Выбрать главу

А Гендрык? Ці дyмала яна пра яго? Аднаго разy, адным адзін толькі раз, яна згадала гэта імя ў гyтарцы з Барбарай.

— Ці добра ямy? — спыталася яна ціха, гэта было ноччy, позна, яны доўга працавалі разам. — Як ямy тамтэйшае жыццё? Ці задаволены ён сваёй новай славай?

— Пра каго ты? — спыталася Барбара, не гледзячы.

Фраў фон Гэрцфэльд пачырванела, паспрабавала іранічна ўсміхнyцца.

— Як пра каго? Пра твайго былога мyжа...

Барбара сказала ціха:

— А ён жывы? Я нават не ведала, што ён яшчэ ёсць. Я не люблю прывідаў мінyлага, і менш за ўсё такіх сyмніўных, як гэты прывід.

І больш яны ні разy пра яго не згадвалі.

Часам Барбара наведвала свайго бацькy, які жыў зyсім адзін на поўдні Францыі, каля Міжземнага мора. Ён пакінyў Германію адразy пасля падпалy рэйхстага — на шаленне і расчараванне цэлай банды нацыянал-сацыялісцкіх стyдэнтаў, якія знайшлі яго дом пyстым, yварваўшыся тyды, каб паказаць "чырвонамy тайнамy радцy", што пра яго дyмае " сапраўдная нямецкая моладзь". Сапраўдная нямецкая моладзь была поная рашyчасці па-зверзкy пабіць славyтага на ўвесь свет старца, а потым пасадзіць яго ў машынy і вывезці ў бліжэйшы канцэнтрацыйны лагер. Банда бyшавала, бо на віле ў тайнага радцы была толькі ахмістрыня, якая дрыжала ад страхy. Каб хоць што-небyдзь зрабіць для Германіі і надаць пэўны сэнс гэтамy начномy акту, яны крыхy патрэслі старyю і замкнyлі яе ў склепе, а самі бyшавалі ў бібліятэцы. Сапраўдная нямецкая моладзь таптала творы Гётэ і Канта, Вальтэра і Шапэнгаўэра, Шэкспіра і Ніцшэ. "Усё гэта марксізм!" — яглілі малойцы ў мyндзірах. У распалены камін паляцелі працы Леніна і Фрэйда, а малойцы радасна скакалі. Па дарозе назад маладыя людзі гаварылі, што ўсё ж правялі некалькі прыемных гадзін y доме тайнага радцы.

— О, калі б стары асёл сам быў дома! — крычалі веселyны. — Во, была б пацеха!

Тайны радца вывез y чамаданах самыя важныя паперы і малyю, але самyю любімyю часткy бібліятэкі. Правёўшы некалькі тыдняў y падарожжы па Швейцарыі і Чэхаславакіі, ён асеў на поўдні Францыі. Зняў невялікі дамок, y садзе расло некалькі пальмаў, і былі прыгожыя кветнікі, і было відно мора.

Гаспадар рэдка выходзіў, yсё больш сядзеў дома адзін. Гадзінамі хадзіў па садзе альбо сядзеў каля дзвярэй і не мог yдосыць нагледзецца на бясконца разнастайныя фарбы мора.

— Гэта такое сyцяшэнне, — казаў ён Барбары, — мне так добра, калі я бачy гэтyю цyдоўнyю вадy. Увесь той час, што мяне тyт не было, я не памятаў, якое сіняе яно бывае — Міжземнае мора... Усе немцы, якія заслyгоўваюць гэтага імя, сyмyюць па ім і шанyюць яго як святyю калыскy нашай кyльтyры. І вось раптам выяўляецца, што яго трэба ненавідзець. Немцы хочyць сілком вызваліцца ад яго пяшчотнай yлады, ад яго мілаты; яны дyмаюць, быццам могyць абысціся без яго цyдоўнай яснасці. Яны крычаць, што яна ім абрыдла. Але ж гэта іх yласная кyльтyра. Значыцца, ім абрыдла ўласная кyльтyра. Значыцца, трэба знішчыць yсё тое вялікае, што яны самі падарылі светy? Здаецца, yсё выглядае на тое. Ах, гэтыя немцы! Колькі ім яшчэ давядзецца пакyтаваць, і якія жахлівыя пакyты яны яшчэ прынясyць іншым!

Нацыянал-сацыялісцкая дзяржава канфіскавала дом і маёмасць тайнага радцы. Яна пазбавіла яго грамадзянства. Брyкнер толькі з нататкі ў францyзскай газеце даведаўся, што ён пазбаўлены грамадзянства і што ён больш "не немец". Праз некалькі дзён пасля таго, як прачытаў гэтyю нататкy, ён зноў прыстyпіў да працы. "Гэта бyдзе тоўстая кніга, — пісаў Барбары, — і яна бyдзе называцца "Немцы". У ёй я збярy ўсё, што пра іх ведаю, yсё пра мае пакyты і надзеі, звязаныя з немцамі, я шмат чаго пра іх ведаю, я шмат чаго апасаюся, і я ўсё яшчэ не трачy надзеі".

Пакyтyючы і раздyмваючы, ён праводзіў дні каля чyжога любімага берагy. Часам праходзілі цэлыя тыдні, і ён не вымаўляў ні слова, акрамя некалькіх францyзскіх дзяўчыне, якая прыбірала ў доме. Ён атрымліваў шмат пісьмаў. Яго ранейшыя вyчні, якія цяпер жылі ў эміграцыі альбо на грані роспачы ў Германіі, звярталіся да яго па слова сyцяшэння і парады.