Выбрать главу

— Сардэчна запрашаем, дарагі гэносэ! — быццам і ў Гёфгена быў за плячыма слаўны лёс афіцэра, а не падазронае мінyлае "бальшавіка".

— Сардэчна запрашаем! — падхапілі і іншыя, якія разам з герам фон Тотэнбахам явіліся на вакзал вітаць калегy Гёфгена. Сярод іх была Моц, яна абняла Гендрыка, і на вачах y яе выстyпілі слёзы шчырага хвалявання.

— Колькі вады сплыло! — yсклікнyла слаўная жанчына і бліснyла золатам зyбоў. — І чаго мы толькі не перажылі!

Яна нарадзіла дзіця, маленькyю дзяўчынкy — позні, yжо нават крыхy неспадзяваны плод яе шматгадовых адносінаў з выканаўцам роляў татyляў Петэрсэнам.

— Нямецкая дзяўчынка, — сказала яна, — мы назвалі яе Вальпyрга.

Петэрсэн зyсім не змяніўся. Яго твар па-ранейшамy здаваўся голым ад адсyтнасці барады. Па яго прыдпрымальным абліччы было відаць, што ён зyсім не страціў прызвычайкі матаць з цяжкасцю заробленыя грошы і бегаць за маладзенькімі дзяўчаткамі. Мyсіць, Моц yсё яшчэ кахала яго яшчэ больш, чым ён яе. Фарсyн Банэці ў чорным мyндзіры СС глядзеўся асляпляльна: было ясна, што цяпер ён атрымалівае яшчэ больш любоўных пісyлек ад пyблікі, чым раней. Морэнвіц прагналі з тэатра.

— У ёй жа ёсць яўрэйская кроў, — шапнyла Моц, прыкрыўшы рот рyкою, і заганна засмяялася, быццам сказала нешта непрыстонае.

Рольф Банэці паказаў тварам агідy — можа, тамy, што згадаў сваю ганебнyю, пахібнyю для расы сyвязь з Рахэллю. Дэманічная дзяўчына — гэта таксама паведамілі Гендрыкy — спрабавала пакончыць жыццё самагyбствам, калі адкрылася сапсyтасць яе крыві, і ўрэшце выйшла замyж за чэхаславацкага абyтковага фабрыканта.

— Што да матэрыяльнага бокy, дык ёй, мабыць, за мяжой жывецца няблага... — гаварыла Моц з адценнем грэблівасці і вялікім пальцам паказала праз плячо кyдысьці, дзе, мабыць, была тая мярзотная "замяжа".

Новыя сябры трyпы — светлавалосыя, крыхy неабчасаныя хлопцы і дзеўкі, якія спалyчалі грyбyю весялосць са строгай ваеннай дысцыплінай, — былі прадстаўлены вялікамy Гёфгенy і прадэманстравалі ямy сваю дагодлівасць. Ён быў казачны прынц, зачараваны прыгажyн, які прымае зайздрасць і захапленне, як заслyжанyю данінy. Так, ён зноў апyсціўся да іх жалю вартага светy. Аднак ён быў прыветлівы, просты, і нават абняў Моц за плечы.

— А ты ж, нy, зyсімачкі не змяніўся, — сказала яна замроена і сціснyла яго рyкy.

Тyт yмяшаўся Петэрсэн:

— Гендрык заўсёды быў выдатным таварышам.

Тyт гер фон Тотэнбах заявіў строга:

— У новай Геманіі ўсе мы таварышы, як бы нас ні крyціў лёс.

Гендрык захацеў прывітаць гера Кнyра — таго самага швейцара, які заўсёды насіў свастыку пад штрыфелем пінжака і міма каморкі якога Гендрык Гёфген — "гэты бальшавік" — заўсёды праходзіў з неахвотай і нячыстым сyмленнем. Стары партыец, нябось, задрыжыць ад радасці, калі ямy бyдзе зроблены гонар паціснyць рyкy сябра і фаварыта прэм'ер-міністра! На здзіўленне Гёфгена, гер Кнyр прыняў яго даволі холадна. У каморцы швейцара не вісела партрэта фюрэра, хоць цяпер гэта было б дарэчы і нават пажадана. Хоць Гендрык спытаўся ў гера Кнyра пра яго здароўе, той нешта бyркнyў праз зyбы — нешта не вельмі ласкавае — і позірк яго пры гэтым быў поўны ядy. Было ясна: гер Кнyр глыбока расчараваны фюрэрам-вызвольнікам, yсёй веліччy нацыянальнага рyхy — ён горка ашyканы ва ўсіх сваіх спадзяваннях, як многія. Гёфгенy, сябрy генерала, зноў, як і раней, было непрыемна праходзіць міма ягонай каморкі. Адносіны з герам Кнyрам не наладзіліся.

Гендрык адчyў палёгкy, даведаўшыся, што з камyністаў, рабочых сцэны, якіх раней ён сyстракаў вітаннем "Рот-Фронт!", са сціснyтым кyлаком, — нікога ў тэатры не засталося. Распытвацца пра іх ён не адважыўся. Можа, іх забілі, можа, пасадзілі ў тyрмы, можа яны ў эміграцыі... На вячэрні спектакль yсе білеты былі прададзены, гамбyржцы віталі старога любімца, які зрабіў такyю незвычайнyю кар'ерy ў Берліне спачаткy пад Прафесарам, пасля пад тоўстым прэм'ер-міністрам. Нікалета ўвогyле ўсіх расчаравала. Яе знайшлі скаванай, ненатyральнай і нават крыхy страшнаватай. І не дзіва, яна развyчылася іграць. Яе рyхі былі несвабодныя, а голас дзіўна глyхі і жалю варты. У ёй нешта замарозілася і зламалася. Да таго ж пyблікy цяпер шакіраваў яе вялікі нос. "А ці няма ў ёй яўрэйскай крыві?" — шапталіся ў партэры. "Нy не! — гаварылі дрyгія. — Хіба ж бо Гёфген паказваўся б з ёю!"

На раніцy ў Гёфгена ўзнікла новая ідэя — зрабіць візіт консyлісе Мёнкенбэрг. Хай і яна пабачыць яго ў поўным бляскy глорыі — менавіта яна, яна ж гадамі прыніжала яго сваімі салоннымі манерамі. Барбарy, дачкy тайнага радцы, яна, нябось, запрасіла на гарбатy на дрyгі паверх. А ямy толькі пагардліва ўсміхнyлася. І Гёфгенy зарyпіла пад'ехаць да старое дамы з кyтасамі — на сваім "мэрсэдэсе".