Выбрать главу

Спачатку кожная птушка знайшла па сухой галінцы. Потым з галінкамі ў дзюбах паляцелі да чалавечага жытла. У дарозе да ix далучыўся Бусел.

Доўга ляцелі птушкі i нарэшце заўважылі вогнішча, каля якога сядзеў маленькі хлапчук.

Першы прызямліўся Каршук. Ён хацеў торкнуць сваю галінку ў агонь, але малы не спужаўся, а схапіў таўстую ламачыну i так лупцануў ёю старога, што той i галінку выпусціў з дзюбы. Каршук сунуўся яшчэ раз i зноў атрымаў палкі. Прыйшлося ўцякаць.

«Першы раз у жыцці б'юць за добрую справу,— сумна падумаў стары драпежнік.— Вось яны, людзі...»

Самае дзіўнае было пасля. Да вогнішча ўпэўнена апусціўся Бусел i пашыбаваў прама на малога. Хлопчык спачатку здзівіўся, але потым павёў сябе як сапраўдны мужчына:

— Табе агеньчык патрэбен, бусачка? Давай сваю галінку,— ласкава сказаў ён, адкінуў проч сваю зброю, i падпаліўшы галінку, аддаў птушцы.

Бусел, а за ім i ўся чарада падняліся ў паветра. Калі галінка дагарала, падлятала паступная птушка са сваёй галінкай. Але вось засталася апошняя галінка. Птушкі разгубіліся: «Што рабіць?»

— Палова ляціце ўніз па галінкі, палова ляціце за мною,— раптам прапішчала нейкая птушачка, імя якой Каршук не ведаў, i, падляцеўшы да дагараючай галінкі, падставіла агеньчыку сваё крыло.

Імгненне — i яно ўспыхнула; у самы раз, бо галінка патухла. Маленькая птушачка ляцела так спакойна, быццам i не гарэла зусім, быццам ёй не заставалася жыць усяго некалькі хвілін.

«Якая самаадданасць! — падумаў Каршук.— Дваццаць гадоў лаўлю i ем такіх вось птушанят, але ніколі i ў галаву не прыходзіла, што гэткая малеча можa быць героем!»

— Падаю,— прапішчала птушачка праз хвіліну. Да яе падляцела такая ж малая, падставіла крыло. Нейкі час яны ляцелі побач, але вось ужо ў небе засталася толькі адна вогненная птушка.

«I гэтая таксама ў героі лезе,— чамусьці з зайздрасцю паглядзеў на яе стары Каршук.— Такая малеча згарае за хвіліну. Гэтак, пакуль дабяромся, пагараць усе. Я згарэў бы не так хутка i праляцеў бы больш».

Раптам ён заўважыў, што чарговую вогненную птушку рыхтуецца змяніць Бусел.

«Ну не, даўганогі, гэта табе не ўдасца. Хопідь з мяне ганьбы каля вогнішча. Ляці ўжо лепш да сваіх буслянят. I дзякуйце богу, што загінуў ваш стары вораг i вам зараз не трэба будзе непакоіцца за сваё жыццё».

Калі малая птушачка запішчала: «Падаю!», ён рашуча, але неяк пяшчотна, што яго самога здзівіла, адштурхпуў Бусла i падставіў сваё жорсткае вялікае крыло.

«Ну вось i ўсё. Я i не здагадваўся, што ім было гэтак балюча. Ага, вунь i птушкі з галінкамі. Даганяюць. Што там крычыць Бусел? Не, збіць полымя ўжо не ўдасца. Але прыпыніцца сапраўды трэба, каб паспелі, каб я быў апошпім з ахвяр. Падлятаюць. А я ледзь трымаюся».

Да Каршука падляцелі птушкі, падставілі адразу ж дзве галінкі, якія тут жа загарэліся.

— Ляціце хутчэй, нявінныя стварэнні! Ратуйце лес, а выратуеце — жывіце шчасліва. На аднаго ворага ў вас будзе меней. Гэй, Бусел, з'еш за мяне лішнюю жабу! — крыкнуў стары драпежнік i знік. Назаўсёды...

У сярэдзіне дня загарэўся стары дуб. Гэта заўважыў ляснік, схапіў рыдлёўку i сякеру i пабег ратаваць лес.

— Дні былі дажджлівыя, у лесе мокра. I ад чаго ён загарэўся, стары? — расказваў ён потым суседзям.— А яшчэ птушкі. Адкуль ix столькі зляцелася? I чаго? Як над чалавекам усё роўна.

ПЯСОЧНЫ ЗАМАК

Дзіўная істота сядзела на беразе мора i спявала вясёлую песеньку: маленькі працавіты Пясчанік, які толькі што скончыў будаваць свой чарговы замак.

Мініяцюрны замак зіхцеў на сонцы маціцай ракавак, грацыёзныя муры i спічастыя дахі лёгка i бязважка ўзляталі да высокага неба, якое ад гэтага рабілася блізкім i зразумелым.

З пракаветных часоў будавалі продкі Пясчаніка замкі з жоўтага блішчастага пяску, пакідалі ix невядомым жыхарам, a самі крочылі далей берагам мора, на ўсход; будавалі ўсё новыя i новыя замкі, пакуль аднойчы самі не знікалі ў невядомасць, як знікаюць беззваротна i назаўсёдна сляды ў прагных пацалунках марскіх хваль.

Чакаў той немудрагелісты шлях i Пясчаніка, а пакуль што ён муркатаў песеньку за песенькай i ўлюбёна пазіраў на сваю толькі што скончаную працу.

Сонца ўсё вышэй уздымалася над люстрастай вадой, i паступова халодны вільготны ранак змяняўся сухім, спякотным днём.