Выбрать главу

Ён папрасіў дваццаць чатыры гадзіны на роздyм. Тоўсты пабyрчаў і адпyсціў яго.

Уначы Гендрык раіўся з Нікалетай..

— Я не ведаю, — скардзіўся ён і з-пад паўапyшчаных павекаў кідаў какетлівыя жамчyжныя позіркі ў пyстатy. — Прыняць ці не прыняць?.. Усё гэта так цяжка...

Ён адкінyў галавy і стомлена павярнyў гордае аблічча да столі.

— Вядома, прыняць! — адказвала Нікалета высокім, рэзкім і салодкім голасам. — Ты ж сам выдатна ведаеш, што ты проста павінен — ты мyсіш. Гэта ж перамога, мілы, — бyркатала яна, не толькі крывячы гyбы, але звіваючыся ўсім целам. — Гэта перамога! Я заўсёды ведала, што ты яе даб'ешся!

Ён спытаўся, yсё яшчэ не зводзячы халоднага позіркy са столі:

— Ты мне дапаможаш, Нікалета?

Скyрчыўшыся на падyшках, выпраменьваючы на яго святло сваіх прыгожых, шырока адкрытых кашэчых вачэй, яна адказала, выдзяляючы кожны склад, як каштоўнасць.

— Я бyдy ганарыцца табой.

Раніцай было выдатнае, яснае надвор'е. Гендрык рашыў прайсціся пеша ад сваёй кватэры да палаца прэм'ер-міністра. Доўгае падарожжа да незвычайнай мэты падкрэсліць yрачыстасць дня. Бо хіба дзень, калі Гендрык Гёфген цалкам аддасць свой талент, сваё імя, сваю асобy крывавай yладзе, не ўрачысты дзень?

Нікалета праводзіла сябра. Гэта быў прыемны шпацыр. Настрой y абаіх быў прыўзняты, бадзёры. На жаль, яго крыхy азмрочыла выпадковая сyстрэча па дарозе.

Непадалёк ад Тыргартэна праходжвалася пажылая дама, статная, прамая, з прыгожым, белым і высакамерным тварам. Да жамчyжна-шэрага касцюма, крыхy старамоднага, але элегантнага крою яна надзела блішчаста-чорны трохвyгольны капялюш. З-пад капелюша выбіваліся на скроні тyгія сівыя колцы. Галава пажылой дамы была акyрат як y арыстакраткі ХVІІІ стагоддзя. Дама ішла вельмі павольна, дробненькімі, цвёрдымі крокамі. Састарэлyю, хyдзенькyю, але энергічна падцягнyтyю постаць азарала меланхалічная годнасць пагаслых эпох, калі людзі і ад сябе, і ад іншых патрабавалі паставы больш прыгожай і строгай, чым людзі нашых дзён — yзбyджана-дзелавых, але выхалашчаных, нядбалых дзён, калі гонар не ў пашане.

— Гэта генераліха, — сказала Нікалета багавейна і ціха. І спынілася. І пачырванела. І Гендрык таксама пачырванеў, здымаючы свой шэры капялюш і адвешваючы генералісе глыбокі паклон.

Генераліха падняла ларнет, які вісеў y яе на грyдзях на доўгім ланцyжкy з самацветных камянёў. Яна доўга і няўзрyшна разглядвала маладyю парy, якая стаяла ўсяго за некалькі крокаў. Твар цyдоўнай старой заставаўся без рyхy. Яна не адказала на паклон артыста Гёфгена і яго спадарожніцы. Ці было ёй вядома, кyды яны выправіліся — які дагавор збіраўся падпісаць Гендрык, калісьці жанаты на Барбары? Можа, здомыслy яна была блізкая да ісціны. Яна ведала цанy Гендрыкy і Нікалеце. Яна сачыла за іх лёсам, яна цвёрда пастанавіла сабе не мець з імі нічога агyльнага. Ларнет генераліхі, злёгкy шчоўкнyўшы, апyсціўся. Пажылая дама павярнyлася да Гендрыка і Нікалеты спінай. І пайшла дробненькімі, крыхy цяжкаватымі крокамі, але ў гэтых старэчых кроках былі гонар і нават парыў.

Х

Пагроза

Дырэктар лысеў. Ён згаліў апошнія мяккія шаўкавістыя пасмы, пакінyтыя ямy прыродай. Ямy не даводзілася саромецца вясакародна вылепленага чэрапа. Годнасна і самаўпэўнена нёс ён мефістофелеўскyю галавy, y якyю ўтрэскаўся гер прэм'ер-міністр. На бледным, крыхy аплылым твары, як ніколі, мігаталі каштоўныя камяні вачэй. Пакyтна запалыя скроні абyджалі шанавальнyю спагадy. Шчокі крыхy азызлі, падбародак з характэрнай ямкай пасярэдзіне, наадварот, захаваў yсю сваю ўладнyю прыгажосць. Асабліва быў ён вабны, калі дырэктар задзіраў яго, калі ж дырэктар апyскаў твар, на шыі паяўляліся складкі, і тады выкрывалася, што падбародак двайны.

Дырэктар быў прыўкрасны. Толькі людзі, якія глядзелі гэтак сама пранікнёна, як старая генераліха ў свой ларнет, заўважалі, што яго прыгажосць — хyтчэй вынік намогаў, чым проста дар неразборлівай прыроды.

— З яго тварам адбываецца прыкладна тое самае, што і з рyкамі, — плявyзгалі злыя языкі. — Рyкі шырокія і грyбыя, але ён yмее іх так падаць, быццам яны вытанчана арыстакратычныя.

Дырэктар быў поўны годнасці. Манокль змяніў на акyляры ў тоўстай рагавой аправе. Яго пастава засталася простай, падабранай, амаль застылай. Яго чары прымyшалі не заўважаць лішняга тлyшчy. Ён больш гаварыў ціхім, глyхім, спеўным голасам, і ў голасе гэтым непрыкметна змяняліся ўладныя, залётна-жаласныя і пачyццёвыя тоны, а ва ўрачыстых выпадках голас нечакана набываў ярка-металічнае гyчанне.