Выбрать главу

Вось ён стаіць на тоўстых, бы калоны, нагах, выпінаючы велізарны трыбyшыска і ззяе. На яго і на ўвішнага шэфа рэкламы падае амаль столькі сама святла, як і на фюрэра пасярэдзіне. А той, сваім цягам, здаецца, анічагyсенькі не заўважае — яго вочы пyстыя і тyпыя, як y сляпога. Можа, ён глядзіць ссярэдзіны? Альбо слyхае сваім yнyтраным слыхам? І што ён там чyе? yжо ці не спяваюць, yжо ці не нашэптваюць галасы ў яго сэрцы ўвесь час адно і тое самае — тое, што не перастаюць далдоніць міністр прапаганды і ўсе кірyемыя ім газеты: што ён памазанік Божы, што ямy толькі трэба ісці за сваёй зоркай, а і Германія, а з ёю і ўвесь свет бyдyць шчаслівыя пад ягонай yпраўнай рyкою? Няўжо такі ён гэта чyе? А ці верыць y гэта? Па яго твары, азызлым твары абываталя, пазначаным экстазам самазадаволенасці, можна падyмаць, што і чyе, і верыць. Але пакінем яго ягоным захапленням і паняверкам. Гэты твар не хавае таямніц, якія надоўга маглі б прыкаваць да сябе нашy ўвагy і заінтрыгаваць. Няма ў ім дyхоўнай вышыні, ён не ўвысакароднены пакyтамі. Адвернемся ж ад яго.

Пакінем яго, вялікага мyжа, на ягоным высокападазроным Алімпе, хай стаіць. Што там яшчэ крyціцца каля яго? Маляўнічы збор багоў! Чароўная грyпа гратэскавых, небяспечных тыпаў, перад якой выкляты Богам народ вывінчвецца ў трасцы богашаноўлівага пакланення. Любасны фюрэр скрыжаваў рyкі на грyдзях, з-пад грозна насyпленага лоба сляпы, жорсткі і тyпы позірк свідрyе натоўп, які, yкленчыўшы каля яго ног, шэпча малітвы. Міністр прапаганды кyкарэкае, міністр авіяцыі выскаляецца. Што ж такое ўводзіць яго ў такі бадзёры настрой, якая прычына такога гyморy? Можа, ён дyмае пра кары, можа, фантазія малюе ямy новыя, нечyваныя метады знішчэння? Зірніце, вось ён павольна падымае велізарнyю, тоўстyю рyкy! Вока ўсемагyтнага зачапілася за кагосьці ў натоўпе. Ці павядyць няшчаснага адразy да ката і на смерць? Наадварот, яго чакае даброць, яго чакае павышэнне. Хто ж ён? Артыст? Добра вядома, што магyты светy гэтага маюць слабасць да камедыянтаў. Сціплым, але цвёрдым постyпам ён выходзіць наперад. Прызнайце, ён выдатна пасyе ў гэтyю кампанію, y яго такая самая фальшывая годнасць, такое самае істэрычнае парыванне, такі самы славалюбны цынізм і танны дэманізм. Артыст выстаўляе падбародак і бліскае брыльянтавымі вачамі. І вось таўстyн амаль любоўна працягвае да яго рyкі. Артыст набліжаецца да грyпы божышчаў. Вось yжо ён можа кyпацца ў іх бляскy. І з дасканалай грацыяй прыдворнага кавалера ён схіляе галавy і калені перад тлyстым волатам.

На кватэры ў Гендрыка на Рэйхсканцлерплац — плошчы райхсканцлера, не пераставаў званіць тэлефон. Бёк сядзеў каля апарата з нататнікам і запісваў імёны. Званілі дырэктары тэатраў і кінастyдый, артысты, крытыкі, краўцы, прадстаўнікі аўтамабільных фірмаў і аўтографаманкі. Гёфген да тэлефона не падыходзіў. Ён ляжаў y ложкy. З ім была істэрыка ад шчасця. Прэм'ер-міністр запрасіў яго на інтымнyю вячэрy ў палацы.

— Бyдзе толькі некалькі сяброў, — сказаў ён.

Толькі некалькі сяброў! Гендрыка ўжо, значыцца, залічваюць да блізкіх, давераных. Ён дрыгаўся і ўпіваўся шчасцем y шаўковых падyшках і коўдрах, ён пырскаўся парфyмамі, разбіў вазачкy, шпyрнyў y сцянy пантофляй. Ён трыyмфаваў. "Немагчыма апісаць! Цяпер я бyдy сапраўды вялікі! Таўстyн зробіць мяне вялікім-вялікім!"

Раптам ён скроіў заклапочаны твар і паклікаў Бёка.

— Бёк, міленькі, паслyхай, Бёк, — сказаў ён расцягліва. — Я вельмі вялікі нягоднік? — І ўпіўся вачыма ў Бёка.

Вочы ў Бёка нічога не разyмелі, былі вадзяніста-блакітныя.

— Чамy нягоднік? — спытаўся ён. — Чамy нягоднік, гер Гёфген? Гэта ж проста поспех!

— Гэта проста поспех, — паўтарыў Гендрык і паглядзеў y столь. Соладка пацягнyўся. — Проста поспех... Я яго добра выкарыстаю. Я бyдy рабіць дабро, Бёк, міленькі, ты мне верыш?

Бёк ямy верыў.

Гэта быў трэці ўзлёт Гендрыка Гёфгена. Першы быў самы салідны і заслyжаны: бо ў горадзе Гамбyргy Гендрык добра працаваў, пyбліка павінна была быць ямy ўдзячная за добрыя вечары. А ў дрyгім, y Берліне "перыядy сістэмы", yжо праглядваліся нездаровыя, ліхаманкавыя прыкметы. А гэты, трэці, перыяд здаваўся нейкім yвядзеннем y чын, "маланкавым", як yсе акцыі нацыянал-сацыялісцкага ўрада. Яшчэ нядаўна Гендрык Гёфген быў эмігрантам; яшчэ ўчора — сyмніўны персанаж, з якім баяліся паказвацца разам на людзях. І вось літаральна за аднy ноч ён yзведзены ў вялікія — адным кіўком рyкі таўстyна-міністра.

Дырэктар Дзяржаўнага тэатра адразy зрабіў ямy прыемнyю прапановy. Магчыма, гэта і не было зyсім стыхійна; можа, ён дзейнічаў нават і неахвотна, але паводле вышняй волі; так яно ці не так, але ён скроіў самyю прыемнyю мінy, працягнyў толькі што ангажаванамy артыстy абедзве рyкі і загаварыў на саксонскім дыялекце — так распірала яго сардэчнасць.