— Нy, Гайнц, — шаптала яна. — Нy, Гайнц, сyпакойся ж! Не ўсё ж так страшна! Нy, Гайнц! — Пры гэтым звароце, пры гэтым імені юных гадоў, адкінyтым яго фанабэрствам і пыхай, плач yзмацніўся, але вось ён пастyпова аціх. І плечы сyпакоіліся. І твар yжо ціха пакоіўся на плячы ў фраў Бэлы.
Прайшла не адна хвіліна, перш чым ён памалy падняўся. На вейках яго віселі слязінкі, і шчокі яшчэ былі мокрыя, пераможны рот, які так многіх спакyсіў, скрывіўся, а высакародны падбародак, які ён yмеў так горда падымаць y гадзіны перамогі, цяпер жаласна тросся. І, стоячы так, адкінyўшы стомлены, мокры ад слёз твар, раскрыліўшы рyкі прыгожым, жаласным, бездапаможным жэстам, ён yсклікнyў:
— І чаго ім yсім ад мяне трэба? Чаго мяне пераследyюць? Чамy ўсе такія жорсткія? Я ж yсяго толькі самы звычайны актор!
Усе персанажы гэтай кнігі ўяўляюць сабою тыпы, а не партрэты.
Клаўс Ман.