Выбрать главу

«У тым пісьме ў Вільню ад 1939 года ён з лёгкім сумам скажа: «... бацька паэта» (мой тытул у Беларусі)».

Гэта быў той выпадак, калі сын узвысіўся над бацькам. І бацька, які спачатку не ўспрымаў усур’ёз літаратурных захапленняў сына, не зразумеў гэтага! А што тут, скажыце, дрэннае: «бацька славутага паэта»?

Аднак я адназначна перакананы, што, калі б не было бацькі, Адама Ягоравіча, калі б не было захаплення яго беларускім фальклорам і міфалогіяй, калі б не было вялікай бацькавай бібліятэкі, дзе любіў праводзіць час сын, не было б Максімавых перакладаў з Авідзія, Шылера, Гейнэ, Верлена, Вярхарна, Святагора, Пушкіна, Майкава, а таксама, мусіць, у беларускай літаратуры так і не з’явіўся б такі шэдэўр, якім з’яўляецца першая — і класічная! — кніга Максіма Багдановіча «Вянок», што выйшла ў 1913 годзе ў Вільні і надрукавана ў «друкарні пана Марціна Кухты».

Мая бібліятэка ганарыцца, што ў яе ёсць і факсімільнае выданне «Вянка» Максіма Багдановіча.

А Адам Ягоравіч, мусіць, хацеў, каб усё было наадварот — каб нашы энцыклапедыі пісалі «Максім Багдановіч — сын А. Я. Багдановіча».

Праблема: бацькі і дзеці.

Аднак вернемся зноў да Максіма Горкага.

Значыць, ён любіў Беларусь і паважаў беларусаў.

Гэта ж ён у Расіі заўважыў зусім невядомых яшчэ Янку Купалу і Якуба Коласа і шчыра падтрымаў іх: «У Беларусі ёсць два паэты: Якуб Колас і Янка Купала — цікавыя хлопцы. Пішуць проста, так ласкава, сумна, шчыра. Нашым бы крыху гэтых якасцей».

Пераклаў на рускую мову купалаўскі верш «А хто там ідзе», які называў гімнам беларусаў. Дарэчы, і ў кнізе «А хто там ідзе» на мовах свету (восемдзесят тры мовы! Падарункавае выданне!) гэты верш на рускай мове друкуецца ў перакладзе Максіма Горкага.

Дайце веры, Горкі быў падпісчыкам і чытачом першай беларускай газеты «Наша ніва»! Глыбока ведаў беларускі фальклор. Высока цаніў паэму «Адвечная песня» Купалы і яшчэ ў 1911 годзе прапанаваў перакласці яе на рускую мову. А потым на рукапісе Купалавага верша «Лён», які праспяваўся ў Ляўках, Аляксей Максімавіч напісаў: «Славно!»

Затым «вялікага пралетарскага пісьменніка» Беларусь цёпла сустракала, калі ён вяртаўся ў СССР з Італіі, на станцыі Негарэлае, што на той час была ў Савецкім Саюзе памежнаю. Сярод тых, хто сустракаў, былі і беларускія пісьменнікі Я. Купала, Ц. Гартны, А. Александровіч, К. Крапіва, П. Галавач і інш.

Затым пачынальнік савецкай літаратуры падчас першагу з’езда савецкіх пісьменнікаў, які Горкі і арганізоўваў, і праводзіў, запрасіў да сябе вялікую групу беларускіх пісьменнікаў, дэлегатаў з’езда, сярод якіх былі Я. Купала, Я. Колас, М. Лынькоў, П. Галавач, А. Александровіч, І. Харык, М. Клімковіч.Вядома ж, я любіў, як і ўсе тады, рэалістычныя апавяданні Горкага «Чалкаш», «Дзед Архіп і Лявонка», «Два басякі», «Па дарозе». А «дзедка» — так зваў Горкага ўнук — больш за ўсё цаніў сваё «Нараджэнне чалавека». Памятаеце, як лірычны герой — сам аўтар — прымае выпадковыя роды ў стэпе, у выпадковай жанчыны. Тады гэтыя і іншыя творы Горкага вывучаліся ў школе.

Захапляўся ягонай трылогіяй: «Дзяцінства», «У людзях», «Мае ўніверсітэты». Раздумваў над яго раманамі: «А был ли мальчик?». А «Песня пра буравесніка»! А ягоныя п’есы! «На дне»! Сацін, які абараняе чалавека ў чалавеку.

Аднак больш за ўсё мяне ўзрушыла, усхвалявала апавяданне Аляксея Максімавіча «Страсці-мардасці?».

Хвалілі яго ўсе. Сам Горкі гэтае апавяданне лічыў сваёй творчай удачаю.

Дзе ж гэта мой шаснаццацітомны, аганькоўскі, Збор твораў Максіма Горкага? Што, ужо збіраешся спакаваць яго ў скрынку? А ў якім жа гэта томе «Страсці-мардасці?»? Ага, вось ён.

Памятаю першае ўражанне ад яго: геніяльна! Забываешся пра ўсё на свеце і толькі сочыш за шчырымі перажываннямі трох асоб, якія дзейнічаюць тут.

П’яная жанчына пялёхаецца ў лужы. Крычыць, спявае, лаецца. Мужчына, які праходзіць побач, хоча завесці яе дадому. Жанчына не даецца. Але, нарэшце, згаджаецца: «Идем, милый, я тебя приму. Я те дам утешеньице». Нейкая трушчоба, нейкі паўпадвал. Цемра — нічога не відаць. Дванаццацігадовы хлопчык ляжыць на нейкіх рызманах. «Вот какие ноги. Обе такие, с роду. Не ходят, не живут, а — так себе». «А что это в коробочках?» — «Зверильница». «Шевелиться кто-то.»— «Ага! Это поучишка там сидит, подлец!». «Таракашки. Муха. Жук». — «Бабочков и мотыльков нет у меня». «Она всегда радуется, когда мужчины в другой раз при­ходят. Вот, — любит мужчинов, шкуреха, — проста беда! Она смешная девчонка, мамка у меня. Пятнадцати лет ухитрилась — родила меня и сама не знает — как!» А ты с ней ляжешь?» — «Зачем?» — «А все ложатся». «Мамка, помой окош­ко — ничего не видно». «Мамка, вынеси меня на двор». «А то — останьтесь. Я рожу-то платком прикрою. Хочется мне за сына поблагодарить вас. я — закроюсь, а?» Яна — з праваленым носам. Але. «Я уже не заразная». Малы — як усё роўна гаспадар. З маці смяецца, пакеплівае: «Раз, пьяная, села на зверильницу мою, так столько подавила». «Жучки, тараканы, мухи разбегаются. Лови их!»