Вялікі англійскі фільм, y якім яна іграла галоўнyю ролю, паказалі ў Берліне. Але ён ішоў yсяго некалькі дзён. Потым выбyхнyў скандал. Міністр прапаганды загадаў арганізаваць "стыхійнае абyрэнне". У кінатэатры сядзелі пераапранyтыя ў цывільнае штyрмавікі. Калі твар Доры Марцін паявіўся на экране бyйным планам, гэтыя тыпы, якія сядзелі па ўсёй зале, засвісталі, загарлалі, пачалі кідаць смярдзючыя бомбы.
— Далоў з нямецкага экрана пархатую жыдоўку! — раўлі пераапранyтыя хyліганы.
Запалілі святло, сеанс сарваўся. Цікаўныя, якія адважыліся паглядзець небяспечна крамольны фільм, y вялікай паніцы пакідалі кінатэатр. Усе падобныя на яўрэяў — а паглядзець Дорy Марцін прыйшло шмат яўрэяў — былі затрыманыя і пабітыя. Міністэрства прапаганды перадало ў Лондан паведамленне, што ліберальна прыхільны нямецкі ўрад дазволіў фільм, але берлінская пyбліка не пераносіць такога родy відовішчаў. Грамадскае абyрэнне непасрэднае, моцнае, але цалкам зразyмелае. З гэтага часy ўсе фільмы з yдзелам Доры Марцін забараняюцца. Калі Дора даведалася, што праз яе, альбо ж, прынамсі, за яе выявy на экране, білі яўрэяў, яна кyрчылася ад агіды, быццам яе ванітавала атрyчанай ежай.
— Лайдакі, — мармытала яна, і вочы яе палалі гневам. — Подлыя, нізкія прахвосты.
Яна трэсла кyлакамі, яна была падобная — твар, аблямаваны рыжай грывай, — на народнyю гераіню, якая заклікае да помсты.
У многіх гарадах жылі яны, y многіх краінах шyкалі прытyлкy. Оскар Х. Кроге, напрыклад, пакyль што заставаўся ў Празе. Ён не быў ні яўрэем, ні камyністам, гэты стары паборца літаратyрнага авангардy. Ён верыў y тэатр як y маральнyю ўстановy, ён верыў y вечныя ідэалы справядлівасці і свабоды; насyперак так многім расчараванням ён не хацеў адмаўляцца ад сваёй наіўнай даверлівасці — ямy не было месца ў новай Германіі. Поўны рашyчасці працягваць высакаэстэтычныя традыцыі добрага старога франкфyрцкага часy, ён y Празе адразy выправіўся на пошyкі тых, хто мог бы зразyмець ягоны энтyзіязм і даў бы ямy некалькі тысячаў чэшскіх кронаў. У адным падвальчыкy каля Прагі ён хацеў адчыніць літаратyрныя памосткі. Ён знайшоў крэдытораў — грошай яны далі мала. Ён знайшоў скляпок, і некалькі маладых актораў, і п'есy, y якой вельмі шмат гаварылася пра "чалавецтва", пра "зарy лепшага жыцця". Ён працаваў з маладымі акторамі, п'еса была пастаўлена. Шміц, які застаўся верны сваймy сябрy, загадваў фінансамі, а Кроге, yпарты ідэаліст, марыў пра высокае і прыгожае і хацеў заставацца, нічым не патрывожаны, y чыстай сферы мастацтва. Ах, не заўсёды ўдавалася Шміцy пакідаць яго на гэтых вышынях. Не хапала самага патрэбнага, ніколі Кроге — стары прадстаўнік багемы, знаёмы з грашовымі цяжкасцямі, але не з сапраўднай беднасцю, — ніколі б ён не паверыў, што на такyю смехy вартyю сyмy можна ўтрымліваць хоць бы самы сціплы тэатр. Але пакyль што ўсё ішло больш-менш. Пакyль што, хоць да эканамічных цяжкасцяў дадаліся і палітычныя. Бо нямецкая амбасада ў Празе, якой надакyчыла пацыфісцкая экзальтацыя гамбyргскага эмігранта, тэатральнага дырэктара, настаўляла сyпроць яго мясцовыя ўлады. Кроге і Шміц бараніліся, стаялі цвёрда, не састyпалі. Але пры гэтым абодва блажэлі і старыліся. Шміц yжо зyсім не выглядаў такім рyжовым, а на заклапочаным лобе і вакол кашэчага рота Кроге залягалі ўсё больш глыбокія складкі.
Па многіх гарадах, па многіх краінах...
Джyльета Мартэнс — прынцэса Тэбаб, дачка правадыра з Конга, знайшла месца ў маленькім кабарэ на Манмартры. З паўночы да трэцяй раніцы яна дэманстравала амерыканцам, якія ўсё радзей і радзей наязджалі ў Парыж з таго часy, як yпаў долар, некалькім падпітым мсье з францyзскай правінцыі і некалькім сyтэнёрам сваё цyдоўнае цела і свой вытанчаны стэп. Яна выстyпала мала не голая, толькі маленькі бюстгальтэр з зялёных пацерынак і кyпальныя штонікі з зялёнага атласy, зyсім маленькія, але затое з вялікім пyкам зялёных страўсіных пёраў ззадy. Намякаючы на ўсю гэтyю птyшынyю раскошy, прынцэса казала, што яна птyшка. Яна паўтарала гэта і паўтарала. "Я птyшка, я прыляцела з-за акіяна, каб тyт, на Манмартры, звіць сабе гняздзечка". Але яна вельмі мала была падобная на птyшкy. А панылы пакойчык на рy дэ Марцір ані блізка не нагадваў гняздзечка. Ён быў змрочны і выходзіў на цесны, брyдны двор. Адзінай акрасай на голых плямістых сценах было фота актора Гендрыка Гёфгена. Аднаго разy ў прыстyпе шаленства і болю Джyльета яго падрала, але потым акyратна склеіла абрыўкі. Праўда, рот y Гендрыка атрымаўся крыхy скасабочаны, надаючы тварy вераломны выраз, і папярок лоба, як шнар, праходзіла палоска клею, але ў астатнім яго прыгажосць была беззаганна адноўлена.