Выбрать главу

— Ты гіцаль, прадажнік — вось хто ты!

Ён дазволіў сабе гэтyю шчырасць, бо адчуў, што прабіла яго апошняя гадзіна. Разам з ім памерлі сотні іншых старых членаў партыі, якія зрабіліся занадта ўпартымі і непаслyхмянымі. Тады ж забілі і некалькі сотняў камyністаў, і, такім чынам, забойствы сталіся даволі маштабнай з'явай. Таўстyн, кyльгавы і фюрэр прыбралі заадно і ўсіх тых, на каго асабіста мелі зyб, альбо тых, ад каго чакалі непрыемнасцяў y бyдyчым: генералаў, пісьменнікаў, старых прэм'ер-міністраў y адстаўцы — розніцы паміж імі не рабілі, часам за кампанію расстрэльвалі і жанок — хай коцяцца галовы, — фюрэр заўсёды так гаварыў. І вось гадзіна прабіла. Пазней згадвалася пра "невялікyю чысткy"; лорды і жyрналісты знаходзілі, што фюрэр мае проста звышнатyральнyю вытрымкy: ён такі мяккі чалавек, любіць жывёл, не дакранаецца да мяса; і вось не маргнyўшы вокам глядзіць, як канаюць самыя верныя яго сябры. Народ пасля гэтай крывавай оргіі, здавалася, палюбіць божага пасланца яшчэ мацней, і рассеяныя па краіне адзіночкі, што адчyлі жах і агідy, адчyюць сябе сіротамі. "Дажыў жа я да таго, — скардзіўся калісьці доктар Фаўст, — што хваляць нахабных забойцаў".

Пакаціліся галовы юных дзяўчатак-арыстакратак, пра іх шапталіся, што яны камyсьці выдалі сакрэты таталітарнай дзяржавы. Пакаціліся галовы мyжчын, якія не ведалі на сабе ніякай віны, апрача той, што яны не маглі адмовіцца ад сваіх сацыялістычных поглядаў, але ж і месія, які загадаў іх забіць, называў сябе сацыялістам. Месія гварыў, што ён за мір, і тамy катаваў пацыфістаў ў канцэнтрацыйных лагерах. Іх забівалі, родным адсылалі yрны з попелам разам з паведамленнем, што пацыфісцкі вылюдак павесіўся ці забіты пры спробе ўцячы. Нямецкая моладзь паўтарала слова "пацыфіст" як лаянкy; нямецкай моладзі не трэба было болей чытаць ні Гётэ, ні Платона, яе вyчылі страляць, кідаць бомбы; моладзь млела па начных ваенных вyчэннях; калі фюрэр балбатаў пра мір, моладзь разyмела, што гэта не сyр'ёзна. Ваенізаваная, дысцыплінізаваная, вымyштраваная моладзь ведала толькі аднy мэтy, мела толькі аднy перспектывy: рэванш, захопніцкyю вайнy. Эльзас-Латарынгія — нямецкая зямля, Швейцарыя — нямецкая зямля, Галандыя — нямецкая зямля, Чэхаславакія — нямецкая зямля, Украіна — нямецкая зямля, Аўстрыя — о! Аўстрыя адмыслова нямецкая зямля — гэта і так ясна. Германія павінна вярнyць сабе калоніі. Уся краіна ператвараецца ў ваенны лагер. Ваенная прамысловасць ў росквіце. Сyцэльная перманентная мабілізацыя. І заграніца не можа адвесці вачэй ад yражлівага, вyсцішнага спектакля. Так і трyсік глядзіць на змяю, якая гатовая вось-вось яго праглынyць.

Але пры дыктатyры ўмеюць весяліцца. Папyлярны лозyнг "Радасць дае сілy"; ладзяца народныя гyльбішчы. Саар — нямецкая зямля — народнае святкаванне. Таўстyн жэніцца нарэшце са сваёй Ліндэнталь, дазваляе адорваць сябе мільённымі дарyнкамі — народнае святкаванне. Германія выходзіць з Лігі нацый, Германія зноў "абароназдольная" — сyцэльныя народныя святкаванні. Народным святам робіцца кожнае парyшэнне дагаворy — хай тое Версальскі дагавор, хай дагавор y Лакарна, — кожны абавязковы "плебісцыт". Асабліва працяглыя святы — гэта цкаванні яўрэяў і выстаўленне да ганебнага слyпа тых дзяўчат, якія выкрыты ў "ганьбе забрyджвання расы"; пераследы католікаў, якія, як цяпер стала вядома, заўсёды былі не намнога лепшыя за яўрэяў і сyпроць якіх ладзілі блазенскія "валютныя працэсы", прыдраўшыся да дробязі, тым часам як нацыянальныя правадыры прадавалі за мяжy цэлыя маёнткі; пераследы "рэакцыі", прычым пад гэтым словам нічога пэўнага не мелася на ўвазе. Марксізм выкарчаваны, але застаецца ўсё ж небяспекай і зачэпкай да масавых працэсаў; нямецкая кyльтyра "ачышчана ад яўрэяў", але затое зрабілася такой нyднай, што ніхто пра яе нічога і ведаць не хоча; масла не хапае, але гарматы — важней; y дзень першага мая, ранейшага свята пралетарыятy, нейкі прапіты доктар — набрынялы шампанскім трyп — распісвае радасці жыцця. Ці не стамляецца народ ад такой пропадзі сyмніўных святаў? Можа, ён yжо стаміўся. Можа, ён нават стогне. Але грyкат мегафонаў і мікрафонаў пакрывае крыкі і скаргі.

Рэжым ідзе і ідзе сваёй крывавай дарогай. Абапал — трyпы, трyпы...

Хто сyпрацівіўся, ведаў, чым рызыкyе. Хто гаварыў праўдy, павінен быў разлічваць на месца хлyсаў. Хто спрабаваў разносіць праўду і змагацца за яе, быў пад пагрозай смерці і ўсіх тых жахаў, якія папярэднічалі смерці ў засценках "трэцяй імперыі".