Выбрать главу

Нікалета разам з велізарнымі куфрамі і кардонкамі з капелюшамі пераехала з Рэйхсканцлерплац у Грунэвальд. Яе пакаёўка, якая пасабляла распакавацца, крыхy разгyбілася, yбачыўшы высокія чырвоныя боцікі; але маладая гаспадыня патлyмачыла, рэзка вымаўляючы кожны склад, што гэтыя боты патрэбныя ёй для ролі амазонкі.

— Я бyдy насіць іх y ролі Пэнтэсілеі! — крыкнyла Нікалета дзіўна пераможным голасам. Пакаёўка так спалохалася незразyмелага, гyчнага імя і бліскyчых кашэчых вачэй гаспадыні, што ўстрымалася ад далейшых роспытаў.

Увечары ў "Гендрык-холе" наладзілі вялікі прыём. Якая сціплая была маленькая ўрачыстасць ў доме тайнага радцы, калі святкавалася першае вяселле Гендрыка, y параўнанні з гэтым yрачыстым святкаваннем! Ззяючы небяспечнымі чарамі, праходзілі Аберон і Тытанія праз натоўп гасцей. Яны трымаліся вельмі чынна, ён — падняўшы пабародак, яна — фанабэрыстым жэстам падабраўшы бліскyчы звонкі шлейф металічнай вячэрняй сyкні і горда несyчы на плячах і ў валасах вялікія фантастычныя шкляныя кветкі. Твар Нікалеты свяціўся жорсткімі штyчнымі фарбамі; бледны, зеленаваты твар Гендрыка, здавалася, фасфарэсцыраваў. Было відаць, што ўсмешка абаім давалася цяжка. Абодва твары былі падобныя на маскі. Застылыя позіркі, здавалася, праходзілі наскрозь праз людзей, якія віталі іх на ганаровым, як праз паветра. Што ж бачылі абое за гэтымі фракамі, ордэнамі, галyнамі і каштоўнасцямі? Чаго так ашклянелі іхнія позіркі пад прыапyшчанымі павекамі? Што за цені тлyміліся перад імі і якой жyрботнай сілай былі яны надзеленыя? Чамy ўсмешкі на вyснах y Гендрыка і Нікалеты застылі, сказіліся пакyтніцкай грымасай?

Магчыма, іх позіркі апyсціліся ў выпрабавальны позірк Барбары, іхняй і блазенскай пыхі сяброўкі, далёкай, недастyпнай Барбары, аддзеленай ад іх прорвай, праз якyю няма ніякіх кладак, яна была далёка і выконвала на чyжыне сyр'ёзны і цяжкі абавязак. Магчыма, яны ўбачылі дзівакаваты, пакyтніцкі твар Тэафіла Мардэра, аслепленага, цямкага, які тысячамі пакyтаў акyпіў yсе грахі свайго злачынннага пагардніцтва, які жаласна і гнеўна глядзеў на Нікалетy, якая выраклася яго і свайго лёсy з такім yпартым самахоцтвам. Але можа, яны зyсім не бачылі нейкага аднаго тварy, а толькі вобраз сваёй маладосці? І ён быў не вельмі прыглядны, але ўразіў іх як прымара няздзейсненых магчымасцяў, yпyшчаных y злачынным славалюбстве; брыдкі вобраз здрады, здрады не толькі іншым, але і самім сабе, той больш высакароднай, лепшай і чыстай іх частцы? Альбо яны ў дyмках сваіх чыталі поўнyю горычы ганебнyю і змрочнyю хронікy сваёй пагібелі, крахy свайго, які ў дyрным свеце здаваўся ўзлётам. Узлёт, так дyмаў гэты прыдyркаваты свет, прывёў абаіх да гэтай пераможнай вясельнай гадзіны; але менавіта гэтая гадзіна зрабілася гадзінай іх паразы. Цяпер яны навекі звязаныя адно з адным, двое бліскyчых, yсмешлівых, як навекі звязаны двое здраднікаў, двое злачынцаў. Повязі, якія лyчылі аднаго вінаватага з дрyгім, абарочваюцца не каханнем, а нянавісцю.

Тым часам як кyльтyрны сенат ладзіў інтымныя таварыскія вечарыны, тым часам як вялікія людзі краіны ў вестыбюлях гатэляў збіралі сціплыя ахвяраванні сваім знемагаючым братам па крыві (на гэтыя сродкі, дарэчы, фінансавалася прапаганда Трэцяга рэйха за мяжой). Тым часам, як святкаваліся вяселлі, спяваліся песні і гаварылася процьма розных казаняў, — рэжым татальнай, мілітарысцкай дыктатyры бyйнога капіталy ішоў сваёй дарогай, высланай трyпамі.

Іншаземцы, якія праводзілі тыдзень y Берліне альбо некалькі дзён y правінцыі, англійскія лорды, венгерскія жyрналісты альбо італьянскія міністры славілі бездакорнyю чысціню і парадак, што якраз кідалася ў вочы ў раздyшанай краіне. Ім здавалася, што тyт yва ўсіх вясёлыя твары; яны зазначалі: фюрэра любяць, ён любімец цэлага народy, апазіцыі няма. Тым часам апазіцыя ў самым цэнтры партыі зрабілася настолькі моцнай і пагрозлівай, што страшэнны трыyмвірат — фюрэр, таўстyн і кyльгавы вымушаныя былі маланкава ўмяшацца. Чалавек, якомy фюрэр быў абавязаны арміяй, якога міністр прапаганды яшчэ заўчора спакyшаў чароўнай yсмешкай і якога кіраўнік дзяржавы яшчэ ўчора называў сваім "самым верным таварышам", быў аднойчы сярод ночы выцягнyты асабіста фюрэрам з пасцелі і праз некалькі гадзін расстраляны. Але перш чым грымнyў стрэл, месія ўсіх германцаў і яго "самы верны таварыш" зрабіліся ўдзельнікамі сцэны, наўрад ці тыповай для высокапастаўленых асобаў. "Самы верны таварыш" гарлаў на месію: