сённяшняя:

Сэнс жыцця імкнуся я спазнаць,

Ад жыцця чакала я адказу.

Больш за ўсё сказала мне сляза,

Менш за ўсё мне адказала радасць...

* * *

Рыдае зязюля год за годам.

І гады мільгаюць як крыло.

Штосьці будзе заўтра, будзе потым,

Але ўжо не будзе, як было.

Гэта з «Тэрмапілаў» № 14 за 2010 год. Ёсць такі штогоднік у Польшчы, выдаецца ён у Беластоку. Яго стварае і рэдагуе выдатны паэт Ян Чыквін.

Гэта літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы беларускамоўны часопіс. Ён — таксама мая бібліятэка. Бо ў гэтым нумары надрукаваны і Я. С. — аж няёмка: маімі сціплымі апавяданнямі адкрываецца гэты нумар штогадовіка.

І пасля, аж да самай перабудовы, серыя папаўнялася выдатнымі кнігамі Міколы Мятліцкага, Уладзіміра Марука, Леаніда Дранько-Майсюка, Віктара Шніпа, Віктара Яраца, Віктара Гардзея, Генадзя Пашкова, Людмілы Паўлікавай, Эдуарда Зубрыцкага.

У першай кнізе Алеся Пісьмянкова «Белы камень» ужо ёсць шмат вершаў, якія адразу ж сталі класічнымі:

Ты адбі мне тэлеграму,

Што і ў нашай старане

Ў ціхай вёсцы Белы Камень

Выпаў белы-белы снег...

Я прачытаў твае сляды

Тут, на прыцішанай алеі,

Адзін у золаце завеі

Я прачытаў твае сляды...

І пра Каралішчавічы, дзе штогод адбываліся нарады маладых, Алесь хораша ўсміхнуўся вершам «Каралішчавічы»:

Неба — зорная ваза,

Хоць вачэй не адводзь.

А мы хочам Пегаса

Забрытаць у аброць.

Колькі спрэчак адразу!

Думкі рэжуць ілбы:

Як адрозніць Пегаса

Ад звычайных кабыл...

Павел Марціновіч падараваў мне сваё «Прадвесне» з надпісам:

«Шчырапаважанаму Івану Данілавічу Сіпакову, выдатнаму паэту, празаіку, эсэісту — з удзячнасцю, з самымі шчырымі пажаданнямі».

Я адгукнуўся рэцэнзіяй — маўляў, гэта нешта новае, калі паэт — ужо гарадскі — піша вершы. Як чамусьці на мяне накінуліся(!): «Знайшоў Багдановіча». Я шкадую, што і Павел Марціновіч недзе згубіўся па дарозе на Парнас.

З удзячнасцю падпісаў мне свой «першынец» «Чужая планета» і Леанід Яўменаў:

«Дарагі Янка! Прымі гэты запознены паэтычны дэбют разам з павагаю, глыбокай і шчырай. Дзякуй, Ваня, за падтрымку. 28.IV.80 г.».

І сапраўды, дэбют запознены — Леаніду Фёдаравічу ўжо амаль пяцьдзясят. За плячыма сур’ёзнае жыццё і вопыт. Ён — доктар філасофскіх навук, прафесар, загадчык сектара Інстытута філасофіі і права АН БССР, былы супрацоўнік дэпартамента сацыяльных, гуманітарных навук і культуры сакратарыята ЮНЕСКА ў Парыжы.

І — паэт! «Чужая планета». «Канадскі сшытак». «Фрацузскі сшытак». Верш, прысвечаны беларусцы Надзеі Хадасевіч-Лежэ, жонцы французскага мастака Фернана Лежэ, з якой ён быў знаёмы, бываў у яе дома.

Шэрае неба —

Нармандскае лета.

Бляклае сонца —

За статкам гадзін.

Мудрага воку

Мажная кабета

Сочыць маркотна

Лёт аблачын...

З небам яе

Тут ані —

Падабенства,

Сонца радзімы

У казачных снах...

Кліча яна,

Як ратунак,

Маленства

З хаткай старой

У смалістых барах

А якія пераклады з сучаснай французскай паэзіі зрабіў потым Леанід Яўменаў!

Людміла Ганчарова сваю першую кніжку назвала «Пятое время года». Выпускніца Маскоўскага энергетычнага інстытута, працавала на адным з мінскіх заводаў.

Думала здесь остаться

и развести огонь.

На промежуточной станции

долго стоял вагон.

Много было обещано,

но отошли поезда,

и одинока, как женщина,

в небе моя звезда.

Людміла — вельмі лірычная і як паэт, і як чалавек.

Юноша принес цветы.

Мохнатая бабочка

Сидела на лепестке

большого нарцисса.

Это хорошая примета —

бабочка,

залетевшая в букет.

Боясь ее спугнуть,

Я наклонилась к ней.

Она была пришпилена

к лепестку

английской булавкой.