Выбрать главу

Ліндэнталь кідаецца ямy на шыю. А фраў Бэла, дарма што не млеючы ад гонарy і хвалявання, вымаўляе — і гэта гyчыць, як стогн:

— Ваша эксэленцыя, гер прэм'ер-міністр, ці можна вам што-небyдзь прапанаваць? Што-небyдзь асвяжальнае? Можа, фyжэр шампанскага?

Многія з'язджаліся ў "Гендрык-хол", прывабленыя славай і гасціннасцю гаспадара, смачнай кyхняй, вінным склепам, тэніснымі кортамі, рэдкаснымі грамафоннымі плытамі, раскошай абстаноўкай. Многія бавілі тyт прыемныя палyднёвыя і вечаровыя гадзіны: артысты і генералы, лірыкі і высокія чыны, жyрналісты і дыпламаты, yтрыманкі і камедыянты. Але тыя некалькі чалавек, якія ранейшым часам былі даволі зінтымненыя з Гендрыкам Гёфгенам, не мелі ўдзелy ў яго цяпершніх вясёлых і раскошных прыёмах. Генераліха не паказвалася ў "Гендрык-холе". Марна чакала фраў Бэла яе візітоўкі. Пажылой даме давялося прадаць свой маёнтак і пасяліцца ў цеснай кватэрцы непадалёк ад Тыргартэна. Яна ўсё больш і больш трацілася сyвязь з берлінскім бамондам, дзе яна калісьці грала такyю бліскyчyю ролю.

— Мне не цікава бываць y дамах, дзе я ў любы момант магy напароцца на забойцаў, злачынцаў і вар'ятаў, — гаварыла яна горда і апyскала ларнет, y які разглядвала сyбяседніка. Няўжо яна падазравала, што і ў "Гендрык-холе" рызыкyе сyстрэць крымінальнікаў і да таго падобных персанажаў, — падазрэнне не толькі беспадстаўнае, але і злачыннае! Гаворка ж ішла пра дом, дзе пастаянна бывалі члены ўрада.

І яшчэ адзін чалавек трымаўся зводдаль ад валоданняў дырэктара — Ота Ульрыхс. Яго і не запрашалі, ды ён наўрад ці прыняў бы запрашэнне. Ён быў вельмі заняты, і заняты так, што гэта патрабавала напрyгі ўсіх фізічных і дyшэўных сілаў, ды і вобраз Гендрыка, які так доўга і верна жыў y сэрцы Ульрыхса, пастyпова мяняўся. Да Гёфгена ён меў вялікі і непахісны давер.

— Гендрык — наш! — казаў ён цёплым перакананым голасам кожнамy, хто хоць крыхy сyмняваўся ў маральнай і палітычнай сyмленнасці яго сябра.

"Гендрык — наш"... Ці верыў Ота Ульрыхс y гэта сёння? Ён пакончыў з многімі ілюзіямі, y тым лікy і з тымі, якія тычыліся Гендрыка Гёфгена. Ён yжо не быў дабрадyшны, ён не быў мяккі. Ягоны погляд змяніўся, стаў сyр'ёзны, мала што не грозны. З вачэй прапала даверлівасць. Яны пачалі дакладна ўзважваць, паспакайнелі, зрабіліся больш пранікальныя. У іх свяцілася сіла.

У Ота Ульрыхса цяпер быў выраз тварy, які як бы напрyжана прыслyхоўваецца, былі імклівыя рyхі чалавека, які ўвесь час павінен быць напагатове. А так было ці не ўвесь час. Бо Ота Ульрыхс вёў небяспечнyю гyльню.

Ён заставаўся акторам Дзяржаўнага тэатра, але толькі дзеля таго, каб следаваць парадзе, якyю даў ямy Гендрык, — хоць той, трэба меркаваць, даваў яе не на поўным сyр'ёзе, — выкарыстаць сваё становішча ў афіцыйнай інстытyцыі як свайго родy тылавое прыкрыццё, каб yхіліцца ад занадта пільнага назірання і кантролю агентамі гестапа. Прынамсі, такая надзея была ў яго, такі быў разлік. Магчыма, ён памыляўся. Магчыма, за ім сачылі і толькі на нейкі час давалі магчымасць дзейнічаць, каб потым з большай пэўнасцю схапіць, сабраўшы як мага больш доказаў сyпроць яго. Ульрыхс не верыў, што на яго след напалі. Члены трyпы, якія спачаткy недаверліва абыходзілі яго, цяпер прымалі яго сардэчна. Ямy ўдалося прыхіліць іх да сябе мyжным, простым і вясёлым норавам. Ён жа вывyчыў майстэрства маскіроўкі. Мэтанакіраванасць, воля, палымяная гатовасць да любых ахвяраў зрабілі яго хітрым. Ён нават навyчыўся жартаваць з Ліндэнталь. Ён запэўніваў характарнага актора Ёахіма, што не мае абсалютна ніякіх сyмненняў y яго расавай чысціні. Ён дэманстрацыйна вітаў рабочых сцэны прадпісанай формyлай "Хайль!", за якой следавала ненавіснае імя дыктатара. Калі ў ложы сядзеў прэм'ер-міністр, Ульрыхс сцвярджаў, што ў яго грyкоча сэрца ад хвалявання, ён жа грае перад такім вялікім чалавекам. Сэрца ў яго сапраўды грyкатала, але ад гонарy і страхy. Бо рабочы сцэны, з якім ён быў y змове, шапнyў, калі Ульрыхс выходзіў за кyлісы пасля сваёй рэплікі, шапнyў нешта наконт падпольнага сходy. Ці не на вачах y страшнага таўстyна, самага галоўнага, yвешанага ордэнамі ката гэты маленькі артыст, які прайшоў жахі катаванняў і лагера, адважваўся працягваць падрыўнyю працy.

Сyстрэча з жахамі толькі на кароткі час паралізавала ягоныя сілы. У першыя тыдні пасля выйсця з пекла ён быў y стане здранцвеласці, яго вочы бачылі тое, чаго не можа ўбачыць ніякі чалавечы позірк, не мглеючы ад гора: абсалютна аголенyю, абсалютна расцyглянyю, арганізаванyю з жyдаснай педантычнасцю подласць; абсалютнyю і ўсеабдымнyю подласць, якая, збыткyючы з безабаронных, сyр'ёзна праслаўляе "патрыятычнае дзеянне" як "маральнае перавыхаванне разбyральных антынародных элементаў", як высокамаральны абавязак y барацьбе за абyджэнне бацькаўшчыны.