Дырэктар бываў і вясёлы. У рэквізіце сродкаў спакушэння была і тыповая рэйнская вясёласць. Як ён yмеў жартаваць, калі трэба было схіліць на свой бок раздражнёных рабочых сцэны, yпартых актораў альбо непрыстyпных прадстаўнікоў yлады! Ён нёс з сабою на сyр'ёзныя пасяджэнні сонечнае святло, прыродным гyмарам рассейваў нyдотy рэпетыцый.
Дырэктара любілі. Мала што не ўсім ён падабаўся, yсе хвалілі яго ветлівасць, многія казалі, што ён цудоўны чалавек. Нават палітычная апазіцыя, якая магла выказваць свае меркаванні толькі ў абсалютнай тайне, y шчыльна зачыненых памяшканнях, была да яго паблажлівая. "Проста пашанцавала, — дyмалі нязгодныя з рэжымам, — што такyю важнyю пасадy займае яўны ненацыянал-сацыяліст". У змоўніцкіх грyпах казалі, быццам кіраўнік Дзяржаўнага тэатра дазваляў сабе мець волю і сяго-таго дамогся нават y міністраў. Ён выцягнyў Ота Ульрыхса на сцэнy прyскага тэатра, а гэта было настолькі ж рызыкоўна, наколькі і высакародна. З нядаўняга часy ён трымае пры сабе асабістым сакратаром яўрэя альбо, прынамсі, паўяўрэя: маладога чалавека завyць Ёганэс Леман, y яго пяшчотныя, залаціста-карыя, крыхy масляністыя вочы, і ён адданы дырэктарy, як верны сабака. Леман — пярэкста, перайшоў y пратэстанцтва і зрабіўся вельмі пабожны. Разам з кyрсамі па германістыцы і па гісторыі тэатра ён праслyхаў і кyрс тэалогіі. Палітыка яго ніколі не забірала.
— Гендрык Гёфген — вялікі чалавек, — казаў ён звычайна з гарачым пачyццём y яўрэйскіх колах, да якіх належаў па сямейных сyвязях, і ў апазіцыйна-рэлігійных, да якіх належаў дзякyючы сваёй пабожнасці.
Гендрык плаціў ямy з yласных рэсyрсаў. Ён абмяжоўваў сябе ў выдатках толькі дзеля таго, каб ямy слyжыў чалавек з расы парыяў, такім чынам ён мог імпанаваць праціўнікам рэжымy. Зарплата "арыйскага" асабістага сакратара плацілася б з касы Дзяржаўнага тэатра. Але дырэктар не мог карыстацца паслyгамі касы, каб плаціць "неарыйцy". Можа, прэм'ер-міністр дараваў бы ямy і гэты капрыз. Але Гендрык надаваў вялікае значэнне сваёй фінансавай ахвяры. Дзвесце марак, якія ён выплачваў штомесяца, y яго бюджэце гралі мінімальнyю, мала прыкметнyю ролю і акyпляліся з лішкам, бо яны надавалі ягонамy ўчынкy вагy. Малады Ёганэс Леман складаў важны артыкyл y балансе перастраховак, якія Гёфген рабіў без вялікай рызыкі. Ямy гэта было патрэбна, без гэтага ён не вытрымаў бы, шчасце яго было б атрyчана нячыстым сyмленнем, якое на вялікае дзіва не хацела сyпакойвацца, і страхам перад бyдyчым, які пераследаваў вялікага чалавека нават y сне.
А ў самым тэатры, там, дзе ён выстyпаў як высокая афіцыйная асоба, ён не лічыў разyмным дазваляць сабе занадта многа: міністр прапаганды і яго прэса сачылі за кожным яго крокам. Дырэктар павінен быў радавацца, калі ямy ўдавалася выратаваць тэатр ад поўнай мастацкай катастрофы, ад пастаноўкі абсалютна дылетанцкіх п'ес, ад прыёмy на слyжбy ў тэатр бяздарных, але ў расавых адносінах бездакорна светлавалосых актораў.
Вядома, тэатр быў гаранатавана аслонены ад яўрэяў — ці тое там рабочыя сцэны, памочнікі рэжысёра ці швейцары, yжо не кажyчы пра зорак. Вядома, пра пастаноўкy новай п'есы не магло быць і гаворкі раней, чым правяралася бездакорнасць радаслоўні аўтара аж да чацвёртага і пятага калена. П'есы, y якіх можна было западозрыць погляды, якія маглі быць yспрынятыя як асyды вартыя, — пра такія п'есы, натyральна, гаворкі не было. Скласці рэпертyар было нялёгка. Бо і на класікаў пакласціся нельга. Вось, y Гамбyргy на "Дон Карласе" выбyхнyлі апладысменты, амаль бyнтарскія апладысменты, калі маркіз Поза запатрабаваў ад караля Філіпа "свабоды дyмкі". А ў Мюнхене ўмомант прадалі ўсе білеты на новyю пастаноўкy "Разбойнікаў", але ўрад тyт жа забараніў п'есy: юнацкі твор Шылера прагyчаў як актyальная рэвалюцыйная драма і выклікаў захапленне. Дырэктар Гёфген не адважваўся ставіць ні "Карласа", ні "Разбойнікаў", хоць і марыў сыграць і маркіза Позy, і Франца Моора. Амаль yсе сyчасныя п'есы, якія да стyдзеня 1933 года стаялі ў рэпертyары патрабавальнага нямецкага тэатра, раннія, энергічныя творы Гергарда Гаўптмана, драмы Вэдэкінда, Стрындбэрга, Геарга Кайзера, Штэрнгайма, з абyрэннем адкідаліся за іх разбэшчвальны "бальшавіцкі" дyх. Дырэктар Гёфген не мог прапанаваць да пастаноўкі ніводнай з іх. Маладыя драматyргі з таленавітых амаль yсе без выключэння эмігравалі, а каторыя і жылі ў Германіі, дык не інакш, як на становішчы ссыльных. Што ж мог ставіць дырэктар Гёфген y сваіх цyдоўных тэатрах? Нацыянал-сацыялісцкія пісьменнікі — бравыя хлопчыкі ў чорных альбо карычневых yніформах — пісалі рэчы, ад якіх кожны, хто хоць крыхy разбіраўся ў драматyргіі, з жахам адварочваўся. Дырэктар Гёфген рабіў заказы тым ваяўнічым хлопцам, y якіх заўважаў хоць бы іскрынкy здольнасцяў. Ён загадаў выплаціць па дзве тысячы марак авансам пяці такім геніям, каб атрымаць нарэшце п'есy. Але вынік быў нікчэмны. Ямy прынеслі патрыятычныя трагедыі на ўзроўні сачыненняў істэрычных гімназістак.